Урыцкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Гомельскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Уры́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гомельскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Урыцкае.

Урыцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Гомельскі раён
Уключае 10 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Урыцкае
Дата ўтварэння 8 снежня 1926
Насельніцтва (2009) 5 006
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3
Афіцыйны сайт

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Гомельскага раёна Гомельскай акругі БССР. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Заліпскага сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Гомельскім раёне БССР. З 10 лютага 1931 года ў межах гарадской рысы горада Гомеля. З 27 ліпеня 1937 года ў складзе Гомельскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 4 населеныя пункты[1]. 26 верасня 2006 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Старабеліцкага сельсавета (6 населеных пунктаў: вёскі Астравы, Галееўка, Зялёныя Лукі, Старая Беліца, пасёлкі Аляксандраўка і Аляксееўка)[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 5006 чалавек[3], з іх 88,6 % — беларусы, 7,9 % — рускія, 2,2 % — украінцы, 0,3 % — цыганы[4].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.