Усурыйскі заліў — унутраны заліў ля паўночнага берага заліва Пятра Вялікага Японскага мора. Даўжыня ў сярэднім 67 км, шырыня ля ўвахода каля 55 км, глыбіня да 51-69 м.

Усурыйскі заліў
руск. Уссурийский залив
Вышэйстаячая акваторыяЯпонскае мора
Краіна
Тыпзаліў 
Даўжыня берагавой лініі243 км
Найбольшая глыбіня67 м
Усурыйскі заліў (Расія)
Усурыйскі заліў
Усурыйскі заліў (Прыморскі край)
Усурыйскі заліў
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Узімку Усурыйскі заліў у паўночных берагоў часткова замярзае, ледзяны покрыў невялікі. На беразе заліва размешчаны гарады Уладзівасток і Вялікі Камень, пасёлкі Ямар, Шкотава і Пад’япольскае. На заходнім узбярэжжы заліва ёсць вялікая курортная зона з пансіянатамі, санаторыямі і дзіцячымі лагерамі. У бухце Шамора размешчаны самы папулярны і буйны пляж Уладзівастока.