Усходняя Сібір
Усходняя Сібір — частка Сібіры, якая ўключае азіяцкую тэрыторыю Расіі ад Енісея на захадзе да водападзельных хрыбтоў, якія ідуць уздоўж Ціхага акіяна на ўсходзе. Уваходзіць ва Усходне-Сібірскі эканамічны раён.
Геаграфія
правіцьПлошча — больш за 7 млн км². Большая частка занятая таёжным Сярэднесібірскім пласкагор’ем, якое змяняецца на поўначы тундравымі нізінамі, на поўдні і ўсходзе высокімі горнымі хрыбтамі Заходніх і Усходніх Саян, Забайкалля і Яна-Калымскага краю. Тут размешчаны найбуйнейшыя ракі Расіі — Енісей, Лена, Вілюй, Селенга, Алёкма, Ангара.
У межах Усходняй Сібіры размешчаны Краснаярскі край, Забайкальскі край, Іркуцкая вобласць, Бурація, Тыва, Якуція. Найбуйнейшы горад Усходняй Сібіры — Краснаярск; буйныя гарады — Іркуцк, Улан-Удэ, Чыта, Якуцк, Ангарск, Брацк, Нарыльск, Ачынск.
Усходняя Сібір — край пераважна тайговы. Зона тайгі распасціраецца ад межаў лесатундры на поўначы да мяжы з Манголіяй на поўдні на прасторы каля 5 млн км², з якіх 3455 тыс. км² занята тайговага лясамі.
Глебы і расліннасць тайговай зоны Усходняй Сібіры развіваюцца ў больш спрыяльных умовах, чым у зонах тундры і лесатундры. Рэльеф больш перасечаны, чым у суседняй Заходняй Сібіры, на друзавым элювіі карэнных парод фармуюцца камяністыя, нярэдка маламагутныя глебы.
Гл. таксама
правіцьЛітаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Усходняя Сібір