Успенскі сабор (Рэчыца)
Успенскі сабор — праваслаўны храм у г. Рэчыца Гомельскай вобласці.
Славутасць | |
Успенскі сабор | |
---|---|
| |
52°22′19″ пн. ш. 30°23′19″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | БПЦ |
Епархія | Гомельская і Жлобінская |
Архітэктурны стыль | класіцызм і класіцызм |
Будаўніцтва | 1842—1872 гады |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьУ цэнтры горада. Будаўніцтва пачалося ў 1842 годзе з цэглы паводле праекта 1835 г.[1]. Але ўжо ў 1843 годзе званіца, якую ўзводзілі пры царкве, нечакана разбурылася і пашкодзіла саму царкву. Гарадскія ўлады звярталіся па дапамогу да ўрада, але не атрымлівалі яе[2].
Аднаўленне пачалося толькі ў 1864 годзе, калі падрад на будаўніцтва атрымаў мінскі купец і гарадскі галава Рэчыцы Свечачнікаў. Але ў 1866 годзе Свечачнікаў нечакана збанкрутаваўся, і работы зноў былі спынены. Горад зноў звярнуўся па дапамогуда мінскага губернатара Токараву, які прызначыў для дабудовы храма адмысловы будаўнічы камітэт, вылучыўшы на гэта суму ў памеры 6 582 рублі асігнацыямі. 11 чэрвеня 1872 г. сабор быў нарэшце асвячоны ў гонар Успення Прасвятой Багародзіцы[2].
З 1917 года было паступова ліквідавана ўсё духавенства горада Рэчыцы. У 1934 г. сабор быў зачынены і пазней перабудаваны ў Дом сацыялістычнай культуры, знесены купал і званіца, зменены інтэр'ер, збудавана драўляная прыбудова. Пасля таго, як у 1960-я гадзе ў горадзе быў пабудаваны новы дом культуры, будынак храма быў закінуты і паступова разбураўся[2].
У 1997 годзе рашэннем гарвыканкама будынак быў перададзена гарадскому праваслаўнаму прыходу. У 1999 годзе пачаліся працы па яго аднаўленні. 26 ліпеня 2003 года сабор быў асвячоны Мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі Філарэтам[2].
У наш час побач з асноўным будынкам размясціліся царкоўная крама і адміністрацыйна-гаспадарчы блок, у 2008 годзе на грошы вернікаў пабудавана капліца для асвячэння вады[3].
Архітэктура
правіцьПомнік архітэктуры позняга класіцызму. У аснове аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі двух'ярусная (васьмярык на чацверыку) малітоўная зала, накрытая шатром з макаўкай і слыхавымі вокнамі. З франтальнага боку далучана прамавугольная ў плане трапезная пад двухсхільным дахам, з тыльнага — паўкруглая апсіда з бакавымі рызніцамі. Фасады расчлянёны арачнымі аконнымі і дзвярнымі праёмамі з броўкамі, апяразаны складанапрафіляваным карнізам і аркатурным фрызам, крапаваны здвоенымі вуглавымі пілястрамі.
У інтэр'еры пяціярусны іканастас з 24 іконамі. У 2011 годзе у храме з'явілася два ківоты — у гонар Святога Мікалая і Казанскай Божай Маці[3].
Зноскі
- ↑ РДГА, ф. 1488, воп. 2, спр. 660, арк. 1 — 6.
- ↑ а б в г ИСТОРИКО-КУЛЬТУРНОЕ НАСЛЕДИЕ РЕЧИЦКОГО РАЙОНА(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 31 сакавіка 2019. Праверана 24 сакавіка 2018.
- ↑ а б Свято-Успенский собор в Речице(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 студзеня 2018. Праверана 24 сакавіка 2018.
Літаратура
правіць- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Успенскі сабор (Рэчыца)
- Успенскі сабор (Рэчыца) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Успенскі сабор (Рэчыца) на сайце Radzima.org
- Успенскі сабор (Рэчыца) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Успенскі сабор (Рэчыца) на сайце «Архіварта»