Усевалад Глебавіч
князь ізяслаўскі, стрэжаўскі
Усевалад Глебавіч — князь ізяслаўскі (да 1159), стрэжаўскі (пасля 1159).
Усевалад Глебавіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
|
|||||||
Род | Ізяславічы Полацкія | ||||||
Бацька | Глеб Усяславіч[1] | ||||||
Маці | Анастасія Яраполкаўна[1] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сын менскага князя Глеба Усяславіча. У 1159 годзе (паводле Васіля Тацішчава — у 1158) з братамі Расціславам і Валадаром удзельнічаў у паходзе на Друцк супраць Рагвалода Барысавіча. Рагвалод Барысавіч, зноў стаўшы полацкім князем, у 1159 годзе пайшоў на Ізяслаўль, дзе сядзеў Усевалад Глебавіч, пасля непрацяглай аблогі Усевалад саступіў Рагвалоду горад, а на замену атрымаў Стрэжаў[2].
Крыніцы
правіцьЛітаратура
правіць- Штыхаў Г. Усевалад Глебавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / БелЭн; Рэдкал.: Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш. Т. 6, кн. 2: Усвея — Яшын. Дадатак — Мн.: БелЭн, 2003. — 612, [1] с. — С. 8. — ISBN 985-11-0276-8.