Ураціслаў I
Ураціслаў I (чэшск.: Vratislav I.; 888—13 лютага 921) — чэшскі князь з роду Пржэмысловічаў, бацька Вацлава Святога.
Ураціслаў I чэшск.: Vratislav I. | ||
![]() | ||
выява каля 1360 года | ||
![]() | ||
| ||
---|---|---|
915 — 921 | ||
Папярэднік | Спытыгнеў I | |
Пераемнік | Вацлаў Святы | |
Дзейнасць | манарх | |
Нараджэнне | 888 | |
Смерць | 13 лютага 921 | |
Пахаванне | ||
Дынастыя | Дынастыя Пржамысловічаў | |
Бацька | Баржывой I | |
Маці | Людміла Чэшская | |
Жонка | Драгаміра[d] | |
Дзеці | Баляслаў I Грозны[d], Стрэжыслава[d], Святы Вацлаў і Q97313018? | |
БіяграфіяПравіць
Ураціслаў быў сынам князя Баржывоя I і яго жонкі Людмілы. З 906 года быў жанаты на Драгаміры з палабскіх славян. У гэтым шлюбе нарадзіліся Святы Вацлаў, Баляслаў I і, верагодна, яшчэ адзін сын па імі Спытыгнеў, а таксама чацвёра дочак.
У 915 годзе пераняў пасля смерці старэйшага брата Спытыгнева I уладу над цэнтральначэшскай вобласцю вакол Прагі і кіраваў да 921 года. У яго час Багемія знаходзілася пад уплывам баварскага герцага Арнульфа. Для абароны ад пагрозы з боку саксонскіх герцагаў Багемія складала розныя саюзы. Жаніцьба Ураціслава з Драгамірай злучала Багемію з найбольш магутным на той момант палабскім племем стадаран. Мадзьярскім воінам, якія з пачатку X стагоддзя здзяйснялі напады на захад, ён даваў свабодны праход, а ў 915 годзе ў іх набегу на Саксонію ўдзельнічалі і чэшскія воіны.
Унутры краіны Ураціслаў, як і яго брат Спытыгнеў I, умацаваў пазіцыі дынастыі Пржэмысловічаў. У межаў сваіх уладанняў ён пабудаваў новыя крэпасці і паменшыў уплыў іншых чэшскіх князёў. Нешматлікія захаваныя літаратурныя і археалагічныя помнікі не даюць магчымасці дакладна размежаваць значэнне абодвух братоў падчас станаўлення дзяржавы. Вядома толькі, што яшчэ ў 897 годзе ў Рэгенсбургу Багемію ўяўляла некалькі князёў, а ў 929 годзе сын Ураціслава Вацлаў быў бясспрэчным аднаасобным кіраўніком усёй краіны, нягледзячы на тое, што асобныя княствы працягвалі існаваць далей. З гэтага можна зрабіць выснову, што за 20-гадовае кіраванне Спытыгнева I і 6-гадовае кіраванне Ураціслава дынастыя Пржэмысловічаў канчаткова перамагла ў барацьбе за ўплыў.
Ураціслаў загінуў у бітве з мадзьярамі ва ўзросце 33 гадоў. Яго магіла знаходзіцца ў базіліцы Святога Георгія ў Пражскім Градзе.
ПродкіПравіць
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Dušan Třeštík: Počátky Přemyslovců. Nakladatelství lidové noviny, 1998, ISBN 80-7106-138-7
Папярэднік: Спытыгнеў I |
Князь чэшскі 915—921 |
Пераемнік: Вацлаў Святы |