Усебеларускія з’езды Саветаў
(Пасля перасылкі з Усебеларускі з'езд Саветаў)
Усебелару́скія з’е́зды Саве́таў — цэнтральныя органы дзяржаўнай улады БССР у 1919—1937. Вырашалі пытанні ўнутранай і знешняй палітыкі, развіцця народнай гаспадаркі, устанаўлівалі асновы заканадаўства БССР. Выканаўчы орган — ЦВК БССР. Усяго праведзена 12 з’ездаў: 1-ы ў 1919, 12-ты Надзвычайны — у лістападзе 1936 і лютым 1937 года.