Уселюбская сядзіба
Сядзібна-паркавы комплекс О’Руркаў — сядзібна-паркавы комплекс ва Уселюбе.
Славутасць | |
Уселюбская сядзіба | |
---|---|
| |
53°43′15″ пн. ш. 25°48′11″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | класіцызм |
Заснавальнік | Іосіф Карнілавіч О'Рурк |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 412Г000464 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьСядзіба з відам на раку Плісу пабудавана Іосіфам О’Руркам у 2-й палове XIX ст. Адпавядала традыцыям позняга класіцызму. З усходняга боку да сядзібы вяла пад’язная алея, з заходняга — знаходзілася капліца, з паўднёвага — парк плошчай каля 10 га, які перасякалі шматлікія прагулачныя алеі і дарожкі.
Апошнім уладальнікам сядзібы быў граф Карл Мар’ян Аляксандр О’Рурк (1864—1946), мясцовыя жыхары называлі яго граф Караль. Карл Мар’ян быў жанаты з графіняй Марыяй з Тышкевічаў, якая памерла ў Варшаве ў 1926 годзе, дзяцей у шлюбе не было.
Парк
правіцьСядзібны парк закладзены ў XIX ст. Узор паркавага мастацтва пейзажнага стылю. Помнік прыроды рэспубліканскага значэння[1].
Плошча парку складае 11 га. На паўночным усходзе на ўзвышшы стаяў сядзібны дом (не збярогся), на ўсход ад яго была рэгулярная частка парку, на захад — пейзажная з вялікім лугам, вадаёмамі, дэкаратыўнымі групамі і асобнымі дрэвамі. На беразе вялікага штучнага вадаёма пастаўлены новы сядзібны дом, разбіты пладовы сад[1].
Парк добра збярогся. Кампазіцыя парку заснавана на кальцавых дарожках-маршрутах. У дрэвастоі больш за 30 відаў дрэў і кустоў, з экзотаў растуць піхта сібірская, лістоўніца еўрапейская, арэх шэры і інш[1].
Зноскі
- ↑ а б в Уселюбскі парк // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
Літаратура
правіць- Уселюбскі парк // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Уселюбская сядзіба
- Уселюбская сядзіба на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Уселюбская сядзіба на сайце «Архіварта»