Урбэн Жан Жазеф Левер’е
Урбэн Жан Жазеф Лувер'е (фр. Urbain Jean Joseph Le Verrier; (11 сакавіка 1811, Сен-Ло — 23 верасня 1877, Парыж) — французскі матэматык, які займаўся нябеснай механікай. Вялікую частку свайго жыцця прапрацаваў у Парыжскай абсерваторыі.
Урбэн Жан Жазеф Левер'е | |
---|---|
фр.: Urbain Jean Joseph Le Verrier | |
Дата нараджэння | 11 сакавіка 1811[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 верасня 1877[1][2][…] (66 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Lucille Clotilde Choquet[d][8] |
Род дзейнасці | астраном, матэматык, палітык, метэаролаг, пісьменнік |
Навуковая сфера | нябесная механіка, астраномія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Вядомыя вучні | Émile Gautier[d][9] |
Вядомы як |
Нептун, Анамальнае зрушэнне перыгелія Меркурыя |
Член у |
|
Узнагароды | Залаты Медаль Каралеўскага Астранамічнага Таварыства (1868, 1876) |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Навукова-даследчая дзейнасць
правіцьСкончыў Політэхнічную школу ў Парыжы (1833). 3 1854 дырэктар Парыжскай абсерваторыі.
Навуковыя працы па нябеснай механіцы і тэорыі руху вялікіх планет Сонечнай сістэмы. На аснове даследавання ўзбурэнняў Урана вызначыў (1846, незалежна ад Дж. К. Адамса) арбіту і становішча планеты, названай Нептунам (адкрыта ў 1846 нямецкім астраномам І. Г. Гале). Адкрыў векавы рух перыгелія Меркурыя, што знайшло тлумачэнне ў агульнай тэорыі адноснасці.
Працы
правіцьНайгалоўныя складанні Левер'е сабраны ў заснаваных ім «Annales de l’Observatoire de Paris», якіх ён паспеў выдаць 14 т. «Мемуараў» (1855—76), апроч «Назіранняў»; апошніх выдадзена 22 т. (1858—1867).
Узнагароды
правіцьЛевер'е быў узнагароджаны Залатым Медалем Каралеўскага Астранамічнага Таварыства ў 1868 годзе і зноў у 1876 годзе.
Памяць
правіць- У садзе парыжскай абсерваторыі пастаўлены помнік
- названы яго імем:
- Кратар на Месяцы
- Кратар на Марсе
- Кольца Нептуна
- Астэроід 1997 Левер'е
Зноскі
- ↑ а б senat.fr
- ↑ а б MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
- ↑ а б Леверье Урбен Жан Жозеф // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ http://english.turkcebilgi.com/Neptune+(planet)
- ↑ а б www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.
- ↑ http://www.bbc.co.uk/news/magazine-14081162
- ↑ Urbain-Jean-Joseph Le Verrier // Encyclopædia Britannica
- ↑ Les professeurs des facultés des lettres et des sciences en France au XIXe siècle (1808-1880)
- ↑ Historische Lexikon der Schweiz, Dictionnaire historique de la Suisse, Dizionario storico della Svizzera — Bern: 1998. Праверана 14 студзеня 2023.
Літаратура
правіць- Левер'е // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).