Успенская царква (Львоў)
Успенская царква — праваслаўны храм у Львове, пабудаваны ў 1591—1629 гг. па праекце Паўла Рымляніна, з удзелам Войцеха Капінаса і Амвросія Прыхільнага, па замове Львоўскага брацтва.
праваслаўны храм | |
Успенская царква | |
---|---|
Успенська церква | |
49°50′31″ пн. ш. 24°02′04″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Украіна |
Горад | Львоў |
Канфесія | Праваслаўная Царква Украіны |
Архітэктурны стыль | рэнесанс |
Архітэктар | Павел Рымлянін[d] |
Заснавальнік | Львоўскае брацтва |
Дата заснавання | 1629 |
Будаўніцтва | 1591 — 1629 |
Вышыня | 66 м |
Матэрыял | вапняк |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьПабудаваны Успенскім брацтвам храм меў трох сваіх папярэднікаў. Першая Успенская царква існавала, магчыма, яшчэ ў княжацкія часы і была спалена падчас нападу на Львоў польскіх феадалаў у 1340 г. Другая, мураваная царква, упершыню згадваецца пад 1421 г., праіснавала да пажару 1527 г. Знішчаны пажарам храм адбудоўвае ў 1547—1559 гг. архітэктар Пётр Італьянец — ураджэнец горада Лугана. Сродкі на яго будаўніцтва даў, акрамя мясцовага насельніцтва, малдаўскі гаспадар Аляксандр Лапушанін (Лэпушняну) і яго жонка Раксана: ў памяць пра гэта царкву называлі Валашскай. Яна таксама прастаяла нядоўга, згарэўшы пры пажары 1571 г. Схематычны малюнак гэтага храма захаваўся на пячатцы Стаўрапігіяльнага брацтва.
3 студзеня 1584 г. львоўскі каталіцкі архібіскуп Ян Дымітр Салікоўскі напаў на храм, выгнаў з яго прыхаджан, зняважыў святара, запячатаў царкву; так ён хацеў прымусіць брацтва святкаваць новы грыгарыянскі каляндар.[1]
Будаўніцтва апошняй чацвёртай Успенскай царквы брацтва распачала ў 1591 г. адразу пасля асвячэння капліцы Трох Свяціцеляў. Аўтарам праекта і кіраўніком будаўнічых работ быў Павел Рымлянін (памёр 1618: з 1597 г. яму дапамагаў Войцех Капінас, праз год далучыўся Амвросій Прыхільны. Спачатку царкву ўзводзілі з цэглы, але пасля ўзвядзення часткі сцен брацтва прыняло рашэнне замяніць цэглу на часаны камень. Будаўніцтва скончана ў 1629 г., асвячэнне 26 студзені 1631 правёў львоўскі ўладыка Ерамія Тысароўскі пры ўдзеле кіеўскага архімандрыта Пятра Магілы і многіх гасцей.[2]
У другой палове XVIII ст. Украінская шляхцянка Феадосія з роду Стрыльбіцкіх — жонка святара в. Міклашаў а. Алексія Стрыльбіцкага — ахвяравала Успенскай царкве 6000 злотых, у памяць пра што яе партрэт быў устаноўлены ў царкве.[3] Сёння гэты партрэт знаходзіцца ў зборы Барыса Вазніцкага — Львоўскай нацыянальнай галерэі мастацтваў у экспазіцыі Алескага замка.
Стыль
правіцьСтруктура царквы вытрымана ў стылі італьянскага рэнесансу, але на аснове традыцый ўкраінскага будаўніцтва: на восі захад-усход — трохчастковая і трох’ярусная, як асноўны тып ўкраінскіх драўляных цэркваў.
Сцены расчлянёны пілястрамі, аркамі вокнаў і барэльефамі на метопах, разьбянымі вушакамі паўночных і паўднёвых дзвярэй, а на парусах уверсе выразаны гербы ахвярадаўцаў (Сімяона і Ярэмы Магілаў); разьбярскія працы выканалі львоўскія разьбяры Канстанцін і Якаў Кульчыцкі.
У царкве захаваліся помнікі мастацтва XVII—XVIII стст. Самыя каштоўныя з іх — абразы цыкла Мукаў Хрыстовых, якія засталіся ад першапачатковага Успенскага іканастаса 1630—1638, выкананага львоўскімі мастакамі Фёдарам Сяньковічам, 1630 (згарэў) і Мікалаем Петрахновічам, 1638 (цяпер у царкве в. Вялікія Грыбовічы каля Львова), які ў XIX ст. заменены іканастасам Марціна Яблонскага.
З 20 ікон, змантаваных ў дыптых, тры належаць пэндзлю Ф. Сяньковіча («Уезд у Іерусалім», «Сашэсце ў пекла» і «Уваскрэсенне Лазара»), чатырнаццаць — М. Петрахновіча, астатнія паходзяць з другой паловы XVIII, ст. Сам іканастас знаходзіцца ў в. Грыбовічы каля Львова, куды ён быў прададзены ў 1767.
У 1779 царква была пашкоджана пажарам. Адбудавалі ў 1796, пры гэтым змены закранулі дах і цэнтральны купал. 1926—1927 — царква ўпрыгожана высокамастацкімі вітражамі Пятра Халоднага-Старэйшага.
У 1965—1973 г. праведзены рамонтна-рэстаўрацыйныя працы.
Архітэктура
правіцьУспенская царква ў плане — трохнефная базіліка, падоўжаная ўздоўж вул. Рускай, з паўкруглай апсідай, якая выступае ў бок вул. Падвальнай. Храм вянчаюць 3 купалы з ліхтарамі; цэнтральны купал абапіраецца на падпружныя аркі, якія падтрымліваюцца чатырма тасканскімі калонамі. У такой планіровачнай-аб’ёмнай структуры прасочваецца зліццё заходняй рэнесанснай і ўкраінскай будаўнічых традыцый. Першая праявілася ў базілікальны плане і архітэктурным дэкоры, другая — у традыцыйных купал ьных завяршэння. Звонку сцены адпаведна з унутранай планіроўкай расчлянёны тасканскімі пілястрамі на сіметрычныя плоскасці, у якіх прарэзаны аконныя праёмы з архівольтамі. Фасад завершаны развітым антаблементам, кампанентам якога з’яўляецца дарычны фрыз з метопамі, трыгліфамі і разеткамі. У палях метопаў размешчаныя рэльефныя, выразаныя ў камені кампазіцыі на біблейскія і евангельскія тэмы.
У інтэр’еры храма, які складаецца з 3-х прасторавых аб’ёмаў — бабінца, галоўнага нефа і алтарнай частцы, — асноўную эстэтычную ролю адыгрывае матэрыял — белы часаны камень пры лаканічнай архітэктурнай пластыцы калон, арак, пілястраў. Цэнтральны купал, асновай якога служыць дарычны фрыз, упрыгожаны кесонамі з разеткамі. У яго парусах змешчаны выразаныя ў камені гербы ахвярадаўцаў, якія давалі сродкі на будаўніцтва храма. Асновай двух іншых купалоў — у прытворы і алтарнай частцы, служыць дарычны фрыз з метопамі і трыгліфамі. Сцены, як і звонку, расчлянёны пілястрамі, а архітэктурнае рашэнне інтэр’еру ўзбагачаюць два маршы лесвіцы, якая вядзе на бакавыя галерэі пры паўночнай і паўднёвай сценах. Святло ў царкву трапляе праз высокія вокны, аздобленыя вітражамі львоўскага мастака першай трэці XX ст. Пятра Халоднага. На сценах засталіся ўзоры станковага жывапісу XVII ст.
Капліца Трох Свяціцеляў
правіцьПазней была пабудавана капліца Трох Свяціцеляў (1590,[4] асвячоная 1591 года) (названая імем цэркаўкі, разбуранай падчас спусташэння Львова 1340 года). Абноўлена ў 1671 г. на сродкі грэка Аляксандра Балабана. Мае простую канструкцыю: прамавугольнік з трыма купаламі, завершанымі ліхтарамі. Партал, упрыгожаны рэльефным арнаментам з вінаграднай лазы, належыць да архітэктурных шэдэўраў Львова. Будынак капліцы прыпісваюць Пятру Красоўскаму.
Пахавальня
правіцьУ крыпце царквы былі пахаваныя заслужаныя браты і тыя, хто дапамагаў царкве; у прыватнасці, заснавальнік Канстанцін Карнякт, 3 малдаўскія княгіні з роду Цярнаўскіх [5]-львоўская мяшчанка Варвара Лянгішаўна (памерла 1635), мешчанін грэчаскага паходжання, член Стаўрапігіяльнага брацтва Папара. Магілы замуроўваліся камянямі з надпісамі (не захавалася).[6]
Царкоўнае брацтва
правіцьБрацтва пры Успенскай царквы ўзнікла ў XV ст., з 1530-х гадоў разгарнула шырокую дзейнасць. У 1586 годзе атрымаў ад Антыёхійскага патрыярха Іаакіма V пацверджанне новага статута, тытул (статус) Стаўрапігіі.
Да брацтва маглі належаць прадстаўнікі любога сацыяльнага стану, мяшчане і мяшчанка, выбітныя людзі з па-за Львова, у прыватнасці, казацкія гетманы Ружынскі, Іван Выгоўскі, Павел Цяцера і іншыя. Уступны ўзнос складаў 6 грошаў, летні — 6 грошаў. Акрамя гэтага, рабіліся добраахвотныя ахвяраванні на дейнасць брацтва, у завяшчанні рабіліся вялікія адпісальныя адмовы (легаты). Членаў брацтва ў 1586 годзе было 14, потым — 50. Акрамя ўкраінцаў да брацтва належалі грэкі, у прыватнасці, Канстанцін Карнякт, прадстаўнікі сем’яў Папараў, Лянгішаў.[7]
Гл. таксама
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ Крип’якевич І. Історичні проходи по Львові… С. 52
- ↑ Крип’якевич І. Історичні проходи по Львові… С. 53
- ↑ Петрушевич А. С. «Дополненія по сводной Галицко-руской лѣтописи съ 1700 по 1772 года».— Львов, 1896.— Ч. І.— С. 334.
- ↑ Крип’якевич І. Історичні проходи по Львові… С. 58
- ↑ магчыма, Бярнаўскіх
- ↑ Крип’якевич І. Історичні проходи по Львові… С. 61-62
- ↑ Крип’якевич І. Історичні проходи по Львові… С. 48
Літаратура
правіць- Диба Юрій. Першовзір архітектурної композиції Успенської церкви у Львові // Вісник Національного університету «Львівська політехніка». — Львів : Видавництво львівської політехніки, 2011. — № 716. — С. 108—116.
- Диба Юрій. Рецензія на: Mariusz Karpowicz Uwagi o genezie form i oddziaływaniu Cerkwi Wołoskiej we Lwowie
- Бокало Ігор, Диба Юрій. Реконструкція іконостаса Успенської церкви у Львові
- Енциклопедія українознавства . У 10-х томах. / Головний редактор Володимир Кубійович . — Париж, Нью-Йорк: «Молоде життя »-«НТШ »; 1954—1989, 1993—2000.
- Janusz B. Karta z dziejów architektury lwowskiej // Gazeta Lwowska. — 24 lipca 1913. — № 168. — S. 4—5.
- Крип’якевич І. Історичні проходи по Львові.— Львів: Каменяр, 1991.— 168 с. ISBN 5-7745-0316-X
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Успенская царква (Львоў)
- Диба Ю. Першовзір архітектурної композиції Успенської церкви у Львові // Вісник Національного університету «Львівська політехніка». — Львів: Видавництво львівської політехніки, 2011. — № 716: Архітектура: Ландшафт дахів історичного центру міста: Проблеми збереження та регенерації. — С. 108—116.