Урмас Рэйнсалу
Урмас Рэйнсалу (эст.: Urmas Reinsalu; нар. 22 чэрвеня 1975, Талін) — эстонскі дзяржаўны дзеяч. Старшыня кансерватыўнай партыі «Айчына». Міністр замежных спраў Эстоніі (2022—2023).
Урмас Рэйнсалу | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
эст.: Urmas Reinsalu | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Andres Anvelt[d] | ||||||
Пераемнік | Raivo Aeg[d] | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Пераемнік | Eva-Maria Liimets[d] | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
22 чэрвеня 1975 (49 гадоў) |
||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьУрмас Рэйнсалу нарадзіўся 22 чэрвеня 1975 года ў Таліне. У 1993 годзе скончыў Талінскую 37-ю сярэднюю школу, у 1997 годзе юрыдычны факультэт Тартускага ўніверсітэта.
У 1996—1997 гг. — спецыяліст пры міністэрстве юстыцыі Эстоніі ў адкрыта-прававой сферы і эксперт у канстытуцыйнай юрыдычнай камісіі пры ўрадзе Эстоніі. У 1997—1998 гг. — дарадца па ўнутранай палітыцы прэзідэнта Эстоніі. У 1998—2001 гг. — дырэктар дзяржаўнай канцылярыі прэзідэнта Эстоніі.
У 2002—2003 гг. — лектар Эстонскай акадэміі ўнутраных спраў.
З 1992 года быў сябрам партыі Res Publica. У 2002 годзе — старшыня савета партыі Res Publica. Пасля аб’яднання партыі Res Publica з партыяй Ісамаалійт у 2006 годзе з’яўляецца членам партыі «Саюз Айчыны і Res Publica» (з 2018 года — «Айчына»).
Узначальваў выбарчы спіс ад партыі Res Publica на выбарах у Еўрапейскі парламент у 2004 годзе, аднак не быў абраны.
Па выніках парламенцкіх выбараў 2003 года абраны членам Рыйгікогу X склікання. Пераабраны на выбарах 2007 і 2011 гадоў. Рэйнсалу стаў лідарам партыі «Айчына» ў 2012 годзе. Пакінуў пасаду ў 2015 годзе.
11 мая 2012 года прэзідэнт рэспублікі Тоамас Хендрык Ільвес прызначыў Рэйнсалу міністрам абароны, а праз два дні, 14 мая, ён прынёс прысягу на прызначаную пасаду перад членамі Рыйгікогу.
У 2015—2019 гг. — Міністр юстыцыі Эстоніі.
З 2019 года па 26 студзеня 2021 г. з’яўляўся міністрам замежных спраў Эстоніі ў другім урадзе Юры Ратаса.
18 ліпеня 2022 года атрымаў партфель міністра замежных спраў Эстоніі ў другім урадзе Каі Калас. Урад пайшоў у адстаўку 17 красавіка 2023 года.
На з’ездзе партыі «Айчына» 10 чэрвеня 2023 года на Пеўчым полі ў Таліне абраны новым старшынёй. Ён атрымаў 415 галасоў, Тыніс Лукас — 180, Леа Данільсан-Ярг — 51.
Крыніцы
правіць- ↑ а б Political parties — Centre of Registers and Information Systems. Праверана 29 ліпеня 2022.