Урэчча (Любанскі раён)

гарадскі пасёлак у Беларусі
(Пасля перасылкі з Урэчча, Любанскі раён)

Урэ́чча[2] (трансліт.: Urečča, руск.: Уречье) — гарадскі пасёлак у Любанскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Урэцкага сельсавета. За 24 км на паўночны захад ад г. Любань, 177 км ад Мінска; чыгуначная станцыя на лініі БаранавічыАсіповічы. Насельніцтва 2 938 чал. (2017)[1].

Гарадскі пасёлак
Урэчча
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Гарадскі пасёлак з
Насельніцтва
2 938 чалавек[1] (2017)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1794
Паштовы індэкс
223832
Аўтамабільны код
5
Урэчча на карце Беларусі ±
Урэчча (Любанскі раён) (Беларусь)
Урэчча (Любанскі раён)
Урэчча (Любанскі раён) (Мінская вобласць)
Урэчча (Любанскі раён)

ГісторыяПравіць

 
Эскізы люстэрак вытворчасці Урэцкай мануфактуры Радзівілаў у першай палове XVIII ст.

Вядома з 1635 г., калі ў маёнтку Слуцкага княства ВКЛ адкрыта люстраная мануфактура, на базе якон дзейнічала Урэцкая шкляная мануфактура. Належала Алелькавічам, з 1600 г. Радзівілам. У XVIIIXIX стст. Вітгенштэйнам. У XVIII ст. ва Урэччы царква св. Мікалая, касцёл і сінагога.

3 1793 г. у складзе Расійскай імперыі, мястэчка ў Горкаўскай воласці Бабруйскага павета. 3 1830 г. у маёнтку працаваў бровар з паравым катлом і вадзяным рухавіком, у 1841 г. — 2 мануфактуры па вытворчасці люстэркаў, шклянога посуду і ліставога шкла, на месцы якіх у канцы XIX ст. адкрыты керамічныя майстэрні. У 1886 г. — 60 двароў. У 1915 пабудавана чыгуначная станцыя на лініі АсіповічыСлуцк. У пачатку XX ст. ва Урэччы дзейнічала народнае вучылішча, царкоўна-прыходская школа, паштовае аддзяленне, аптэка, пажарная дружына.

У 19191920 гг. акупіравана польскімі войскамі, якія спалілі 50 хат і шмат гаспадарчых пабудоў. У 1920—30-я г. ў мястэчку хата-чытальня з бібліятэкай, школа працоўнай моладзі, сярэдняя беларуская і 7-гадовая руская школы. 3 1924 г. мястэчка Слуцкага раёна, з 27 верасня 1938 г. гарадскі пасёлак. 3 28 чэрвеня 1941 да 30 чэрвеня 1944 гг. акупіравана нямецкімі войскамі, дзейнічала падпольная група. У жніўні 1943 г. нямецкія акупацыйныя ўлады расстралялі 25 сем’яў удзельнікаў падпольнай групы. 3 25 снежня 1962 г. у Любанскім раёне.

НасельніцтваПравіць

Дынаміка насельніцтва з 1886 па 2017
1886 1897пер.[3] 1939 1995[3] 2001пер. 2006 2016[4] 2017[1]
595 509 5 600 4 400 3 745 3 400 2 959 2 938

ІнфраструктураПравіць

Працуюць 2 сярэднія школы і 3 дашкольныя ўстановы, 3 бібліятэкі, Дом культуры, бальніца, аптэка, 2 аддзяленні сувязі.

ЭканомікаПравіць

Прадпрыемствы харчовай прамысловасці (спірт- і хлебазаводы) і сельскагаспадарчых прылад працы; прадпрыемства «Другасмет».

СлавутасціПравіць

Вядомыя асобыПравіць

Гл. таксамаПравіць

ЗноскіПравіць

  1. 1,0 1,1 1,2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  3. 3,0 3,1 Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мінск: БелЭн, 1995. — 800 с.: іл. — 5000 экз. ISBN 985-11-0026-9.
  4. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.

ЛітаратураПравіць

  • Урэчча // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16: Трыпалі — Хвіліна. — С. 259. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16), ISBN 985-11-0035-8.
  • Сіняк, Н. Урэчча / Наталля Сіняк // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / БелЭн; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — С. 590—591. — ISBN 985-11-0214-8.
  • Урэчча // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мінск: БелЭн, 1995. — 800 с.: іл. — 5000 экз. ISBN 985-11-0026-9. — С. 722.

СпасылкіПравіць