Адкрыць галоўнае меню

Усесаюзны фестываль польскай песні ў Віцебску

Усесаюзны фестываль польскай песні ў Віцебску (руск.: Всесоюзный фестиваль польской песни в Витебске) — музычны фестываль, які праводзіўся ў 1988 і 1990 гадах у Віцебску. Мерапрыемства сабрала маладых выканаўцаў польскай музыкі з усіх савецкіх рэспублік і выканаўцаў з Польшчы. Ён быў задуманы як аналаг фестывалю савецкай песні ў Зялёнай Гуры. Месцазнаходжанне фестывалю польскай песні было звязана з Пагадненнем аб партнёрстве паміж Віцебскам і Зялёнай Гурай.

Віцебскі амфітэатр

Для мэт польскага фестывалю песні быў пабудаваны ў 1988 годзе амфітэатр, разлічаны на 5 тыс. гледачоў, у якім праходзіць з 1992 года фестываль «Славянскі Базар». Фестываль польскай песні праводзіўся двойчы: у 1988 і 1990 г. Пасля першага фестывалю, які адбыўся 17-22 ліпеня 1988 года, кампанія з СССР «Мелодыя» выпусціла альбом спеваў з конкурсу (Усесаюзны фестываль польскай песні — «Мелодыя», 1989). Адной з найболей вядомых удзельнікаў з польскага боку была Марыля Радовіч.