Усхо́дне-Пру́ская апера́цыя (13 студзеня—25 красавіка 1945 года) — стратэгічная наступальная аперацыя падчас Вялікай Айчыннай вайны, падчас якой савецкія войскі 2-га (Маршал К. К. Ракасоўскі) і 3-га (генерал арміі І. Д. Чарняхоўскі, з 20 лютага — Маршал Савецкага Саюза А. М. Васілеўскі) Беларускіх і часцей 1-га Прыбалтыйскага (генерал арміі І. Х. Баграмян) франтоў ва ўзаемадзеянні з Балтыйскім флотам (адмірал У. П. Трыбуц) прарвалі магутную абарону нямецкай групы армій «Цэнтр» (генерал-палкоўнік Г. Рэйнхарт, з 26 студзеня — група армій «Поўнач», генерал-палкоўнік Л. Рэндуліч), выйшлі да Балтыйскага мора і ліквідавалі асноўныя сілы праціўніка (больш за 25 дывізій), заняўшы Усходнюю Прусію і вызваліўшы паўночную частку Польшчы.
Усходне-Пруская аперацыя 1945 |
---|
Асноўны канфлікт: Вялікая Айчынная вайна Другая сусветная вайна |
|
Дата |
13 студзеня — 25 красавіка 1945 |
Месца |
Усходняя Прусія, паўночная частка Польшчы, Балтыйскае мора |
Вынік |
Перамога Чырвонай Арміі |
Праціўнікі |
|
Камандуючыя |
|
Сілы бакоў |
1 670 000 чалавек 25 426 гармат і мінамётаў
3859 танкаў 3097 самалётаў
|
На пачатак аперацыі 580 000 чалавек не меней 200 тыс. фольксштурма 8200 гармат і мінамётаў
каля 1000 танкаў і штурмавых гармат 559 самалётаў
| |
Страты |
584 778 (з іх 126 646 забіта)
|
Уся групоўка. Каля 500 тысяч (з іх не менш за 150 тысяч забіта і 220 тысяч узята ў палон).
Страты фольксштурма, паліцыі, арганізацыі Тота, Гітлерюгенд, Службы імперскіх шляхоў зносін (усяго 500- 700 тыс чалавек)- невядомыя.
| |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Падчас гэтай стратэгічнай аперацыі былі здзейснены Інстэрбургская, Млаўска-Эльбінгская, Вормдзіцка-Мельзакская, Хейльсбергская, Кёнігсбергская і Земландская франтавыя наступальныя аперацыі.