Усходнеславацкая нізіна

Усходнеславацкая нізіна (славацк.: Východoslovenská nížina) — нізіна, частка Альфельда, якая размешчана на паўднёвым усходзе Славакіі. Падзяляецца на Усходнеславацкае ўзвышша і Усходнеславацкую раўніну. На тэрыторыі Усходнеславацкай нізіны размешчаны гарады Вельке Капушаны, Вранаў-над-Топлеу, Кралеўскі Хлмец, Міхалаўцы, Сечаўцы, Собранцы, Трэбішаў.

Усходнеславацкая нізіна на карце Славакіі (шэрым колерам)

На поўдні сяжуе з Венгрыяй, на ўсходзе абмежавана граніцай з Украінай, на захадзе мяжуе са Сланскімі Врхамі, а на поўначы з Ондаўскім узвышшам і Вігарлатам.