Усевалад Мікалаевіч Мяркулаў (25 кастрычніка [6 лістапада] 1895, Закаталы, Расійская імперыя — 23 снежня1953, расстраляны) — савецкі дзяржаўны і палітычны дзеяч, генерал арміі (1945.07.09, пераатэстацыя з камісара ГБ 1-га рангу (1943.02.04)). Кіраўнік ГУГБ НКВД СССР (1938—1941), наркам (міністр) дзяржаўнай бяспекі СССР (1941 1943—1946), міністр дзяржаўнага кантролю СССР (1950—1953), пісьменнік і драматург. Уваходзіў у найбліжэйшае атачэнне Л. П. Берыя, працаваў разам з ім з пачатку 1920-х гадоў, карыстаўся яго асабістым даверам.