Урад Вячаслава Кебіча

У артыкуле даюцца звесткі аб складзе Савета Міністраў Беларускай ССР/Рэспублікі Беларусь[1] пад старшынствам Вячаслава Кебіча, які дзейнічаў у чэрвені 1990 — ліпені 1994 гадоў (апошні Савет Міністраў Беларускай ССР і першы ўрад пасля абвяшчэння Дэкларацыі Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 27 ліпеня 1990 года № 193-XII «Аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі»).

У адпаведнасці са структурай Савета Міністраў Беларускай ССР, зацверджанай пастановай Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 11 ліпеня 1990 года № 126-XII, у склад Савета Міністраў уваходзілі Старшыня Савета Міністраў, яго намеснікі, міністры, старшыні дзяржаўных камітэтаў, кіраўнік справамі Савета Міністраў. У яго склад уваходзілі па пасадзе (без прыняцця спецыяльных дакументаў) начальнікі Беларускай чыгункі, Беларускага ўпраўлення грамадзянскай авіяцыі і Беларускага тэрытарыяльнага энергетычнага аб'яднання.

Склад Савета Міністраў правіць

Пасля даты прызначэння або вызвалення ад пасады членаў Савета Міністраў стаіць нумар адпаведнага пастановы Вярхоўнага Савета Беларускай ССР/Рэспублікі Беларусь, пастановы Савета Міністраў (з 1994 года — Кабінета Міністраў) або ўказа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (адзначаны ў заўвагах).

Пры скасаванні міністэрстваў і дзяржаўных камітэтаў спецыяльныя дакументы аб вызваленні ад пасады міністраў і старшыняў дзяржаўных камітэтаў не прымаліся. Члены Савета Міністраў, даты вызвалення ад пасады якіх не пазначаны, дзейнічалі на момант адстаўкі ўрада (іх паўнамоцтвы спыняліся з моманту прызначэння ў новым складзе ўрада іх жа або іншых асоб).

Члены ўрада размешчаны ў спісе ў храналагічным парадку па даце іх прызначэння.

  1. Вячаслаў Францавіч Кебіч — Старшыня Савета Міністраў Беларускай ССР / Рэспублікі Беларусь (з 23 чэрвеня 1990 года, № 60-XII)
  2. Уладзіслаў Сяргеевіч Пілюта — Намеснік Старшыні Савета Міністраў Беларускай ССР / Рэспублікі Беларусь (16 ліпеня 1990 года, № 131-XII — 12 сакавіка 1992 года № 1510-XII)
  3. Фёдар Пятровіч Сянько — Намеснік Старшыні Савета Міністраў Беларускай ССР (16 ліпеня 1990 года, № 132-XII — 28 мая 1991 года, № 816-XII), Старшыня Дзяржаўнага камітэта Беларускай ССР па сельскай гаспадарцы і харчаванню (16 ліпеня 1990 года, № 132-XII — пастановай Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 20 лютага 1991 года № 618-XII Дзяржаўны камітэт Беларускай ССР па сельскай гаспадарцы і харчаванню ператвораны ў Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларускай ССР)
  4. Уладзімір Іванавіч БародзічМіністр транспарту Беларускай ССР / Рэспублікі Беларусь (16 ліпеня 1990 года, № 133-XII — пастановай Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад 5 лютага 1993 года № 2172-XII Міністэрства транспарту Рэспублікі Беларусь скасавана)
  5. Ніна Мікалаеўна Мазай — Намеснік Старшыні Савета Міністраў Беларускай ССР (16 ліпеня 1990 года, № 134-XII — 28 мая 1991 года, № 818- XII)
  6. Міхаіл Уладзіміравіч Мясніковіч — Намеснік Старшыні Савета Міністраў Беларускай ССР, Старшыня Дзяржаўнага камітэта Беларускай ССР па эканоміцы і планаванню (16 ліпеня 1990 году, № 135-XII — 21 лютага 1991 года, № 627-XII), Першы намеснік Старшыні Савета Міністраў беларускай ССР / Рэспублікі Беларусь (з 21 лютага 1991 года, № 627-XII)
  7. Мікалай Трафімавіч Каўко — Кіраўнік Справамі Савета Міністраў Беларускай ССР / Рэспублікі Беларусь (з 16 ліпеня 1990 года, № 136-XII)
  8. Станіслаў Васілевіч Брыль — Намеснік Старшыні Савета Міністраў Беларускай ССР / Рэспублікі Беларусь (з 16 ліпеня 1990 года, № 137-XII)
  9. Сцяпан Пятровіч ЯнчукМіністр фінансаў Беларускай ССР / Рэспублікі Беларусь (16 ліпеня 1990 года, № 138-XII — 18 жніўня 1994 года, № 18)
  10. Уладзімір Дзям’янавіч ЯгораўМіністр унутраных спраў Беларускай ССР / Рэспублікі Беларусь (16 ліпеня 1990 года, № 139-XII — 25 студзеня 1994 года, № 2716-XII)
  11. Яўген Канстанцінавіч ВайтовічМіністр культуры Беларускай ССР / Рэспублікі Беларусь (16 ліпеня 1990 года, № 140-XII — 9 снежня 1993 года, № 2627-XII)
  12. Міхаіл Іванавіч ДзямчукМіністр народнай адукацыі Беларускай ССР (16 ліпеня 1990 года, № 141-XII — 28 мая 1991 года, № 819-XII), Намеснік Старшыні Савета Міністраў Беларускай ССР / Рэспублікі Беларусь (з 28 мая 1991 года , № 819-XII)
  13. Валерый Гур’евіч ЦіхіняМіністр юстыцыі Беларускай ССР (16 ліпеня 1990 года, № 142-XII — 21 лютага 1991 года, № 623-XII)
  14. Георгій Андрэевіч МаркоўскіМіністр лясной гаспадаркі Беларускай ССР / Рэспублікі Беларусь (17 ліпеня 1990 года, № 143-XII — 10 жніўня 1994 года, № 35)
  15. Пётр Кузьміч КраўчанкаМіністр замежных спраў Беларускай ССР / Рэспублікі Беларусь (17 ліпеня 1990 года, № 144-XII)
  16. Васіль Сцяпанавіч КазакоўМіністр аховы здароўя Беларускай ССР / Рэспублікі Беларусь (17 ліпеня 1990 года, № 145-XII — 24 кастрычніка 1994 года, № 131)
  17. Мікалай Цімафеевіч ГулёўМіністр лёгкай прамысловасці Беларускай ССР / Рэспублікі Беларусь (17 ліпеня 1990 года, № 146-XII — пастановай Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад 10 студзеня 1992 года № 1389-XII Міністэрства лёгкай прамысловасці Рэспублікі Беларусь скасавана)
  18. Іван Міхайлавіч ГрыцукМіністр сувязі і інфарматыкі Беларускай ССР / Рэспублікі Беларусь, у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 3 жніўня 1994 года № 18 — Міністр сувязі Рэспублікі Беларусь (17 ліпеня 1990 года, № 147-XII — 8 верасня 1994 года, № 51)
  19. Мікалай Стэфанавіч ЯкушаўМіністр хлебапрадуктаў Беларускай ССР / Рэспублікі Беларусь (17 ліпеня 1990 года, № 148-XII — 1 лістапада 1994 года, № 613)
  20. Фёдар Уладзіміравіч Мірачыцкі — Міністр Беларускай ССР (17 ліпеня 1990 года, № 149-XII — 21 лютага 1991 года, № 625-XII), Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларускай ССР / Рэспублікі Беларусь (21 лютага 1991 года, № 625-XII — 28 кастрычнiка 1994 года, № 146)
  21. Аляксей Аляксеевіч ШахновічМіністр воднай гаспадаркі і аднаўлення зямель Беларускай ССР (17 ліпеня 1990 года, № 150-XII — 28 мая 1991 года, № 817-XII), Намеснік Старшыні Савета Міністраў Беларускай ССР / Рэспублікі Беларусь (28 мая 1991 года, № 817-XII — 23 красавіка 1992 года № 1623-XII)
  22. Тамара Фёдараўна КрутаўцоваМіністр сацыяльнага забеспячэння Беларускай ССР / Рэспублікі Беларусь (17 ліпеня 1990 года, № 151-XII — 26 студзеня 1993 года, № 2125-XII)
  23. Іосіф Аркадзьевіч АнтановічМіністр мантажных і спецыяльных будаўнічых работ Беларускай ССР / Рэспублікі Беларусь (17 ліпеня 1990 года, № 152-XII — пастановай Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад 10 студзеня 1992 года № 1389-XII Міністэрства мантажных і спецыяльных будаўнічых работ Рэспублікі Беларусь скасавана)
  24. Барыс Васілевіч БатураМіністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларускай ССР / Рэспублікі Беларусь (18 ліпеня 1990 года, № 153-XII)
  25. Мікалай Іванавіч Дубовік — Старшыня Дзяржаўнага камітэта Беларускай ССР / Рэспублікі Беларусь па паліву і газіфікацыі (18 ліпеня 1990 года, № 154-XII — пастановай Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад 10 студзеня 1992 года № 1389-XII Дзяржаўны камітэт Рэспублікі Беларусь па паліву і газіфікацыі скасаваны)
  26. Уладзімір Мікалаевіч Рыжанкоў — Старшыня Дзяржаўнага камітэта Беларускай ССР / Рэспублікі Беларусь па фізічнай культуры і спорце (з 18 ліпеня 1990 года, № 155-XII)
  27. Уладзімір Мікалаевіч Нічыпаровіч — Старшыня Дзяржаўнага камітэта Беларускай ССР / Рэспублікі Беларусь па статыстыцы i аналiзу (18 ліпеня 1990 года, № 156-XII — 3 снежня 1994 года, № 234)
  28. Уладзімір Валяр'янавіч Радкевіч — Старшыня Дзяржаўнага камітэта Беларускай ССР / Рэспублікі Беларусь па знешніх эканамічных сувязях (18 ліпеня 1990 года, № 157-XII — 16 чэрвеня 1994 года, № 456)
  29. Аляксандр Барысавіч Зуеў — Старшыня Дзяржаўнага камітэта Беларускай ССР / Рэспублікі Беларусь па наглядзе за бяспечным вядзеннем работ у прамысловасці і атамнай энергетыцы (з 18 ліпеня 1990 года, № 158-XII)
  30. Юрый Аляксандравіч Пуплікаў — Старшыня Дзяржаўнага камітэта Беларускай ССР па справах будаўніцтва (18 ліпеня 1990 года, № 159-XII — пастановай Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 20 лютага 1991 года № 618-XII Дзяржаўны камітэт Беларускай ССР па справах будаўніцтва ператвораны ў Дзяржаўны камітэт Беларускай ССР па архітэктуры і будаўніцтве), Старшыня Дзяржаўнага камітэта Беларускай ССР / Рэспублікі Беларусь па архітэктуры і будаўніцтву (21 лютага 1991 года, № 628-XII — 26 студзеня 1993 года, № 2124-XII)
  31. Анатоль Максімавіч Дарафееў — Старшыня Дзяржаўнага камітэта Беларускай ССР / Рэспублікі Беларусь па экалогіі (18 ліпеня 1990 года, № 160-XII — 8 красавіка 1994 года, № 231), Міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь (з 8 красавіка 1994 года, № 231)
  32. Георгій Пятровіч Бадзей — Старшыня Дзяржаўнага камітэта Беларускай ССР / Рэспублікі Беларусь па працы і сацыяльнай абароне насельніцтва (з 23 ліпеня 1990 года, № 169-XII)
  33. Іван Альбінавіч Кенік — Намеснік Старшыні Савета Міністраў Беларускай ССР / Рэспублікі Беларусь, Старшыня Дзяржаўнага камітэта Беларускай ССР / Рэспублікі Беларусь па праблемах наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС (з 23 ліпеня 1990 года, № 170-XII)
  34. Мікалай Васілевіч НавіцкіМіністр будаўніцтва Беларускай ССР (23 ліпеня 1990 года, № 171-XII — пастановай Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад 10 студзеня 1992 года № 1389-XII Міністэрства будаўніцтва Рэспублікі Беларусь скасавана)
  35. Уладзімір Міхайлавіч Шэпель — Міністр Беларускай ССР / Рэспублікі Беларусь (23 ліпеня 1990 года, № 172-XII — 16 студзеня 1992 года, № 1426-XII), Міністр рэсурсаў Рэспублікі Беларусь (16 студзеня 1992 года, № 1426-XII — 15 чэрвеня 1994 года, № 452)
  36. Уладзімір Аляксандравіч Заламай — Намеснік Старшыні Савета Міністраў Беларускай ССР / Рэспублікі Беларусь (25 ліпеня 1990 года, № 178-XII — 12 сакавіка 1992 года № 1511-XII), Дзяржаўны сакратар па справах Садружнасці Незалежных Дзяржаў (з 24 красавіка 1992 года, № 1638-XII), Намеснік Старшыні Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь — Дзяржаўны сакратар па справах Садружнасці Незалежных Дзяржаў (з 29 чэрвеня 1993 года, № 2450-XII)
  37. Уладзімір Пятровіч Дзем’яновічМіністр гандлю Беларускай ССР (25 ліпеня 1990 года, № 179-XII — 1 жніўня 1991 года, № 298)
  38. Мікалай Мікалаевіч Косцікаў — Намеснік Старшыні Савета Міністраў Беларускай ССР / Рэспублікі Беларусь (з 25 ліпеня 1990 года, № 180-XII), Старшыня Дзяржаўнага камітэта Беларускай ССР / Рэспублікі Беларусь па матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні (25 ліпеня 1990 года, № 180 -XII — пастановай Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад 10 студзеня 1992 года № 1389-XII Дзяржаўны камітэт Рэспублікі Беларусь па матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні скасаваны)
  39. Аляксандр Рыгоравіч Сталяроў — Старшыня Дзяржаўнага камітэта Беларускай ССР / Рэспублікі Беларусь па тэлебачанні і радыёвяшчанню (25 ліпеня 1990 года, № 181-XII — пастановай Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад 10 студзеня 1992 года № 1389-XII Дзяржаўны камітэт Рэспублікі Беларусь па тэлебачанні і радыёвяшчанню скасаваны; з 6 красавіка 1994 года, № 210)
  40. Анатоль Іванавіч Бутэвіч — Старшыня Дзяржаўнага камітэта Беларускай ССР / Рэспублікі Беларусь па друку (25 ліпеня 1990 года, № 182-XII — пастановай Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад 10 студзеня 1992 года № 1389-XII Дзяржаўны камітэт Рэспублікі Беларусь па друку скасаваны), Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь (16 студзеня 1992 года, № 1428-XII — 6 красавіка 1994 года, № 215), Міністр культуры і друку Рэспублікі Беларусь (6 красавіка 1994 года, № 215 — 20 сакавіка 1996 года, № 115)
  41. Эдуард Іванавіч ШыркоўскіСтаршыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларускай ССР (30 кастрычніка 1990 году, № 369-XII — пастановай Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад 10 студзеня 1992 года № 1389-XII Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь выключаны з структуры Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь)
  42. Сцяпан Ільіч Шкапіч — начальнік Беларускай чыгункі (1990 год — 18 сакавіка 1993 года, № 158), Міністр транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь (з 5 лютага 1993 года, № 2174-XII)
  43. Рыгор Канстанцінавіч Фёдараў — начальнік Беларускага ўпраўлення грамадзянскай авіяцыі (не пазней ад 1990 года, пераназначаны 13 лютага 1992 года № 82 — 2 красавіка 1993 года, № 201)
  44. Георгій Мікалаевіч Хартановіч — начальнік Беларускага тэрытарыяльнага энергетычнага аб'яднання (1988—1991 гады)
  45. Леанід Андрэевіч ДашукМіністр юстыцыі Беларускай ССР / Рэспублікі Беларусь (21 лютага 1991 года, № 624-XII — 4 лютага 1994 года, № 2748-XII)
  46. Станіслаў Паўлавіч ЯцутаМіністр будаўніцтва і эксплуатацыі аўтамабільных дарог Беларускай ССР / Рэспублікі Беларусь (з 21 лютага 1991 года, № 626-XII)
  47. Сяргей Сцяпанавіч Лінг — Намеснік Старшыні Савета Міністраў Беларускай ССР / Рэспублікі Беларусь, Старшыня Дзяржаўнага камітэта Беларускай ССР / Рэспублікі Беларусь па эканоміцы і планаванню (21 лютага 1991 года, № 629-XII — 7 красавіка 1994 года, № 216), Намеснік старшыні Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь (з 7 красавіка 1994 года, № 216)
  48. Анатоль Францавіч МайсеявічМіністр прамысловасці будаўнічых матэрыялаў Беларускай ССР / Рэспублікі Беларусь (з 28 мая 1991 года, № 820-XII)
  49. Адам Пятровіч БасюкевічМіністр воднай гаспадаркі і аднаўлення зямель Беларускай ССР / Рэспублікі Беларусь (21 чэрвеня 1991 года, № 876-XII — пастановай Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад 10 студзеня 1992 года № 1389-XII Міністэрства воднай гаспадаркі і аднаўлення зямель Рэспублікі Беларусь скасавана)
  50. Уладзімір Іванавіч Куранкоў — Старшыня Дзяржаўнага камітэта Беларускай ССР / Рэспублікі Беларусь па прамысловасці і міжгаліновых вытворчасцям (21 чэрвеня 1991 года, № 877-XII)
  51. Пётр Васілевіч Крэчка — выконваючы абавязкі Старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь (11 лістапада 1991 года, № 416 — пастановай Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад 16 студзеня 1992 года № 1427-XII Старшынёй Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь прызначаны Шкурдзь Г. М.)
  52. Пётр Рыгоравіч Чавусміністр па справах абароны Рэспублікі Беларусь (з 11 снежня 1991 года, № 1303-XII), выконваючы абавязкі Міністра абароны Рэспублікі Беларусь (20 студзеня 1992 года, № 23 — пастановай Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад 22 красавіка 1992 года № 1602-XII Міністрам абароны Рэспублікі Беларусь прызначаны Казлоўскі П. П.)
  53. Валянцін Васільевіч Герасімаў — начальнік Беларускага тэрытарыяльнага энергетычнага аб'яднання (1991—1992 гады), Міністр энергетыкі Рэспублікі Беларусь (16 студзеня 1992 года, № 1424-XII — пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 сакавіка 1994 года № 145 Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь скасавана)
  54. Валянцін Іванавіч Байдак — Міністр гандлю Рэспублікі Беларусь (з 16 студзеня 1992 года, № 1425-XII)
  55. Генадзь Міхайлавіч Шкурдзь — Старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь (16 студзеня 1992 года, № 1427-XII — 30 снежня 1994 года, № 279)
  56. Віктар Анатольевіч Гайсёнак — Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь (з 16 студзеня 1992 года, № 1429-XII)
  57. Павел Паўлавіч Казлоўскі — Міністр абароны Рэспублікі Беларусь (з 22 красавіка 1992 года, № 1602-XII)
  58. Аляксандр Іосіфавіч Бокач — Намеснік Старшыні Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (з 23 красавіка 1992 года, № 1624-XII)
  59. Іван Аляксеевіч Лях — Старшыня Дзяржаўнага камітэта Рэспублікі Беларусь па антыманапольнай палітыцы (26 студзеня 1993 года, № 2123-XII — 27 кастрычніка 1994 года, № 169)
  60. Рыгор Васілевіч Цішкевіч — Старшыня Дзяржаўнага камітэта Рэспублікі Беларусь па архітэктуры і будаўніцтву (26 студзеня 1993 года, № 2124-XII — 23 жніўня 1994 года, № 23)
  61. Вольга Браніславаўна ДаргельМіністр сацыяльнага забеспячэння Рэспублікі Беларусь (з 26 студзеня 1993 г., № 2125-XII)
  62. Яўген Іванавіч Валадзько — начальнік Беларускай чыгункі (з 18 сакавіка 1993 года, № 158)
  63. Уладзімір Антонавіч ДанькоМіністр унутраных спраў Рэспублікі Беларусь (з 22 лютага 1994 года, № 2799-XII)

Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь ад 15 сакавіка 1994 года засноўвалася пасада Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, замест Савета Міністраў ствараўся Кабінет Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 8 жніўня 1994 года № 29 у сувязі з уступленнем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на пасаду і фарміраваннем Кабінета Міністраў Рэспублікі Беларусь паўнамоцтвы Савета Міністраў прызнаныя спыненымі.

Гл. таксама правіць

Крыніцы правіць

  1. Законам Рэспублікі Беларусь ад 19 верасня 1991 года № 1085-XII Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка перайменавана ў Рэспубліку Беларусь.

Спасылкі правіць