Урака (каралева Партугаліі)

(Пасля перасылкі з Урака, каралева Партугаліі)

Урака Кастыльская (ісп.: Urraca de Borgoña, парт.: Urraca de Castela, 1186 або 1187 — 3 лістапада 1220) — каралева Партугаліі.

Урака
3- Rainha D. Urraca.jpg
Партрэтная фантазія сучаснага мастака
Coat of Arms of Castile.svg
 
Веравызнанне каталіцтва
Нараджэнне 1186
Смерць 2 лістапада 1220(1220-11-02) ці 3 лістапада 1220(1220-11-03)[1]
Пахаванне
Дынастыя Leonesse House of Burgundy[d]
Бацька Альфонса VIII Кастыльскі
Маці Элеанора Англійская
Муж Афонсу II
Дзеці Саншу II, Афонсу III, Элеанора Партугальская[d], Фернанда[d] і Vincente de Portugal[d]

БіяграфіяПравіць

Урака была пятым дзіцем кастыльскага караля Альфонса Высакароднага і яго жонкі Элеаноры Англійскай. Яе сёстрамі былі каралева Берэнгарыя і Бланка Кастыльская, а братам — Энрыке I.

Дата нараджэння Уракі невядомая, упершыню яна згадваецца ў дароўнай Альфонса бургаскаму манастыру Санта Марыя дэ лас Уэльгас ад 28 мая 1187 г.

Па легендзе, інфанту жадалі выдаць замуж за Людовіка VIII, але Элеаноры Аквітанскай не спадабалася імя прынцэсы (Урака па-іспанску — «сарока»), і ў 1206 г. дзяўчына выйшла за партугальскага прынца Афонсу, які ўступіў на прастол у 1212 годзе. Кіравала сеньярыямі Торэш-Ведраш, Обідуш і Лафайнш.

Памерла ў 1220 г. у Каімбры, пахавана ў манастыры Алкабаса.

ДзеціПравіць

Зноскі

  1. Find a Grave — 1995. Праверана 29 жніўня 2019.