Ірына Фролаўна Ухванава

(Пасля перасылкі з Ухванава Ірына Фралоўна)

Ірына Фролаўна Ухванава (нар. 19 чэрвеня 1951, Мінск, БССР) — беларускі філолаг і сацыёлаг, спецыяліст па дыскурс-даследаванням. Доктар філалагічных навук (1997; з 1980 — кандыдат філалагічных навук), прафесар (1997; з 1980 г. — дацэнт). Загадчыца кафедры англійскай мовы і маўленчай камунікацыі БДУ (1999). Член рэдкалегіі міжнароднага часопіса «Respectus Philologicus» (Вільня, Літва).

Ірына Фролаўна Ухванава
Дата нараджэння 19 чэрвеня 1951(1951-06-19) (72 гады)
Месца нараджэння
Род дзейнасці вучоная
Навуковая сфера лінгвістыка, сацыялогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар філалагічных навук (1997)
Навуковае званне прафесар
Альма-матар
Узнагароды
Сайт journ.bsu.by/kafedry/ang…

Біяграфія правіць

Ірына Фролаўна нарадзілася 19 чэрвеня 1951 года ў Мінску у сям’і Ф. П. Шмыгава — беларускага вучонага-гісторыка і дыпламата, удзельніка Сан-Францыскай канферэнцыі 1945 г. у складзе дэлегацыі БССР.

У 1973 годзе скончыла Мінскі педагагічны інстытут замежных моў, у 1978 аспірантуру Мінскага педагагічнага інстытута замежных моў і дактарантуру БДУ ў 1994, стажыравалася на кафедры англійскай мовы філалагічнага факультэта МДУ у 1981 і у 1996 годзе на кафедры камунікацыі і кафедры грамадскіх навук Школы мас-медыя Хамберсайдскага універсітэта (Англія), была ўдзельніцай гадовай школы Інстытута федэралізму ўніверсітэта г. Фрыбургу (Швейцарыя) у 1993 годзе і у 1995 годзе сацыялагічнай летняй школе Цэнтральна-Еўрапейскага ўніверсітэта (Прага, Чэхія), вучылася па Праграме Фулбрайта на кафедры палітычнай адукацыі і адміністравання Каледжа адукацыі і чалавечага развіцця ўніверсітэта штата Мінесота (ЗША) (1998). З 1973 пастаянна працуе ў БДУ: выкладчык, дацэнт, прафесар кафедры англійскай мовы гуманітарных факультэтаў, з 1999 — загадчык і прафесар кафедры англійскай мовы і маўленчай камунікацыі. Адначасова з 1991 па 1995 працавала аналітыкам у сацыялагічнай службе «Грамадская думка» у Мінску.

У 1980 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Адбор і семантычная апрацоўка лексікі сродкамі буржуазнай прапаганды», у якім дала апісанне чатырохпазіцыйнай лінгвасеміатычнай мадэлі, плана зместу складанага моўнага знака (слова), якое дазволіла выявіць механізм семантычнага маніпулявання зместам моўнага знака (слова) і ідэалагічнага кантролю над зместам лексічных адзінак мовы. Працягнуўшы працу над тэарэтычным асэнсаваннем семантычнага механізму мовы і выйшаўшы на ўзровень сказа, тэксту, а затым і макратэксту, пабудавала аўтарскую каузальна-генетычную тэорыю плана зместу складанага моўнага знака (слова, сказа, тэксту, макратэксту), якая з’явілася асновай для нараджэння шэрагу новых якасных методык аналізу тэксту як сацыялагічнага дакумента. Дадзены кірунак навуковага пошуку атрымаў сваю рэалізацыю ў доктарскай дысертацыі «План зместу моўнага знака: сутнасць і фенаменалогія (на матэрыяле тэкстаў СМІ)», абарона якой адбылася ў БДУ ў 1995. У цяперашні час працуе над аптымізацыяй тэхналогій дыскурсных даследаванняў і дыскурснай экспертызы ў розных галінах дзейнасці: СМІ, рэлігіі, дзелавога свету, палітыкі.

Падчас навуковай стажыроўкі ў замежных універсітэтах і навуковых цэнтрах, выканала і абараніла праекты па сучасным даследчым тэхналогіям дыскурсу і тэкстаў СМІ, аналізу феномену даверу СМІ ў посткамуністычных краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

На факультэтах журналістыкі, філасофіі і сацыяльных навук БДУ, у шэрагу універсітэтаў Вялікабрытаніі і ЗША чытае лекцыі па такіх спецыяльных дысцыплінах, як «Тэхналогія палітычнай журналістыкі», «Камунікатыўная лінгвістыка», «Дыскурсныя методыкі ў сацыялагічным даследаванні» і інш.

Удзельнічала ў рэалізацыі шэрагу рэспубліканскіх і міжнародных навукова-даследчых праектаў: «Вывучэнне грамадскай думкі ў СМІ Беларусі» і «Сродкі па вывучэнні грамадскай думкі і СМІ Беларусі», якія праводзяцца Цэнтрам сацыялагічных даследаванняў БДУ і Міжнародным інстытутам палітычных даследаванняў; была нацыянальным каардынатарам і аўтарам у напісанні нацыянальнай справаздачы ў рамках праграмы ААН «Жанчыны Беларусі ў люстэрку эпохі» (1996-97), кіраўніцтва якім праводзілася пры фінансавай падтрымцы Міністэрствам адукацыі РБ і БДУ, каардынатарам праекта Інстытута вайны і свету «IWPR Parliamentary Election Media Monitoring Project» (2000), кіраўніком групы дыскурс-аналітыкаў у рамках міжнароднага даследчага праекта «Кампаратыўныя даследаванні харызматычных палітычных лідараў Расіі, Беларусі, Украіны: зараджэнне, мабілізацыя, ўстойлівасць» (2000-02). Прымае ўдзел у міжнародных сацыялагічных і лінгвістычных канферэнцыях і кангрэсах, у тым ліку, у якасці сінхроннага перакладчыка з англійскай мовы на рускую і з рускай мовы на англійскую.

Навуковыя працы правіць

Аўтар больш за 100 навуковых прац, апублікаваных у Беларусі, Расіі, Украіне і Узбекістане, а таксама ў Германіі, Канадзе, Нарвегіі, Польшчы, Францыі, Чэхіі і інш. З’явілася ініцыятарам, рэдактарам і адным з аўтараў серыі навуковых выданняў «Метадалогія даследаванняў палітычнага дыскурсу» — калектыўнай манаграфіі з удзелам лінгвістаў, сацыёлагаў, журналістаў і спецыялістаў па тэорыі камунікацыі, у тым ліку вядучых навукоўцаў свету, такіх як, у прыватнасці, Тойн Ван Дэйк (Нідэрланды) і Артур Аза Бергер (ЗША).

Узнагароды правіць