Усевалад Родзевіч

беларускі грамадскі дзея

Усевалад Родзевіч (11 верасня 1916, Піншчына — 17 ліпеня 1998, Сідней, Аўстралія) — беларускі грамадскі дзеяч, лейтэнант БКА.

Усевалад Родзевіч
Дата нараджэння 11 верасня 1916(1916-09-11)
Месца нараджэння
Дата смерці 17 ліпеня 1998(1998-07-17) (81 год)
Месца смерці
Альма-матар
Член у

Біяграфічныя звесткі правіць

Усевалад Родзевіч нарадзіўся ў сям’і праваслаўнага вайсковага святара. Вучыўся ў польскай гімназіі ў Пінску, пазней — у Гандлёвай акадэміі ў Львове. Мабілізаваны ў польскае войска ў 1939 годзе, трапіў у нямецкі палон. Па вызваленні з палону з падачы Гестапа трапіў у канцэнтрацыйны лагер ў Трыры. Адтуль здолеў вярнуцца ў Беларусь і стаў ад’ютантам Прэзідэнта БЦР Радаслава Астроўскага, лейтэнантам БКА. Удзельнічаў на Другім Усебеларускім кангрэсе.

Па вайне некаторы час жыў у Мюнхене, а з 1949 года разам з сям’ёй выехаў у Аўстралію, дзе пасяліўся ў Сіднеі. Быў сябром Беларускага аб’яднання ў Аўстраліі. Пазней удзельнічаў у нацыянальных дзеях, ладжаных Беларускім культурна-грамадскім клубам. Меў намер напісаць мемуары, але не паспеў.

Спасылкі правіць