Усвейка
Усве́йка, Альшанка, Усвея, Усвіж-Бук, Усвіца, Язва — рака ў Талачынскім і Чашніцкім раёнах Віцебскай вобласці, правы прыток ракі Ула (басейн Заходняй Дзвіны).
Усвейка | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 116 км |
Басейн | 708 км² |
Расход вады | 4,5 м³/с (у вусці) |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | вёска Курчэўская Усвейка |
• Каардынаты | 54°33′07″ пн. ш. 29°46′35,12″ у. д.HGЯO |
Вусце | Ула |
• Месцазнаходжанне | Чашнікі |
• Вышыня | 125 м |
• Каардынаты | 54°51′12,21″ пн. ш. 29°11′27,48″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 0,8 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Ула → Заходняя Дзвіна → Балтыйскае мора |
Краіна | |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Назва
правіцьНазве Усвея (> Усвейка) балцкага паходжання.
Аснова назвы Us-ṷ- у гідронімах Усвят (возера на верхнім Падзвінні), Усвятка (рака ў верхнім цячэнні Дняпра), Усвяж (прыток бярэзінскай Гайны).
Корань Us- у гідронімах Уса (два прытокі Нёмана, адзін прыток Бярэзіны), Усія (прыток Угры), Усяжа, Усая.
Гэты корань звязваюць з індаеўрапейскім *aus- / *us- «блішчэць, ззяць», ад якога літоўскае aušra «зара», apy-ūšris «час перад світанкам», латышскае *Ūss (балцкае боства зары)[1][2]. Роднасны яму корань Uš- у назвах рэк Уша (прытокі Бярэзіны, Віліі, Нёмана), Ушача.
Водныя назвы з коранем Us- / Uš- матываваныя блішчастасцю воднай паверхні.
Назва ракі Усвеі значыць «Блішчастая (рака)». Так жа сама матываваныя назвы ракі Лучоса, возера Свіцязь.
Гідраграфія
правіцьПачынаецца на вышыні 221 м над узроўнем мора каля ўсходняй ускраіны вёскі Курчэўская Усвейка Талачынскага раёна, вусце за 2 км на паўднёвы ўсход ад г.п. Чашнікі. Цячэ ў межах Аршанскага ўзвышша (у паўночнай частцы) і Чашніцкай раўніны.
Даўжыня ракі 116 км. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 4,5 м³/с Агульнае падзенне ракі 94,4 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 ‰.
Асноўныя прытокі — Чарвінка і Чарнуха (справа).
Вадазбор — дробнаўзгорыстая, перасечаная асушальнымі каналамі, значна забалочаная (найбольшае балота Усвіж-Бук) і аблесеная раўніна. Берагі пераважна ракі стромкія, зарослыя мяшаным лесам. Плошча вадазбору 708 км². Густата рачной сеткі 0,55 км/км². Азёры трапляюцца ў нізоўі па правабярэжжы ракі, найбольшае возера Жэрынскае.
Даліна трапецападобная, шырыня яе ў высокай плыні да 0,3 км, найвялікшая 1—1,5 км. Пойма двухбаковая (шырыня 200—300 м), у нізкай плыні зліваецца з балотамі. Рэчышча ў сярэдняй і нізкай плыні звілістае і моцназвілістае, на працягу 28 км у высокай плыні каналізаванае; шырыня яго 2—5 м, у сярэдняй і нізкай плыні 6—10 м, у вусці да 28 м.
Разводдзе звычайна з 3-й дэкады сакавіка да 3-й дэкады мая. Сярэдняе перавышэнне ўзроўню над межанню 2,9 м, найвялікшае 4 м. Замярзае ў 2-й дэкадзе снежня, крыгалом у канцы сакавіка. Рака выкарыстоўваецца ў якасці прыёмніка меліярацыйных сістэм.
Крыніцы
правіцьЛітаратура
правіць- Сяцко Ф. І. Усвейка // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 30, 37, 38. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
Спасылкі
правіць- Прыдзвінне Архівавана 24 верасня 2008.
- Рака Усвейка Архівавана 16 жніўня 2014.