Уолтэр Гілберт
Уолтэр Гілберт (англ.: Walter Gilbert; нар. 21 сакавіка 1932, Бостан, ЗША) — амерыканскі фізік, біяхімік і малекулярны біёлаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі 1980 года.
Уолтэр Гілберт | |
---|---|
англ.: Walter Gilbert | |
| |
Дата нараджэння | 21 сакавіка 1932[1][2][…] (90 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | фізік, малекулярны біёлаг, біяхімік, хімік |
Навуковая сфера | біяхімія і фізіка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філасофіі |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Абдус Салам |
Член у | |
Узнагароды | |
![]() |
Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1976)[6], замежны член Лонданскага каралеўскага таварыства (1987)[7].
Біяграфія і навуковая працаПравіць
Гілберт нарадзіўся ў Бостане, скончыў Гарвардскі і Кембрыджскі ўніверсітэты, пасля чаго працаваў у Гарвардскім універсітэце. У 1957 годзе пад кіраўніцтвам Абдуса Салама атрымаў доктарскую ступень, вывеў матэматычныя формулы, якія дазваляюць прадказваць рассейванне элементарных часціц.
Разам з Аланам Мексемам распрацаваў новы метад секвенавання ДНК. У 1979 годзе разам з Фрэдэрыкам Сенгерам атрымаў прэмію Луізы Грос-Хорвіц. У наступным 1980 годзе разам з тым жа Сенгерам Гілберт атрымаў Нобелеўскую прэмію па хіміі за метад секвенавання ДНК, якую яны падзялілі з Полам Бергам.
Гілберт першы прапанаваў тэрмін гіпотэза «свету РНК» аб паходжанні жыцця, якую ўпершыню выказаў Карл Вёзе у 1967 годзе.
Грамадская дзейнасцьПравіць
У 2016 годзе падпісаў ліст з заклікам да Greenpeace, Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і ўрадам усяго свету спыніць барацьбу з генетычна мадыфікаванымі арганізмамі (ГМА)[8][9][10].
УзнагародыПравіць
- Стыпендыя Гугенхайма (1967)
- Прэмія НАН ЗША ў галіне малекульнай біялогіі (1968)
- Ledlie Prize[en] (1969)
- Grand Prix Charles-Leopold Mayer[en] (1977)
- Прэмія Луізы Грос-Хорвіц (1979)
- Міжнародная прэмія Гайрднера (1979)
- Нобелеўская прэмія па хіміі (1980)
- Biotechnology Heritage Award[en] (2002)
Зноскі
- ↑ Walter Gilbert // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Walter Gilbert // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Walter Gilbert // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
- ↑ 4,0 4,1 Матэматычная генеалогія — 1997.
- ↑ NNDB — 2002.
- ↑ Walter Gilbert (англ.)
- ↑ Walter Gilbert (англ.)
- ↑ 107 Nobel laureates sign letter blasting Greenpeace over GMOs
- ↑ Laureates Letter Supporting Precision Agriculture (GMOs)
- ↑ Список нобелевских лауреатов подписавших письмо
СпасылкіПравіць
- Гилберт (Gilbert), Уолтер // Лауреаты Нобелевской премии: Энциклопедия. — Прогресс, 1992.
- Інфармацыя на Нобелеўскім сайце (англ.)