Уса (прыток Бярэзіны)

рака ў Беларусі, прыток Бярэзіны

Уса — рака ў Чэрвеньскім і Бярэзінскім раёнах Беларусі, правы прыток Бярэзіны (басейн Дняпра). Даўжыня 55 км. Вадазбор 549 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,3 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 .

Уса
Рака Уса.jpg
Характарыстыка
Даўжыня 55  км
Басейн 549 км²
Расход вады 3,3 м³/с
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 53°50′25″ пн. ш. 28°28′33″ у. д.HGЯO
Вусце Бярэзіна
 • Каардынаты 53°38′46″ пн. ш. 28°55′58″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,7 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Бярэзіна
Краіна
Рэгіён Мінская вобласць
physical
Уса (прыток Бярэзіны)
Уса (прыток Бярэзіны)
physical
выток
выток
вусце
вусце
Blue 0080ff pog.svg — выток, Blue pog.svg — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Асноўныя прытокіПравіць

Справа: Ганутка, Дабрыца. Злева: Лешчынка, Карпілаўка, Бусль.

АгульнаеПравіць

Выцякае з Дзікае ў Чэрвеньскім раёне, вусце за 1,5 км на ўсход ад вёскі Якшыцы Бярэзінскага раёна. Цячэ па Цэнтральнабярэзінскай раўніне.

Даліна ў вярхоўі невыразная, у сярэдняй і ніжняй частцы — трапецападобная, шырынёй 1,5—2 км. Пойма двухбаковая, яе шырыня да 0,2 км, на асобных участках да 1 км. Рэчышча на працягу 9,2 км ад вытоку і 2 км перад вусцем каналізаванае, на астатнім працягу звілістае (шырыня каля 8 м). Берагі ўмерана стромкія, іх вышыня 0,3—1,2 м.

КрыніцыПравіць

  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.