Упадзіна Конга
Упадзіна Конга — плоскае паніжэнне (дыяметр каля 1000 км) у Цэнтральнай Афрыцы, на вышыні 300—500 м. Апраўленая ступеністымі плато і пласкагор’ямі; адпавядае сінеклізе Афрыканскай платформы. Дрэнуецца ракой Конга (Заір).

Басейн ракі Конга, цэнтральную частку якога складае ўпадзіна Конга)
Расліннасць: суцэльнае покрыва густых вільготных вечназялёных і лістападных-вечназялёных трапічных лясоў.
ГеаграфіяПравіць
Плошча складае каля 1 мільёна км²; яе працягласць з поўначы на поўдзень і з захаду на ўсход — прыкладна 1 000 км. Галоўная рака — Конга (Луалаба), якая мае шматлікія прытокі — Лаламі, Чуапа, Убангі, Касаі (Ква). Таксама на тэрыторыі ўпадзіны маецца шмат азёр і балот.
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8: Канто — Кулі. — С. 405. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8), ISBN 985-11-0035-8.