Усё ўсюды і адразу

«Усё ўсюды і адразу» (англ.: Everything Everywhere All at Once) — амерыканская навукова-фантастычая камедыя 2022 года рэжысёраў і сцэнарыстаў Дэніэла Шайнерта і Дэна Квана.

Усё ўсюды і адразуM:
Everything Everywhere All at Once
Постар фільма
Жанр навукова-фантастычны фільм[d][9], баявік[6], камедыйная драма[d][6], absurdist fiction[d], фільм пра баявыя мастацтвы[d] і psychedelic film[d][3]
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія AGBO[d] і IAC[d]
Працягласць 139 хв.[1][5][…]
Бюджэт 25 000 000 $
Зборы 97 737 200 $[15] і 69 908 189 $[15]
Краіна
Мова англійская, паўночнакітайская і Кантонскі дыялект
Год 11 сакавіка 2022[1], 25 сакавіка 2022[2][3][…], 7 красавіка 2022[4], 8 красавіка 2022[5], 31 жніўня 2022[6][7] і 6 кастрычніка 2022[8]
IMDb ID 6710474
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Прэм’ера стужкі ў Беларусі адбылася 7 красавіка 2022 года.

Сюжэт правіць

У цэнтры фільма — Эвелін, жанчына, якая некалі з’ехала з Кітая ў Амерыку і цяпер кіруе пральняй разам са сваім мужам Уэймандам. Яе жыццё — суцэльныя стрэс і расчараванні. Жанчына заглыбленая ў працу, бо спрабуе расплаціцца з запазычанасцю перад падатковай — інакш у сям’і вось-вось забяруць бізнэс. Яе стары і хворы бацька калісьці амаль зрокся Эвелін, бо быў супраць яе шлюбу з Уэймандам. А сам Уэйманд падае на развод, бо гэта, паводле яго слоў, адзіны спосаб прыцягнуць увагу жонкі. Таксама ў Эвелін напружаныя адносіны з гомасэксуальнай дачкой, у якой ёсць сяброўка.

Але аднойчы жыццё галоўнай гераіні незваротна змяняецца, калі яе муж — дагэтуль нервовы і нясмелы — раптам аказваецца агентам з іншай рэальнасці, які выкарыстоўвае паясную сумку як смяротную зброю і наогул робіць розныя неймаверныя рэчы. Ён спешна тлумачыць Эвелін, што стабільнасці мультысусвету пагражае апантаны ўладай злыдзень Джобу Тупакі і што Эвелін павінна навучыцца скакаць паміж сусветамі, каб перамагчы зло.

Трамплінам для скачка ў іншасвет становіцца якое-небудзь дзіўнае і недарэчнае дзеянне, напрыклад, з’есці памаду, падзьмуць чалавеку ў ноздры, панюхаць чаравік ці парэзаць пальцы паперай. Ну а далей чалавек атрымлівае нейкую неймаверную суперздольнасць: скакаць як гімнаст, біцца як майстар кунг-фу ці кіраваць пальцамі ў выглядзе сасісак.

У розных мультысусветах жывуць розныя версіі Эвелін — усе яны лепшыя за тую, якую гледачы сустрэлі ў самым пачатку фільма: гэта Эвелін як зорка баявых мастацтваў, кітайская оперная спявачка, прафесійная кухарка ды іншыя. Фільм пераконвае гледача ў тым, што, хоць выбраўшы замужжа і пральню, Эвелін не стала вядомай спявачкай (якой магла б стаць, калі б засталася ў Кітаі) — роля ўладальніцы пральні не такая і дрэнная, бо толькі гэтая версія Эвелін аказалася здольнай уратаваць свет. І наогул — сям’я і каханне перамогуць усё.

У ролях правіць

Узнагароды правіць

Намінант на прэмію «Оскар» у 2023 годзе ў 11 катэгорыях (лідар па колькасці намінацый). 12 сакавіка 2023 года адбылася 95-я цырымонія ўручэння ўзнагарод прэміі «Оскар», дзе карціна перамагла ў 7 намінацыях, у тым ліку атрымала ўзнагароду як найлепшы фільм.

Зноскі правіць

  1. а б в г 瞬息全宇宙 (豆瓣) Праверана 15 сакавіка 2023.
  2. Internet Movie Database — 1990. Праверана 10 красавіка 2022.
  3. а б Everything Everywhere All at Once (2022) - Daniel Kwan, Daniel Scheinert | Synopsis, Characteristics, Moods, Themes and Related | AllMovie Праверана 15 сакавіка 2023.
  4. Terjesztésre kerülő filmalkotások és artfilmek nyilvántartásaNMHH. Праверана 29 сакавіка 2022.
  5. а б в г д Everything Everywhere All at Once (2022) - IMDb Праверана 15 сакавіка 2023.
  6. а б в г д е ё Blanc J. AlloCiné — 1993. Праверана 7 жніўня 2022.
  7. film distribution certificate database
  8. Everything Everywhere All at Once (2022) | FilmTV.it Праверана 15 сакавіка 2023.
  9. AlloCine Everything Everywhere All at Once — 1993. Праверана 17 сакавіка 2023.
  10. а б в г д е Everything Everywhere All at Once Reviews - Metacritic Праверана 15 сакавіка 2023.
  11. Everything Everywhere All at Once - Orice, oriunde, oricând (2022) - Film - CineMagia.ro Праверана 15 сакавіка 2023.
  12. а б https://www.cbr.com/everything-everywhere-best-characters/ Праверана 2 мая 2022.
  13. https://www.ketchikandailynews.com/news/scene/medel-cast-in-new-science-fiction-film/article_9a9b1b94-b828-11ec-8575-f390281ee0c5.html Праверана 2 мая 2022.
  14. а б https://www.imdb.com/title/tt6710474/fullcredits#fullcredits_content
  15. а б Box Office Mojo — 1999. Праверана 11 верасня 2022.

Спасылкі правіць