Ураджай (выдавецтва)
«Ураджа́й» (да 21 жніўня 1963 года — Сельгасвыд БССР) — дзяржаўнае кніжнае выдавецтва, якое працавала з 9 мая 1961 года да 2002 года ў Мінску.
Ураджай | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Заснавана | 9 мая 1961 |
Ліквідавана | 2002 |
Адрас | Мінск |
Гісторыя
правіцьЗаснавана 9 мая 1961 года як спецыялізаванае выдавецтва «Сельгасвыд БССР» Мінсельгаса БССР. З 21 жніўня 1963 года мела назву «Ураджай». У 2002 годзе выдавецтва ўвайшло ў склад выдавецтва «Беларусь».
Дзейнасць
правіцьВыпускала літаратуру для патрэб сельскай гаспадаркі па пытаннях земляробства, раслінаводства, жывёлагадоўлі, эканомікі і кіравання, сельскагаспадарчага будаўніцтва, навукова-тэхнічнага прагрэсу, меліярацыі, вядзення прысядзібнай і фермерскай гаспадаркі, падручнікі, навуковыя і метадычныя дапаможнікі і даведнікі, таксама літаратуру па сумежных галінах навуковай і гаспадарчай дзейнасці (біятэхналогіі, экалогіі, прыродазнаўстве і прыродакарыстанні, генетыцы, селекцыі, лясной, воднай гаспадарцы, медыцыне, машынабудаванні, перапрацоўчай прамысловасці, таваразнаўстве і інш.). Выдавала таксама мастацкую і слоўнікавую літаратуру, працы па беларусазнаўстве. Гістарычная тэматыка самастойнымі раздзеламі ўключалася ў падручнікі, у асобных выданнях асвятлялася гісторыя развіцця розных галін сельскай гаспадаркі, сельскагаспадарчай навукі, адукацыі, устаноў і прадпрыемстваў, эканомікі, змен аграрнай палітыкі, развіцця розных сістэм прыродакарыстання, гісторыя вёскі і сялянскага побыту, народных традыцый, духоўнай спадчыны, роля выдатных асоб у гістарычных працэсах краіны. З сярэдзіны 1990-х гадоў выдавецтва ўдзельнічала ў выданні гісторыка-дакументальных хронік «Памяць», з 1998 года пачало выпуск кніг па гісторыі культуры, мастацтва і архітэктуры, літаратуры, усеагульнай гісторыі.
Літаратура
правіць- Малашэвіч, Я. В. «Ураджай» // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 245. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
- Малашэвіч, Я. «Ураджай» / Яўген Малашэвіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 591 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8. — С. 588.
- Касько, В. К. «Ураджай» // Республика Беларусь: энциклопедия в 6 т. Т. 7 / Редкол.: Г. П. Пашков (гл. ред.) и др. — Мн.: БелЭн, 2008. — С. 323. — 744 с.: илл. — ISBN 978-985-11-0421-1.