Усехсвяцкая царква (Тураў)

Царква ў імя Усіх Святых — праваслаўны храм у г. Тураў Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці.

Славутасць
Усехсвяцкая царква
52°03′59″ пн. ш. 27°44′30″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне
Канфесія БПЦ
Епархія Тураўская епархія
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць
 
Тураўская царква Усіх Святых. Фотаздымак І. Сербава, 1912 год.

На вуліцы Леніна, на могілках. Пабудавана ў 1810 г. (па іншых звестках — у 1870) з дрэва на месцы храма 1801 г. Адкрыта ў 1980 г. ў час святкавання 1000-годдзя горада.

Архітэктура

правіць

Помнік народнага дойлідства. Трохзрубны храм складаецца з прамавугольнага аб’ёму, у якім аб’яднаны прытвор і бабінец, квадратная ў плане малітоўная зала і апсіда. Першапачаткова зрубы завяршаліся шатровымі дахамі з галоўкамі і крыжамі. У пачатку 20 ст. шатры заменены двухсхільнымі дахамі, над прытворам надбудавана васьмерыковая шатровая званіца. Вертыкальна ашаляваныя фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, уваход вылучаны двухслуповым ганкам пад двухсхільнай навіссю.

Інтэр’ер

правіць
 
Іканапісны складзень «Наталля. Маці Божая Адзігітрыя. Рафаіл». 1760. НММ РБ

У малітоўную залу шырокім прамавугольным прасветам адкрываецца бабінец. Апсіда вылучана прасветам са зрэзанымі вугламі і двух’ярусным разным іканастасам, царскія вароты якога выкананы ў стылі ракако.

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі

правіць