Урад нацыянальнага адзінства (Лівія, 2021)
Урад нацыянальнага адзінства (УНА) (араб. حكومة الوحدة الوطنية, Hukumat al Wahdat al Watania) — часовы ўрад Лівіі, сфармаваны ў сакавіку 2021 года. Ён замяніў канкуруючыя Урад нацыянальнай згоды, які базаваўся ў Трыпалі і прызнанае ААН, і другі кабінет ат-Тані, які знаходзіўся ў Табруку, што падтрымліваўся войскамі Х. Хафтара.
Урад нацыянальнага адзінства | |
---|---|
Агульная інфармацыя |
|
Краіна | |
Юрысдыкцыя | Лівія |
Дата стварэння | 15 сакавіка 2021 |
Папярэдняе ведамства | Урад нацыянальнай згоды 2016—2021 гадоў |
Сайт | gnu.gov.ly (ар.) |
Узнікненне
правіць5 лютага 2021 года бакі канфлікту ў Лівіі дамовіліся аб стварэнні часовага ўрада на Форуме лівійскага палітычнага дыялогу, які прайшоў у Жэневе пад эгідай ААН. Абдул Хамід Дбэйба быў абраны прэм’ер-міністрам урада нацыянальнага адзінства, а прэзідэнцкі савет узначаліў Мухамед аль-Манфі[1].
Умовай фармавання ўрада нацыянальнага адзінства было ўключэнне ў яго асоб, якія раней не займалі пасады ў папярэдніх кабінетах міністраў краіны. Планавалася, што гэты пераходны ўрад будзе кіраваць Лівіяй да выбараў 24 снежня 2021 года[2].
Кіраўнік Урада нацыянальнай згоды Фаіз Сарадж афіцыйна перадаў уладныя паўнамоцтвы прэзідэнцкага савету і новаму ўраду 16 сакавіка 2021 года. Такім чынам, фармальна ў Лівіі ўпершыню за сем гадоў аб’яднаўся ўрад. Яго склад 10 сакавіка зацвердзіла Палата прадстаўнікоў на пасяджэнні ў Сірце. Пераходны Кабінет міністраў складаецца з 26 міністраў, двух намеснікаў прэм’ер-міністра, а таксама пяці дзяржаўных міністраў[3].
Новае двоеўладдзе
правіцьУ верасні 2021 года парламент галасуе за вотум недаверу ўраду Абдэля Хаміда Дбэйбы, а 10 лютага 2022 года прызначыў Фатхі Башага прэм’ер-міністрам. Дбэйбе і УНА адхілілі гэтае прызначэнне[4]. Вакол Башагі фарміруецца Урад нацыянальнай стабільнасці. Орган размяшчаецца ў г. Сірт[5]. У жніўні 2022 года двоеўладдзе прывяло да новых узброеных сутыкненняў[6].
Зноскі
- ↑ Sami Zaptia (5 February 2021). "BREAKING: New unified Libyan government selected by LPDF in Geneva". Libya Herald. Архівавана з арыгінала 5 February 2021. Праверана 5 February 2021.
- ↑ "Глава ПНС Ливии передал полномочия новой переходной власти". Russia Today. 16 марта 2021.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў:|date=
(даведка) - ↑ Правительство Ливии объединилось впервые за семь лет
- ↑ "Libya rifts deepen as new PM named, incumbent refuses to yield". Reuters. 10 February 2022. Праверана 10 February 2022.
- ↑ Zaptia, Sami (8 June 2022). "Bashagha government is to resume its work from the city of Sirte". Libya Herald. Праверана 28 August 2022.
- ↑ Полина Коноплянко. В Ливии вновь полилась кровь: двоевластие оказывается неизбежным // Московский комсомолец : газета. — 28 августа 2022.