Ушакоўскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Чэрыкаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі

Ушако́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чэрыкаўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Ушакі.

Ушакоўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Чэрыкаўскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Ушакі
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924,
27 верасня 1963
Дата скасавання 8 ліпеня 1960,
30 красавіка 1992
Код аўтам. нумароў 6

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Чэрыкаўскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чэрыкаўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. З 16 верасня 1959 года ў складзе Крычаўскага раёна. 8 ліпеня 1960 года скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Пільнянскага сельсавета[1].

16 верасня 1963 года цэнтр Пільнянскага сельсавета Краснапольскага раёна перанесены ў вёску Ушакі, сельсавет перайменаваны ва Ушакоўскі[2]. З 30 ліпеня 1966 года сельсавет у складзе адноўленага Чэрыкаўскага раёна. 30 красавіка 1992 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Вепрынскага сельсавета.

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 ліпеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 20.
  2. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 34 (1034).

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.