Бацькаўшчына (усеўкраінскае аб’яднанне)

усеўкраінскае палітычнае аб’яднанне

Усеўкраі́нскае аб’ядна́нне «Бацькаўшчы́на» (укр.: Всеукраїнське об’єднання «Батьківщина»[11]) — палітычная партыя Украіны, кіраўніком якой з’яўляецца былы прэм’ер-міністр Юлія Уладзіміраўна Цімашэнка.

Усеўкраінскае аб’яднанне «Бацькаўшчына»
укр.: Всеукраїнське об’єднання «Батьківщина»
Выява лагатыпа
Лідар Юлія Цімашэнка (старшыня і лідар партыі)
Заснавальнік Юлія Цімашэнка
Дата заснавання 9 ліпеня 1999 года
Штаб-кватэра Сцяг Украіны Кіеў
Краіна
Ідэалогія Ліберальны кансерватызм, еўраатлантызм
Інтэрнацыянал
  • МДС (асацыіраваны член)
  • ЕНП (назіральнік)[1]
Саюзнікі і блокі

Кааліцыя:

Саюзнікі:

Увайшлі у склад партыі:

Садзейнічанне на выбарах, уваходжанне
прадстаўнікоў у склад партыі:

Уваходзіць (-ла) у:

Колькасць членаў 600 тысяч (сакавік 2012)
Дэвіз «Партый шмат — Бацькаўшчына адна»[9]
Месцаў у Вярхоўнай Радзе
88 / 450
(7 скліканне)
21 / 450
(8 скліканне)
Месцаў у мясцовых саветах
8900 / 158399
[10]
Постаці члены партыі ў катэгорыі (0 чал.)
Сайт ba.org.ua/ (укр.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У складзе Блока Юліі Цімашэнка партыя «Бацькаўшчына» ўдзельнічала ў рабоце Вярхоўнай рады Украіны з 2002 года. «Бацькаўшчына» з 2008 года з’яўляецца членам назіральнага савета Еўрапейскай народнай партыі. Лідар партыі Юлія Цімашэнка ў кастрычніку 2011 года была прысуджаная да сямі гадоў турэмнага зняволення па абвінавачванні ў перавышэнні ўлады і службовых паўнамоцтваў. Працэс над ёй быў шырока прызнаны палітычна матываваным[12][13]. Рэабілітаваная Вярхоўным Судом Украіны і Еўрапейскім судом па правах чалавека[14][15][16] за адсутнасцю складу злачынства. Перад парламенцкімі выбарамі 2012 года ўдзел блокаў палітычных партый у выбарах быў забаронены[17], «Бацькаўшчына» правяла кампанію пад назвай «Аб’яднаная апазіцыя „Бацькаўшчына“», высунуўшы ад свайго імя членаў іншых партый — саюзнікаў «Бацькаўшчыны»; партыйны спіс узначаліў лідар «Фронту пераменаў» Арсеній Яцанюк[18][19]. 15 чэрвеня 2013 партыі «Фронт Пераменаў» і «Рэформы і Парадак» канчаткова зліліся з «Бацькаўшчынай» шляхам самаліквідацыі[20].

Пасля рэфармавання партыі, на парламенцкія выбары 2014 года партыя «Бацькаўшчына» ідзе ў абноўленым складзе, у першую пяцёрку перадвыбарчага спісу УА «Бацькаўшчына» ўвайшлі: Надзея Саўчанка, Юлія Цімашэнка, Ігар Луцэнка, Сяргей Собалеў, Алёна Шкрум[21] па выніках мясцовых выбараў-2015 — партыя «УА „Бацькаўшчына“» атрымала другае месца, тым самым павялічыла ўдвая свой вынік у параўнанні з парламенцкімі выбарамі 2014 года[22].

Зноскі

  1. EPP/UKRAINE Архівавана 29 верасня 2011.
  2. а б в г Коалиционное соглашение выложили в сеть — Lb.ua, 21 ноября 2014
  3. а б в «Батькивщина» вышла из коалиции//LB.ua, 17 февраля 2016
  4. Ляшко: Радикальная партия выходит из парламентской коалиции, переходит в оппозицию к действующей власти — Интерфакс-Украина, 1 сентября 2015 года
  5. Батькивщина и Свобода подписали соглашение о создании коалиции, УДАР на встречу не пришел — Корреспондент.net, 19 октября 2012
  6. а б Оппозиционные партии договорились о сотрудничестве на выборах президента — Украинская правда, 18 мая 2013
  7. а б УДАР и "Свобода" вышли из коалиции — Украінская праўда, 24 ліпеня 2014
  8. «Українська Правиця»: крок уперед, 33 кроки назад Архівавана 22 снежня 2014. — УНЦПД, 29.01.2001
  9. Дэвіз Бацькаўшчыны
  10. WWW ІАС "Місцеві вибори" Архівавана 13 лістапада 2015 года.
  11. укр.: Батьківщина — Бацькаўшчына, Радзіма
  12. Yulia Tymoshenko ends hunger strike after hospital move, BBC News (9 May 2012)
  13. Дакладчык ПАСЕ: Цімашэнка можна назваць палітвязнем
  14. ЕСПЧ закрыў справу Цімашэнка, LB.ua, 2015/01/22
  15. Сваім рашэннем ЕСПЧ паставіў кропку ў «газавай справе» Цімашэнка, — Уласенка, RBC, 2015/01/22
  16. Еўрапейскі суд па правах чалавека закрыў справу Цімашэнка — Korrespondent.net, 2015/01/22
  17. Parliament passes law on parliamentary elections, Kyiv Post (17 November 2011)
  18. After the parliamentary elections in Ukraine: a tough victory for the Party of Regions Архівавана 17 сакавіка 2013., Centre for Eastern Studies (7 November 2012)
  19. They Call Themselves the Opposition, The Ukrainian Week (31 August 2012)
  20. Яцанюк ліквідаваў «Фронт змін» перад аб’яднаннем з «Батьківщиною»
  21. Першая пяцёрка «Бацькаўшчыны»: Саўчанка, Цімашэнка, Луцэнка, Собалеў, Шкрум.
  22. Кандыдаты, абраныя дэпутатамі саветаў. cvk.gov.ua (11 лістапада 2015). Архівавана з першакрыніцы 2015 -11-13.