Усевалад Васілевіч Санаеў
Усевалад Васілевіч Санаеў (12 (25) лютага 1912, Тула — 27 студзеня 1996, Масква) — савецкі акцёр, тэатральны педагог, Народны артыст СССР (1969).
Усевалад Санаеў | |
---|---|
руск.: Всеволод Васильевич Санаев | |
| |
Імя пры нараджэнні | Усевалад Васільевіч Санаеў |
Дата нараджэння | 12 (25) лютага 1912 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 студзеня 1996[2][3] (83 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства |
![]() ![]() ![]() |
Дзеці | Алена Усеваладаўна Санаева[d] |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Прафесія | акцёр, тэатральны педагог, кінаакцёр |
Кар’ера | 1938—1995 |
Кірунак | сацыялістычны рэалізм |
Узнагароды | |
IMDb | 0760815 |
![]() |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 12 (25) лютага 1912 года ў Туле.
Пасля заканчэння ГІТІСа ў 1937 годзе пачаў працаваць у МХАТ. Аднак працы ў тэатры было няшмат, карыфеі тэатра неахвотна дзяліліся ролямі. З кіно ж справа ішла лепш. У кіно акцёр дэбютаваў у 1938 годзе, у фільме «Волга, Волга», згуляўшы дзве маленькія ролі: барадатага лесаруба і безбародага музыканта, а першая буйная праца адбылася ў карціне «Любімая дзяўчына» (1940) — роля працоўнага Дабракова. З 1943 года — артыст акадэмічнага тэатра імя Массавета. З 1946 года — акцёр Тэатра-студыі кінаакцёра. У 1949—1950 гадах — педагог УДІКа.
Памёр 27 студзеня 1996 года. Пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках (участак № 10).
Фільмаграфія
правіць- 1938 — Волга, Волга
- 1940 — Любімая дзяўчына
- 1961 — Дарослыя дзеці
- 1983 — Белыя росы — Фядос Ходас
Зноскі
- ↑ Санаев Всеволод Васильевич / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Vsevolod Sanayev // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Catalog of the German National Library Праверана 30 мая 2020.
- ↑ Catalog of the German National Library Праверана 10 чэрвеня 2020.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).