Айрын
Ураган «Айрын» (або «Ірына») (англ.: Hurricane Irene) — тайфун, трапічны цыклон, які прайшоў у канцы жніўня 2011 года. Ураган «Айрын» з'яўляецца актыўным Атлантычным ураганам, які прычыніў значную шкоду шматлікім краінам Карыбскага басейна, і ў наш час пагражае ўсходняму ўзбярэжжу ЗША і атлантычнаму ўзбярэжжу Канады. Узнік на ўсход ад Малых Антыльскіх астравоў. Мае папераменна ад першай да трэцяй катэгорыі небяспекі з парывамі ветра да 190 км/гад.
катэгорыя 3 маёр ўраган (SSHWS/NWS) | |
![]() Ураган «Айрын» (ці «Ірына») 22 жніўня 2011 года | |
Сфармаваўся | 15 жніўня 2011 |
---|---|
Распаўся | 29 жніўня 2011 |
мінімальны ціск | 950 mbar (hPa); 28.05 inHg |
Загінулых | 27 (не канчатковыя даныя) |
Шкода | $10 мільярд (2011 USD) |
Вобласць пацярпелых | Малыя Антыльскія астравы, Пуэрта-Рыка, Дамініканская Рэспубліка, Гаіці, Куба, Цёркс і Кайкас, Багамы, Фларыда, Паўднёвая Караліна, Паўночная Караліна, Вірджынія, Мэрыленд, Дэлавэр, Пенсільванія, Нью-Джэрсі, Нью-Ёрк, Канектыкут, Род-Айленд, Квебек, Атлантычная Канада |
Эвакуацыю абвясцілі ў некаторых частках штатаў Дэлавэр, Мэрыленд, Нью-Джэрсі і Паўночная Караліна.
Надзвычайнае становішча абвясцілі ў 6 штатах: Паўночная Караліна, Мэрыленд, Вірджынія, Дэлавэр, Нью-Джэрсі і Нью-Ёрк.
27 жніўня ў ЗША было абвешчана пакінуць дамы каля мільёну чалавек у штаце Нью-Джэрсі, 315 тысячам - у Мэрылендзе, 200 тысячам - у Вірджыніі, 100 тысячам - у Дэлавэры, 270 тысячам - у Нью-Ёрку
Наступствы ўрагану:Правіць
- У Карыбскім басейне магутныя вятры і ліўні прывялі да паводак і праблем з пастаўкай электрычнасці.
- Ураган Ірына ў 20-х чыслах жніўня пабіў сталіцу Багамскіх аставоў - Насау, дзе вятры паздзіралі дахі з будынкаў і павалілі дрэвы.
- У Пуэрта-Рыка амаль палова насельніцтва засталася без электрычнасці. Больш за 100 тысяч пацярпелі з-за перабояў з водазабеспячэннем. Загінула 62-гадовая жанчына.
- У ЗША 273 тысячы чалавек засталіся без электрычнасці, 2 пірса атрымалі пашкоджанні, 3 чалавека загінулі ў Паўночнай Караліне па прычыне выхаду на сушу ўрагану «Айрын». 1 дзіця загінула ў Вірджыніі[1][2].
- У штаце Мэрыленд у нядзелю з-за ўрагану адключыўся адзін з энергаблокаў АЭС «Калверт Кліфс». Прычынай стала пашкоджанне трансфарматара кавалкам алюмінія, сарваным ураганным ветрам з аднаго з будынкаў. Аднак адміністрацыя АЭС запэўніла, што ўзровень пагрозы, звязанай з гэтым пашкоджаннем, мінімальны.
- У Нью-Ёрку затоплены станцыі метро пад Ніжнім Манхэтэнам, значнае скопішча вады адзначаецца і ў Брукліне. Нядаўна стала вядома, што паводка пачалася і ў г.Дарбі, штат Філадэльфія, дзе ў некаторых раёнах вада дасягнула ўзроўня шыльд і дарожных знакаў.
Мясцовасць | Смерці | Зніклыя |
Пуэрта-Рыка | 1 | 0 |
Дамініканская Рэспубліка | 3 | 7 |
Гаіці | 2 | 0 |
ЗША | 45 | 0 |
Канада | 1[3] | 0 |
Усяго | 54 [4] | 8 |
Гл. таксамаПравіць
Зноскі
- ↑ Hurricane Irene batters NC, 3 confirmed dead , NBC News (27 жніўня 2011 года).
- ↑ Falling tree kills child; storm’s death toll now 4.
- ↑ Irene blamed for 40 deaths in US, Canada (2011-08-30). Праверана 30 жніўня 2011.
- ↑ Hurricane Irene blamed for at least 44 US deaths. ABC (30 жніўня 2011). Праверана 30 жніўня 2011.
СпасылкіПравіць
- Ураган Ирина приближается к США (руск.)
- The NHC's advisory archive for Hurricane Irene (англ.)
- NASA's storm data on Hurricane Irene (англ.)