Утаракханд
Утаракханд (англ.: Uttarakhand), штат на поўначы Індыі, гранічыць з КНР, Непалам, а таксама са штатамі Утар-Прадэш, Хімачал-Прадэш, Хар'яна. Займае 18-е месца сярод штатаў па плошчы (53 566 км2) і 19-е па насельніцтву (8,5 млн. чалавек, 2008). Адміністрацыйны цэнтр — Дэхрадун.
Утаракханд | |
---|---|
उत्तराखण्ड, Uttarakhand | |
Краіна | |
Уваходзіць у | |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Дата ўтварэння | 2000 |
Кіраўнік | Trivendra Singh Rawat[d] |
Афіцыйная мова | Хинди |
Насельніцтва (2001) |
8,48 млн (19-е месца) |
Шчыльнасць | 159 чал./км² |
Плошча | 53 566 км² |
![]() |
|
Абрэвіятура | IN-UL |
Код ISO 3166-2 | IN-UL |
Афіцыйны сайт | |
![]() |
Назва Утаракханд сустракаецца ў старажытных індуісцкіх рукапісах, перакладаецца з санскрыта як «паўночная краіна»: uttara (उत्तर) — поўнач, khaṇḍ (खण्ड्) - краіна ці рэгіён.
ГеаграфіяПравіць
Уключае рэгіёны Кумаон і Гархвал. 93% плошчы штата занятае гарамі, 64% пакрыта лесам. На тэрыторыі штата знаходзяцца вытокі Ганга і Джамны.
ЭканомікаПравіць
6-мільярдны ВУП штата (2004) утвараецца ў значнай ступені за кошт сельскай гаспадаркі, а таксама турызму - рэкрэацыйнага, экстрэмальнага і рэлігійнага. Тут размешчаны шматлікія прыродаахоўныя тэрыторыі, кліматычныя курорты і месцы паломніцтваў індуістаў.
НасельніцтваПравіць
Індуізм вызнае 85% насельніцтва, іслам — 10,5%, сікхізм — 2,5% (2001). Насельніцтва хіндзімоўнае, значную частку складаюць непальскія народнасці.
У СецівеПравіць
- Урад штата Архівавана 12 снежня 2006.
- ↑ “Dehradun - capital city of Uttrakhand” Праверана 26 лютага 2018.
- ↑ Welcome to Uttarakhand Праверана 26 лютага 2018.