Усевалад Васілевіч Санаеў

(Пасля перасылкі з Усевалад Санаеў)

Усевалад Васілевіч Санаеў (12 (25) лютага 1912, Тула — 27 студзеня 1996, Масква) — савецкі акцёр, тэатральны педагог, Народны артыст СССР (1969).

Усевалад Санаеў
руск.: Всеволод Васильевич Санаев
Імя пры нараджэнні Усевалад Васільевіч Санаеў
Дата нараджэння 12 (25) лютага 1912
Месца нараджэння
Дата смерці 27 студзеня 1996(1996-01-27)[2][3] (83 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства  Расійская імперыя
 СССР
 Расія
Дзеці Алена Усеваладаўна Санаева[d]
Адукацыя
Месца працы
Прафесія акцёр, тэатральны педагог, кінаакцёр
Кар’ера 1938—1995
Кірунак сацыялістычны рэалізм
Узнагароды
Ордэн Леніна Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Медаль «За працоўную адзнаку»
Медаль «За працоўную адзнаку»
Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Народны артыст СССР— 1969 Народны артыст РСФСР— 1964 Заслужаны артыст РСФСР — 1958 Дзяржаўная прэмія РСФСР імя братоў Васільевых — 1967
IMDb ID 0760815
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 12 (25) лютага 1912 года ў Туле.

Пасля заканчэння ГІТІСа ў 1937 годзе пачаў працаваць у МХАТ. Аднак працы ў тэатры было няшмат, карыфеі тэатра неахвотна дзяліліся ролямі. З кіно ж справа ішла лепш. У кіно акцёр дэбютаваў у 1938 годзе, у фільме «Волга, Волга», згуляўшы дзве маленькія ролі: барадатага лесаруба і безбародага музыканта, а першая буйная праца адбылася ў карціне «Любімая дзяўчына» (1940) — роля працоўнага Дабракова. З 1943 года — артыст акадэмічнага тэатра імя Массавета. З 1946 года — акцёр Тэатра-студыі кінаакцёра. У 1949—1950 гадах — педагог УДІКа.

Памёр 27 студзеня 1996 года. Пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках (участак № 10).

Фільмаграфія правіць

Зноскі

  1. Санаев Всеволод Васильевич / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Vsevolod Sanayev // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Catalog of the German National Library Праверана 30 мая 2020.
  4. Catalog of the German National Library Праверана 10 чэрвеня 2020.

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).