Усевалад Ольгавіч

Усевалад Ольгавіч (каля 1084 — 1 жніўня 1146) — князь северскі (11151127), чарнігаўскі (11271139), вялікі князь кіеўскі (11391146).

Усевалад Алегавіч
Вялікі князь Усевалад Алегавіч
Вялікі князь Усевалад Алегавіч
Князь чарнігаўскі
1127 — 1139
Папярэднік Яраслаў Святаславіч
Пераемнік Уладзімір Давыдавіч
Вялікі князь кіеўскі
5 сакавіка 1139 — 1 жніўня 1146
Папярэднік Вячаслаў Уладзіміравіч
Пераемнік Ігар Ольгавіч
Нараджэнне каля 1084
Смерць 1 жніўня 1146(1146-08-01)
Вышгарад
Род Ольгавічы
Бацька Алег Святаславіч
Маці дачка палавецкага хана Асалука
Жонка Агафія (Марыя) Мсціслаўна
Дзеці Святаслаў, Яраслаў, Ганна, Звеніслава (Анастасія), дачка
Веравызнанне праваслаўе
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Чарнігаўскае княжанне

правіць

Усевалад быў старэйшым сынам князя Алега Святаславіча. У 1111 годзе ён разам з іншымі князямі браў удзел у паходзе на полаўцаў.

У 1127 годзе Усевалад выгнаў з Чарнігава свайго дзядзьку Яраслава і пераканаў свайго цесця, вялікага князя кіеўскага Мсціслава Вялікага не ўмешвацца ў канфлікт і аддаў яму Курск і Пасем'е.

Калі на кіеўскі стол сёлаў Яраполк Уладзіміравіч, Усевалад скарыстаўся вайной паміж сынамі Уладзіміра Манамаха і іх пляменнікамі — сынамі Мсціслава, якая ўспыхнула ў 1134 годзе. Заключыўшы саюз з апошнімі і абапіраючыся на полаўцаў, Усевалад развязаў вайну супраць вялікага князя, патрабуючы вярнуць Курск і Пасем'е. У 1135 годзе войскі Яраполка былі разбіты Усеваладам у вярхоўях ракі Супоя. Паводле заключанага міру Усевалад вярнуў пад уладу чарнігаўскіх князёў Курск і Пасем'е. Узмацненне магутнасці Ольгавічаў стала адной з прычын таго, што ў 1136 годзе наўгародцы запрасілі княжыць да сябе брата Усевалада Святаслава Ольгавіча, выгнаўшы князя Усевалада Мсціславіча, унука Манамаха. Менавіта з гэтага часу Ноўгарад стаў фактычна незалежнай феадальнай рэспублікай, хоць у першыя часы наўгародцам не раз даводзілася ісці на саступкі.

Кіеўскае княжанне

правіць

Усевалад падняў чарговы мяцеж супраць Яраполка ў 1138 годзе, пасля таго як Манамахавічы блакадай прымусілі Ноўгарад выдаліць Святаслава Ольгавіча і прыняць сына Юрыя Далгарукага. Аднак, Яраполк сабраў супраць Чарнігава вялікую кааліцыю, аб'яднаўшы Манамахавічаў і Мсціславічаў, а таксама войскі галіцкіх і полацкіх князёў; войскі ў дапамогу Яраполку даслаў венгерскі кароль Бела II. Толькі аблога Чарнігава гэтай магутнай арміяй прымусіла Усевалада Ольгавіча падпарадкавацца. Але ў лютым 1139 год Яраполк памёр, і праз месяц яго брат Вячаслаў быў без вялікіх намаганняў зрынуты чарнігаўскім князем.

Усевалад быў выдатным палітыкам і без вялікіх намаганняў захоўваў трон, лавіруючы паміж Мсціславічамі і Манамахавічамі, паспяхова іграючы на разладах нашчадкаў Манамаха, абапіраючыся на сваіх стрыечных братоў (сыноў Давыда Святаславіча), якім ён перадаў Чарнігаў, і саюз з полаўцамі. Ён пасварыў моцных праціўнікаў, а дробным князям раздаваў у кіраванне горада на ўскраінах Русі. Пры ім узмацнілася эксплуатацыя гараджан, цівуны Ратша і Тудар разарылі Кіеў і Вышгарад.

У 1139 годзе Усевалад зрабіў брата, Святаслава Ольгавіча, наўгародскім князем, аднак у 1141 годзе той аддаў перавагу з'ехаць з буянага Ноўгарада, дзе Юрый Далгарукі ўзвёў на прастол свайго сына Расціслава. Гэта прывяло да вайны (1142) паміж Усеваладам і Юрыем, прычым на баку Юрыя выступілі родныя браты Усевалада, а на баку кіеўскага князя — пляменнікі Юрыя: Ізяслаў Мсціславіч Валынскі і Расціслаў Мсціславіч Смаленскі. Усевалад прымірыў братоў, раздаўшы ім некалькі чарнігаўскіх і валынскіх гарадоў, а ў Ноўгарадзе ўзвёў на княжанне Святаполка Мсціславіча. У 1143 годзе Ізяслаў Мсціславіч стаў князем Пераяслава-Паўднёвага, аддаўшы Валынь сыну Усевалада — Святаславу (якога бацька ажаніў з дачкой Васількі Полацкага).

У 1144 годзе Усевалад здзейсніў паход супраць галіцкага князя Уладзіміра (Уладзіміркі) Валадаравіча з палкамі Чарнігава, Пераяслава, Смаленска, Турава і Валыні; на яго баку выступіў польскі князь Уладзіслаў II, а на баку Уладзіміркі — венгерскі кароль Геза II. Уладзімірка пацярпеў паражэнне і быў вымушаны заплаціць вялікую кантрыбуцыю (1400 грыўняў). У 1145 годзе войскі Ольгавічаў на чале з кіеўскім князем здзейснілі пераможны паход у Польшчу — супраць Баляслава IV, які зрынуў Уладзіслава II. У выніку Баляслаў быў вымушаны вылучыць удзел Уладзіславу, а польскі горад Візна адышоў да Кіеўскай Русі.

У 1146 годзе аднавілася вайна з Галічам; Усевалад беспаспяхова трымаў у аблозе Звянігарад, вярнуўся ў Кіеў і памёр 1 жніўня, прызначыўшы спадчыннікам свайго брата Ігара Ольгавіча. Аднак замацавацца ў Кіеве северскім князям не ўдалося: кіяўляне былі незадаволены тым, што іх перадалі па спадчыне, Ізяслаў Мсціславіч з Пераяслава неўзабаве перайшоў Дняпро, увайшоў у Кіеў і заняў прастол. У наступным годзе Ігар Ольгавіч быў забіты кіяўлянамі.

У 1116 годзе ажаніўся з дачкой Мсціслава Вялікага — князёўнай Агафіяй (Марыяй) Мсціслаўнай (пам.1179).

Дзеці:

Продкі

правіць
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Уладзімір Святаславіч
 
 
 
 
 
 
 
Яраслаў Уладзіміравіч Мудры
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Рагнеда Рагвалодаўна
 
 
 
 
 
 
 
Святаслаў Яраславіч
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Олаф, кароль Швецыі
 
 
 
 
 
 
 
Інгегерда, прынцэса шведская
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Эстрыд (каралева Швецыі)
 
 
 
 
 
 
 
Алег Святаславіч
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Кілікія
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Усевалад Ольгавіч Чарнігаўскі
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Славянская энциклопедия. Киевская Русь — Московия: в 2 т. / Автор-составитель В. В. Богуславский. — М.: ОЛМА-ПРЕСС, 2001. — Т. 1. — 784 с. — 5000 экз. — ISBN 5-224-02249-5.
  • Войтович Л. Князівські династії Східної Європи (кінець IX — початок XVI ст.): склад, суспільна і політична роль. Історико-генеалогічне дослідження. — Львів: Інститут українознавства ім. І.Крип’якевича, 2000. — С. Ольговичі. Чернігівські і Сіверські князі. — ISBN 966-02-1683-1. (укр.)
  • Коган В.М., Домбровский-Шалагин В.И. Князь Рюрик и его потомки: Историко-генеалогический свод. — СПб.: «Паритет», 2004. — 688 с. — 3000 экз. — ISBN 5-93437-149-5.
  • Князья черниговские // Генеалогические таблицы по истории европейских государств / Авторы-составители: Коновалов Ю. В., Шафров Г. М. — Издание третье исправленное и дополненное (166 таблиц). — Екатеринбург — Ташкент, 2008.
  • Экземплярский А. В. Черниговские, князья // Русский биографический словарь : в 25-ти томах. — СПб.М., 1896—1918. (руск.)

Спасылкі

правіць