Універсітэт імя Адама Міцкевіча ў Познані
Універсітэт імя Адама Міцкевіча (УАМ; польск.: Uniwersytet im. Adama Mickiewicza w Poznaniu) — галоўны дзяржаўны ўніверсітэт у Познані. Заснаваны 4 красавіка 1919 года пад часовай назвай Польскі ўніверсітэт у Познані, затым Пястоўскі ўніверсітэт, а з 10 красавіка 1920 года пад зацверджанай урадам афіцыйнай назвай Пазнаньскі ўніверсітэт. Сучасная назва прынята 24 снежня 1955 года. Мае 15 факультэтаў. У цяперашні час універсітэт налічвае больш за 47000 студэнтаў на 183 спецыялізацыях, а таксама каля 1300 аспірантаў.[3] Універсітэт з'яўляецца ўдзельнікам праекта ЕС «Эразмус».
Універсітэт імя Адама Міцкевіча (УАМ) | |
---|---|
Міжнародная назва | Adam Mickiewicz University in Poznań (AMU) |
Заснаваны | 1919 |
Тып | Дзяржаўны |
Рэктар | прафесар Браніслаў Марцінак |
Рэктар | Bogumiła Kaniewska[d][1] |
Студэнты | 47 000 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Познань |
Юрыдычны адрас | вул. Веняўскага, 1 61-712 Познань |
Сайт | international.amu.edu.pl |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьНа падставе каралеўскага прывілея Жыгімонта III Вазы з 28 жніўня 1611 года Езуіцкі калегіюм у Познані пераўтварыўся ў Першы ўніверсітэт у Познані.
1939—1945 — нацысцкія акупанты спынілі дзейнасць ўніверсітэта.
1945 — аднаўленне дзейнасці адразу пасля спынення ваенных дзеянняў у Познані.
1955 — змена назвы на «Універсітэт імя Адама Міцкевіча».
Факультэты
правіць- Факультэт англійскай мовы
- Факультэт біялогіі
- Факультэт хіміі
- Факультэт польскай і класічнай філалогіі
- Факультэт фізікі
- Факультэт гісторыі
- Факультэт матэматыкі і інфарматыкі
- Факультэт геаграфіі і геалогіі
- Факультэт паліталогіі і журналістыкі
- Факультэт сацыяльных навук
- Факультэт сучасных замежных моў
- Факультэт педагогікі і выяўленчага мастацтва ў г. Каліш
- Факультэт права і адміністрацыі
- Факультэт адукацыйных даследаванняў
- Факультэт тэалогіі[4]
Зноскі
- ↑ https://radon.nauka.gov.pl/dane/profil/9eec5244-9085-4de9-9ad9-a77b7ad693bc Праверана 17 верасня 2022.
- ↑ Directory of Open Access Journals — 2003.
- ↑ https://amu.edu.pl/dzialalnosc/o-uam Архівавана 15 сакавіка 2015.
- ↑ https://amu.edu.pl/szybkie-linki/wydzialy Архівавана 15 сакавіка 2015.