Маньчжура-Карэйскія горы
(Пасля перасылкі з Усходне-Маньчжурскія горы)
Маньчжура-Карэйскія горы размешчаны на паўночным усходзе Кітая, на поўначы КНДР і ў Прыморскім краі Расіі (усходнія адгор'і). Даўжыня больш за 1000 км. Пераважаюць вышыні 1000—2000 м, найбольшая 2750 м (вулкан Пэктусан). Складзены пераважна з гранітаў, сланцаў, базальтаў, вапнякоў. Плато і пласкагор'і, падзеленыя кароткімі хрыбтамі. Хваёвыя і шыракалістыя лясы, хмызнякі. Каля грабянёў кедравыя сланікі. Радовішчы каменнага вугалю, каляровых металаў.
Маньчжура-Карэйскія горы | |
---|---|
![]() Нябеснае возера ў гарах Чанбайшань | |
Тып | Горная сістэма |
Размяшчэнне | КНДР, Хэйлунцзян (КНР), Прыморскі край (Расія) |
Перыяд утварэння | верхні палеазой, кайназой |
Даўжыня | больш 1000 км |
Шырыня | 500 км |
Найвышэйшая вяршыня | Пэктусан |
Вышыня вяршыні | 2744 м |
ЛітаратураПравіць
- Маньчжура-Карэйскія горы // БЭ ў 18 т. Т. 10. Мн., 2000.