Урачы свету за прадухіленне ядзернай вайны

Урачы свету за прадухіленне ядзернай вайны (УСПЯВ) (англ.: International Physicians for the Prevention of Nuclear War) — міжнародны рух работнікаў аховы здароўя, дзейнасць якога накіравана на прадухіленне ядзернага канфлікту і заахвочванне ядзернага раззбраення. Арганізацыя заснавана ў снежні 1980 года амерыканскім прафесарам кардыялогіі Гарвардскага інстытута грамадскага здароўя Бернардам Лаўнам і савецкім доктарам медыцынскіх навук, дырэктарам Усесаюзнага кардыялагічнага навуковага цэнтра АМН СССР Яўгенам Чазавым. За сваю дзейнасць у 1984 годзе арганізацыя адзначана прэміяй ЮНЕСКА, а ў 1985 годзе ўдастоена Нобелеўскай прэміі міру за заслугі ў інфармаванні грамадскасці і схіленне свядомасці чалавецтва на карысць міру. У сярэдзіне 1980-х гадоў колькасць членаў УСПЯВ налічвала каля 145 000 чалавек, а да пачатку 1990-х у рух уваходзіла ўжо каля 200 000 чалавек з больш за 60 краін свету. У 2007 годзе арганізацыяй была пачатая кампанія, накіраваная на знішчэнне ядзернай зброі.

Урачы свету за прадухіленне ядзернай вайны
Краіна
Адміністрацыйны цэнтр
Тып арганізацыі міжнародная недзяржаўная арганізацыя[d]
Заснаванне
Дата заснавання 1980
Член у
Узнагароды
ippnw.org (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Зноскі

Спасылкі правіць