Усходняя Фры́зія (Усходняя Фрысла́ндыя, ням.: Ostfriesland, усх.-фрыз.: Aastfräislound, н.-ням.: Oostfreesland) — рэгіён (ням.: Ostfriesische Landschaftsverband) у федэральнай зямлі ФРГ Ніжняя Саксонія.

Усходняя Фрызія / Усходняя Фрысландыя
ням. Ostfriesland
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр Аўрых
Усходняя Фрызія / Усходняя Фрысландыя на карце
Афіцыйны сайт
Заўвагі: 
Карта адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Усходняй Фрызіі / Усходняй Фрысландыі
У левым ніжнім вугле:
Усходняя Фрызія / Усходняя Фрысландыя
на карце Ніжняй Саксоніі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Складаецца з раёнаў (ням.: Landkreisen) Аўрых (ням.: Aurich), Вітмунд (ням.: Wittmund) і Лер (ням.: Leer), а таксама горада Эмдэн (ням.: Emden), які не ўваходзіць ні ў адзін з гэтых раёнаў.

Найстарэйшым горадам рэгіёна з'яўляецца Нордэн, звязаны з морам кароткай (3 км.) аўтатрасай і чыгуначнай лініяй са сваім прыгарадам Нордайхам — вядомым марскім курортам і прыстанню, адкуль на астравы Усходне-Фрызскага архіпелага ходзіць паром.

Асноўным заняткам жыхароў рэгіёна з'яўляюцца сельская гаспадарка і рыбалоўства. Агульнасусветнай вядомасцю карыстаецца суднабудаўнічая верф Мэера (ням.: Meyerwerft), якая спецыялізуецца на будаўніцтве буйных пасажырскіх і круізных суднаў[1]. У апошнія гады ўсё большае значэнне набывае турызм.

Цэнтр рэгіёна — горад Аўрых.

Гісторыя

правіць

Шырокую вядомасць атрымаў кароль Радбад з Усходняй Фрызіі, які ў 716 са сваім войскам стаяў перад Кёльнам і быў адзіным, хто перамог франкскага маярдома Карла Мартэла,[2].

У гэтым жа стагоддзі пачалася хрысціянізацыя рэгіёна, якая адбывалася спачатку з вялікімі цяжкасцямі. У 755 годзе тут мучаніцкай смерцю ад рукі фрыза загінуў Святы Баніфацый. У 785 годзе Карл Вялікі далучыў каралеўства фрызаў да сваёй імперыі.

У пачатку XII стагоддзя на мяжы паміж саксамі і фрызамі існаваў граф Эгілмар Першы (de.Egilmar I). Яго пляменнік Хрысціян выклікаў гнеў Генрыха Льва і быў вымушаны шукаць прытулак у фрызскіх балотах. Пасля таго, як і Леў страціў свой уплыў, род саксонскіх графаў ізноў набраў да пачатку XIII стагоддзя сілу. Так Бурхард Ольдэнбургскі (de. Burchard von Oldenburg) праявіў сябе ў 1215 годзе энергічным кіраўніком крыжовага паходу супраць эстаў на Балтыцы. Затым у 1233 годзе ён, атрымаўшы блаславенне ад Папы і падтрымку ад архібіскупа Брэмена, пачаў крыжовы паход супраць сялян-фрызаў. Аднак яны аказалі, не ў прыклад эстам, энергічнае супраціўленне, ужыўшы невядомы раней тып зброі — моргенштэрн (шар з шыпамі на кароткім ланцугу). Войска графа панесла страты, а сам ён загінуў у бітве. Той жа лёс спасціг і яго брата Генрыха. Аднак урэшце каланізатары атрымалі верх і ў знак перамогі архібіскуп загадаў стварыць самую вялікую ў рэгіёне царкву.

У XV стагоддзі тэрыторыя Усходняй Фрызіі была падпарадкавана феадаламі з роду Цырксена, якія атрымалі ў 1464 годзе тытул графаў, а ў 1662 годзе — імперскіх князёў Усходняй Фрызіі. Пасля спынення гэтага роду ў 1744 годзе вобласць была далучана да Прусіі. Тыльзіцкі мір адняў вобласць у Прусіі, у 1808—1810 гг. яна ўваходзіла ў Галандскае каралеўства Луі Банапарта, у 1810 разам з гэтым каралеўствам увайшла непасрэдна ў склад напалеонаўскай імперыі. Венскі кангрэс уключыў тэрыторыю Усходняй Фрызіі ў склад Каралеўства Гановер, пасля анексіі якога Прусіяй у 1866 годзе яна зноў апынулася ў складзе гэтай дзяржавы. Як частка Прусіі Усходняя Фрызія ў 1871 годзе стала часткай Германскай імперыі. У 1946 годзе з утварэннем брытанскімі акупацыйнымі ўладамі на частцы прускай тэрыторыі новай зямлі Ніжняя Саксонія Усходняя Фрызія ўвайшла ў яе склад.

Жыхары гэтага рэгіёна на працягу больш як 1000 гадоў з пераменным поспехам вялі барацьбу з наступаючым морам, будуючы дамбы (ням. Deich) і каналы (ням. Siel) для асушэння адваяванай у мора зямлі. Існуе меркаванне, што праведзеныя пры гэтым грабарскія работы адносяцца да ліку найбольш грандыёзных манументальных пабудоў у гісторыі чалавека. Выкананне гэтых работ патрабавала калектыўнага ўдзелу практычна ўсяго мясцовага насельніцтва. І гэта спрыяла ўзнікненню спецыфічнай жыццёвай філасофіі і калектывісцкай маралі. Адным з мясцовых звычаяў насельніцтва было замуроўванне ў будуемую дамбу жывых людзей. З гэтай мэтай выкарыстоўваліся палонныя ці купленыя ў цыган скрадзеныя імі маленькія дзяўчынкі. «У дамбе мусіць быць што-небудзь жывое» (ням."Es muss was Lebiges in der Deich") — такое было павер'е людзей, вымушаных увесь час узводзіць дамбы, якія разбураліся паводкай.[3]

Гл. таксама

правіць

Зноскі

  1. Schiffbau in Papenburg. Papenburg.MEYER WERFT GmbH.03.2011. (www.meyerwerft.de)
  2. Rudolf Vierhaus: Deutsche biographische Enzyklopädie, Апублікаваў Walter de Gruyter, 2., пашыранае і выпраўленае выданне, Мюнхен і Лейпцыг, 2005 па 2008 г., ISBN 978-3-598-25030-9, стр. 157
  3. Roland Hanewald. Nordweeküste Niedersachsens. 5 komplett aktualisierte Auflage. 2004. Seite 65 ISBN 3-8317-1241-7

Літаратура

правіць
  • Baedecker. Deutschland. Verlag Karl Baedeker.2002. ISBN 3-8297-1004-6
  • Schiffbau in Papenburg. Papenburg.MEYER WERFT GmbH.03.2011. (www.meyerwerft.de)
  • Roland Hanewald. Nordweeküste Niedersachsens. 5 komplett aktualisierte Auflage. 2004. ISBN 3-8317-1241-7