Адкрыць галоўнае меню
Адзін з уроцлаўскіх гномаў

Уро́цлаўскія гно́мыкрасналюдкі») — назва бронзавых статуэтак-гномаў, што ўсталёўваюць ва Уроцлаве з 2001 года, колькасць якіх пастаянна расце. На дадзены момант з'яўляюцца адной з турыстычных славутасцей горада. Існуюць спецыяльныя экскурсіі і брашуры, якія дапамагаюць знайсці гэтых гномаў у горадзе, а таксама апісваюць індывідуальную гісторыю кожнага гнома[1].

Рэгулярна ўсталёўваюць новых гномаў, а таксама крадуць і ламаюць старых[2].

Прадгісторыя гэтых гномаў — у сімволіцы Аранжавай альтэрнатывы, падпольнай групы, а пазней хэпенінгавага руху, які дзейнічаў у некалькіх гарадах Польшчы, галоўным чынам ва Уроцлаве, у 1980-х гадах. Першыя намаляваныя гномы з'явіліся ва Уроцлаве па задумцы кіраўніка руху Вальдэмара Фідрыха (Маёра Фідрыха)[3], а самай вядомай арганізаванай акцыяй стала Дэманстрацыя гномаў 1 чэрвеня 1987 г.

Станам на канец 2014 года налічвалася больш за 300 гномаў па ўсім горадзе.

Зноскі

  1. Wycieczka szlakiem krasnali. Wrocław24 (18 ліпеня 2008). Праверана 30 лістапада 2008.
  2. More about number of dwarfs. krasnale.pl.
  3. Социальные гетто андеграунда (руск.) . Праверана 22 сакавіка 2011.

СпасылкіПравіць