Ухіл ракі
Ухі́л ракі́, нахі́л ракі́[1] — адносіны падзення ракі, ручая, канала на якім-небудзь яе ўчастку да даўжыні гэтага ўчастку. Запісваецца адноснай велічынёй у праміле, м/км, радзей у працэнтах.
Ухіл звычайна памяньшаецца ад вытоку да вусця, залежыць ад рэльефу мясцовасці, складу і ўласцівасцей горных парод, у якіх праходзіць рэчышча і ўплывае на хуткасць вадатоку. Сярэдні ўхіл вылічваецца на падставе вымярэнняў на асобных участках.
Вызначэнне нахілу праводзіцца у перыяд устойлівай межані.
Для горных рэк складае больш за 10—20 ‰, у раўнінах 1——2 ‰. Для беларускіх рэк уласцівы сярэдні нахіл ад 0,1 ‰ у паўднёвай частцы (рака Прыпяць) да 3 ‰ у малых рэк паўночнай часткі краіны[1].
Зноскі
- ↑ а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 218. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (Т. 11).
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 218. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (Т. 11).