Усеўкраінскі рэферэндум (1991)
Усеўкраінскі рэферэндум (1991) — рэферэндум ва Украіне, які адбыўся 1 снежня 1991 года ў адзін дзень з першымі выбарамі прэзідэнта Украіны.
Палітыка |
Украіна |
Артыкул — частка серыі: |
Палітычная сістэма
|
Рэферэндум быў абвешчаны 24 жніўня 1991 года разам з Актам абвяшчэння незалежнасці Украіны і зацверджаны 11 кастрычніка таго ж года пастановай Вярхоўнай рады Украіны. На рэферэндум было вынесена адно пытанне — «Ці пацвярджаеце Вы Акт абвяшчэння Незалежнасці Украіны?». У бюлетэні для галасавання быў выкладзены такі тэкст (на ўкраінскай мове):
АКТ АБВЯШЧЭННЯ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ УКРАІНЫ
Зыходзячы са смяротнай небяспекі, навіслай над Украінай у сувязі з дзяржаўным пераваротам у СССР 19 жніўня 1991 года,
— працягваючы тысячагадовую традыцыю дзяржаўнага будаўніцтва ва Украіне,
— зыходзячы з правы на самавызначэнне, прадугледжанага Статутам ААН і іншымі міжнародна-прававымі дакументамі,
— ажыццяўляючы Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Украіны,
Вярхоўны Савет Украінскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі ўрачыста абвяшчае незалежнасць Украіны і стварэнне самастойнай украінскай дзяржавы — УКРАІНЫ. Тэрыторыя Украіны з'яўляецца непадзельнай і недатыкальнай. З гэтага часу на тэрыторыі Украіны маюць сілу выключна Канстытуцыя і законы Украіны. Гэты акт набывае сілу з моманту яго ўхвалення.ВЯРХОЎНАЯ РАДА УКРАІНЫ
24 жніўня 1991«Ці пацвярджаеце Вы Акт абвяшчэння незалежнасці Украіны?»
Арыгінальны тэкст (укр.)АКТ ПРОГОЛОШЕННЯ НЕЗАЛЕЖНОСТІ УКРАЇНИ
Виходячи із смертельної небезпеки, яка нависла була над Україною в зв’язку з державним переворотом в СРСР 19 серпня 1991 року,
— продовжуючи тисячолітню традицію державотворення в Україні,
— виходячи з права на самовизначення, передбаченого Статутом ООН та іншими міжнародно-правовими документами,
— здійснюючи Декларацію про державний суверенітет України,
Верховна Рада Української Радянської Соціалістичної Республіки урочисто проголошує незалежність України та створення самостійної української держави — УКРАЇНИ. Територія України є неподільною і недоторканною. Віднині на території України мають чинність виключно Конституція і закони України. Цей акт набирає чинності з моменту його схвалення.
ВЕРХОВНА РАДА УКРАЇНИ
24 серпня 1991 року«Чи підтверджуєте Ви Акт проголошення незалежності України?»
Напярэдадні галасаванні Прэзідыум Вярхоўнага савета Украіны выступіў са зваротам да народа, у якім былі такія словы:
Сёння не падтрымаць незалежнасць азначае толькі адно — падтрымаць залежнасць. Але тады ўзнікае пытанне: залежнасць ад каго? Дзе тая краіна, ад якой мы горача жадаем быць залежнымі і, такім чынам, працаваць на яе? Наколькі вядома, ніводная з краін-суседзяў і ніводная з краін свету не прэтэндуе на тое, каб абвясціць Украіну залежнай ад сябе. Гэта было б недарэчна.
Такім чынам, незалежнасць. Альтэрнатывы — няма.
Толькі незалежная Украіна зможа, як раўнапраўны партнёр уступаць у любую міждзяржаўную супольнасць з суседзямі, у першую чаргу з найбольш блізкай нам Расіяй.
— Зварот Прэзідыума Вярхоўнага Савета Украіны да народа Украінскай СССР напярэдадні рэферэндуму (1 снежня 1991 года) ва Украіне[1]
Вынікі
правіцьАкт абвяшчэння Незалежнасці Украіны быў падтрыманы ва ўсіх 27 адміністрацыйных рэгіёнах Украіны: 24 вобласці, 1 аўтаномная рэспубліка, і 2 горада са спецыяльным статусам. У бюлетэнь было ўнесена пытанне: «Ці пацвярджае Вы Акт абвяшчэння незалежнасці Украіны?». У галасаванні прынялі ўдзел 84,18 % грамадзян Украіны, якія мелі права голасу (31 891 742 чалавека). 28 804 071 (90,32 %) з іх падтрымаў Акт абвяшчэння незалежнасці Украіны. Такім чынам абвяшчэнне незалежнасці Украіны было пацверджана ўсенародным галасаваннем.
Рэгіёны | Галасавалі | Так (асоб, %) | Не (асоб, %) | Несапраўдныя |
---|
Вобласці | асоб | % | асоб | % | асоб | % | асоб | % |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Адэская вобласць | 1412228 | 75.01 | 1205755 | 85.38 | 163831 | 11.60 | 42642 | 3.02 |
Вінніцкая вобласць | 1301765 | 91.41 | 1242244 | 95.43 | 39387 | 3.03 | 20134 | 1.55 |
Валынская вобласць | 710989 | 93.20 | 684834 | 96.32 | 16299 | 2.29 | 9856 | 1.39 |
Днепрапятроўская вобласць | 2354169 | 81.80 | 2127089 | 90.36 | 181529 | 7.71 | 45551 | 1.93 |
Данецкая вобласць | 2957372 | 76.73 | 2481157 | 83.90 | 372157 | 12.58 | 104.058 | 3.52 |
Жытомірская вобласць | 1000425 | 90.53 | 950.976 | 95.06 | 35798 | 3.58 | 13.651 | 1.36 |
Закарпацкая вобласць | 710286 | 82.91 | 657.678 | 92.59 | 31891 | 4.49 | 20717 | 2.92 |
Запарожская вобласць | 1252225 | 80.59 | 1135271 | 90.66 | 91929 | 7.34 | 25.025 | 2.00 |
Івана-Франкоўская вобласць | 975655 | 95.73 | 960281 | 98.42 | 10028 | 1.03 | 5.346 | 0.55 |
Кіеў | 1537585 | 80.35 | 1428001 | 92.88 | 81246 | 5.28 | 28338 | 1.84 |
Кіеўская вобласць | 1259129 | 88.02 | 1202773 | 95.52 | 36.086 | 2.87 | 20270 | 1.61 |
Кіраваградская вобласць | 813833 | 88.07 | 764.053 | 93.88 | 35.613 | 4.38 | 14.167 | 1.74 |
Крымская АССР | 1036190 | 67.50 | 561498 | 54.19 | 437505 | 42.22 | 37187 | 3.59 |
Луганская вобласць | 1682344 | 80.65 | 1410894 | 83.86 | 225589 | 13.41 | 45861 | 2.73 |
Львоўская вобласць | 1915597 | 95.24 | 1866921 | 97.46 | 35.671 | 1.86 | 13.005 | 0.68 |
Мікалаеўская вобласць | 818538 | 84.10 | 732179 | 89.45 | 66858 | 8.17 | 19501 | 2.38 |
Палтаўская вобласць | 1206801 | 91.87 | 1145639 | 94.93 | 44308 | 3.67 | 16854 | 1.40 |
Ровенская вобласць | 757151 | 92.99 | 726575 | 95.96 | 19369 | 2.56 | 11207 | 1.48 |
Севастопаль | 195688 | 63.74 | 111671 | 57.07 | 77091 | 39.39 | 6926 | 3.54 |
Сумская вобласць | 948278 | 88.41 | 878198 | 92.61 | 46479 | 4.90 | 23601 | 2.49 |
Харкаўская вобласць | 1798977 | 75.68 | 1553065 | 86.33 | 187.631 | 10.43 | 58281 | 3.24 |
Херсонская вобласць | 753843 | 83.40 | 679451 | 90.13 | 54248 | 7.20 | 20144 | 2.67 |
Хмяльніцкая вобласць | 1059021 | 93.44 | 1019813 | 96.30 | 27743 | 2.62 | 11465 | 1.08 |
Цярнопальская вобласць | 836667 | 97.10 | 825526 | 98.67 | 6565 | 0.78 | 4576 | 0.55 |
Чаркаская вобласць | 1040971 | 90.17 | 999603 | 96.03 | 28703 | 2.76 | 12665 | 1.22 |
Чарнавіцкая вобласць | 586377 | 87.68 | 544.022 | 92.78 | 24226 | 4.13 | 18129 | 3.09 |
Чарнігаўская вобласць | 969638 | 90.78 | 908904 | 93.74 | 39774 | 4.10 | 20960 | 2.16 |
Украіна | 31891742 | 84.18% | 28804071 | 90.32% | 2417554 | 7.58% | 670.117 | 2.10% |
---|
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Усеўкраінскі рэферэндум (1991)
- Акт абвяшчэння незалежнасці Украіны 24 жніўня 1991
- Пастанова Вярхоўнай рады Украіны пра правядзенне Усеўкраінскага рэферэндуму ад 11 кастрычніка 1991
- Пастанова Вярхоўнай рады Украіны пра ўтрыманне бюлетэня на Усеўкраінскім рэферэндуме ад 11 кастрычніка 1991
- Відомості про результати Всеукраїнського референдуму 1 грудня 1991 року