Унізм

мастацкі кірунак

Унізм – канцэпцыя мастацтва Уладзіслава Страмінскага. Выкладзеная ў публікацыі «Унізм у жывапісе» («Unizm w malarstwie» (польск.)) у 1928 годзе, а таксама ў артыкулах, апублікаваных у квартальніку «Форма» («Forma» (польск.)). Канцэпцыя унізму сцвярджае адзінства колеру, лініі і рытму ў жывапісе.

Погляды Страмінскага былі далейшым, канчатковым вынікам руху некалькі мастацкіх кірункаў першай паловы ХХ стагоддзя, якія разарвалі ў мастацтве з так званай літаратурай, з прадстаўленнем у малюнку сцэн з жыцця, якія таксама можна ўявіць пры дапамозе апісання словамі, імкнуліся да чыстага мастацтва, гэта значыць уздзейнічаць на гледача не праз прадметы, прадстаўленыя на палатне, а толькі праз мастацкія элементы: колер, форму і мастацкую кампазіцыю карціны.

Крыніцы ўнізму

правіць

Страмінскі, будуючы сваю канцэпцыю унізму, сілкаваўся з супрэматызму Казіміра Малевіча і неапластыцызму Піта Мандрыяна і Тэа ван Дусбурга.

Прынцыпы ўнізму

правіць

Згодна са Страмінскім карціна павінна быць кампазіцыйна аднароднай, складзенай з абстракцыйных элементаў, ствараючы ўражанне абсалютна плоскай паверхні, пазбаўленай глыбіні якой-кольвек дынамікі. За істотную уласцівасць карціны Страмінскі лічыў плоскі характар паверхні. І гэтай насуперак гэтай уласцівасці можна было даваць ілюзію перспектывы або выпукласці формаў (светлацені). Другім элементарным фактам былі межы карціны. Унізм сцвярджае, што карціна павінна быць адналітнай, у якой бы мастацкія складнікі (колер і форма) былі ў сугуччы былі з істотнымі уласцівасцямі карціны як плоскасці, узятай у свае межы. Колер і форма павінны так злучаныя між сабой, каб не ўтвараць кантрастаў і дасканала завяршацца ў межах карціны.

Паводле Страмінскага канцэпцыя карціны, якая існавала да гэтага часу, была дуалістычнай, насіла супярэчнасці ў сабе, абапіраючыся на кантрасты (колеру, формы...)

Уністычныя работы

правіць

Страмінскі стварыў каля 10 уністычных карцін. Дзве апошнія кампазіцыі былі аднакаляровымі і толькі фактура рабіла іх карцінамі. Дасягнуўшы гэтага ўзроўню унізму, Страмінскі перастаў маляваць ва ўністычнай манеры і звярнуўся да вывучэння прыроды, малюючы пейзажы.

Акрамя Страмінскага уністычныя кампазіцыі стваралі Юльян Левін, Самуэль Шчэкач і Стэфан Вэгнэр.

Унізм у іншых відах мастацтва

правіць

Унізм стаў плённай крыніцай для натхнення кампазітара Зыгмунта Краўзэ[1].

Унізм натхняў і паэта, сябра Страмінскага, Юльяна Пшыбася[2].

Зноскі

  1. A. Matracka-Kościelny (red.), Dźwięk – Słowo – Obraz – Myśl. Rozmowy artystów, teoretyków i krytyków sztuki... (польск.)(«Гук - Слова - Карціна - Думка. Гутаркі мастакоў, тэарэтыкаў і мастацкіх крытыкаў...») Podkowa Leśna 1997, s. 47
  2. J. Przyboś, Rytm i rym (польск.)(«Рытм і рыфма»), "Linia" 1931 nr 2