Ураш Прэдзіч (сербск.: Урош Предић, 25 лістапада (7 снежня) 1857, Орлават — 11 лютага 1953, Бялград) — сербскі жывапісец, вядомы мастак-рэаліст.

Ураш Прэдзіч
сербск.: Урош Предић
Фатаграфія
Дата нараджэння 7 студзеня 1857(1857-01-07) ці 7 снежня 1857(1857-12-07)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 11 лютага 1953(1953-02-11), 1953[2][3][…] ці 12 лютага 1953(1953-02-12)[1]
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Жанр гістарычны жывапіс
Вучоба
Мастацкі кірунак рэалізм[d]
Уплыў Christian Griepenkerl[d]
Член у
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

 
Дом-майстэрня Ураша Прэдзіча[sr] ў Бялградзе

Ураш Прэдзіч скончыў гімназію ў Панчаве (пазней гэтая школа стала насіць яго імя). Да 1885 года вучыўся ў Венскай і Мюнхенскай акадэміях мастацтваў[4]. Напісаў 13 карцін міфалагічнага зместу для будынка аўстрыйскага парламента.

У 1885 годзе вярнуўся ў Орлават, дзе напісаў серыю карцін з жыцця аднавяскоўцаў. Працаваў таксама ў Нові-Садзе[4]. З 1909 года да канца свайго жыцця жыў і працаваў у Бялградзе.

Адзін з заснавальнікаў і прэзідэнт таварыства «Лада» ў 1904 годзе і Асацыяцыі мастакоў у Бялградзе ў 1919 г[4].

Памёр у 1953 годзе на 96-м годзе жыцця. Па жаданні мастака, яго пахавалі на могілках у Орлаваце.[5]

Творчасць правіць

 
«Косаўская дзяўчына», 1919

Самая вядомая карціна Прэдзіча — «Косаўская дзяўчына» (1919), прысвечаная бітве на Косавам поле. Творы: «Вясёлая кампанія» (1887), «Сірата на магіле маці» (1888), «Герцагавінскія бежанцы» (1889), «Каля крыніцы»; партрэты («Слабадан Яванавіч», 1930 г.; «Міхайла Петравіч», 1943) і інш. Распісваў іканастасы. Правёў вялікую колькасць выставак у краіне і за мяжой[4].

Зноскі

  1. а б The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  2. Uroš Predič // Web umenia Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Uros Predic // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. а б в г ПРЕДИЧ, Урош
  5. Šest decenija od smrti Uroša Predića (серб.

Спасылкі правіць