Успенскі сабор (Варна)

Успенскі сабор (балг.: «Катедрален храм Успение на Пресвета Богородица» або Катедрален храм «Успение Богородично») — найбуйнейшы храм горада Варна ў Балгарыі і кафедральны сабор Варненскай мітраполіі Балгарскай праваслаўнай царквы.

Праваслаўны храм
Кафедральны сабор Унебаўзяцці Багародзіцы
Катедрален храм Успение на Пресвета Богородица
43°12′19″ пн. ш. 27°54′36″ у. д.HGЯO
Краіна  Балгарыя
Горад Варна
Канфесія Балгарская праваслаўная царква
Епархія Diocese of Warna and Veliki Preslav[d]
Дата заснавання 1880
Будаўніцтва 18801886 гады
Матэрыял камень[d]
Стан дзеючы
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Размешчаны ў цэнтры горада на плошчы Кірыла і Мяфодзія. Трохнефны купальны сабор быў афіцыйна адкрыты ў 1886 годзе як помнік вызвалення Варны ад асманскага валадарства. Адносіцца да кафедры мітрапаліта Варненскага[1].

Храм знакаміты выдатным зборам ікон, фрэсак і вітражоў. Большасць фрэсак унутры напісана ўжо пасля Другой сусветнай вайны. У час нядзельных і святочных набажэнстваў тут можна пачуць спевы самага вядомага балгарскага мужчынскага хору. У вячэрні і начны час храм падсвятляецца[2].

Зноскі

  1. Успенский собор/Варна/Болгария/Европа :: Достопримечательности мира — WorldPOI(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 верасня 2011. Праверана 12 ліпеня 2016.
  2. Виртуальная Европа/Варна

Спасылкі правіць