Уэ́йн Ду́глас Грэ́цкі (англ.: Wayne Douglas Gretzky; 26 студзеня 1961, Брантфард, правінцыя Антарыа, Канада) — канадскі хакеіст, цэнтральны нападаючы. Адзін з самых вядомых спартсменаў XX стагоддзя. У 19781988 гг. выступаў за клуб «Эдмантан Ойлерз», з якім чатыры разы выйграваў Кубак Стэнлі. У Нацыянальнай хакейнай лізе, дзе Грэцкі атрымаў мянушку «Вялікі», ён усталяваў 61 рэкорд і неаднаразова заваёўваў індывідуальныя прызы Лігі (уключаючы 9 прызоў самаму каштоўнаму гульцу і 10 — лепшаму бамбардзіру сезону). Быў у ліку 5 спартсменаў, якія запалілі агонь Алімпіяды-2010 у Ванкуверы. Увайшоў у сімвалічную зборную стагоддзя «Centennial All-Star Team» Міжнароднай федэрацыі хакея з шайбай.

Уэйн Грэцкі
Пазіцыя цэнтральны нападаючы
Рост 183 см
Вага 84 кг
Хват леварукі ўдар[d]
Мянушка Вялікі (англ.: The Great One)
Грамадзянства  Канада
Нарадзіўся

26 студзеня 1961(1961-01-26)[1][2] (63 гады)

Клубная кар'ера
Трэнерская кар'ера
Міжнародныя медалі
Чэмпіянаты свету
Бронза Фінляндыя 1982
Кубак Канады
Золата 1984
Золата 1987
Золата 1991
Серабро 1981
Кубак свету
Серабро 1996

Маладосць правіць

У пачатку XX стагоддзя дзед Уэйна, Цярэнцій Лаўрэнцьевіч Грэцкі, іміграваў у Канаду з Гродзенскай губерні Расійскай імперыі (у цяперашні час — тэрыторыя Беларусі). Там ён ажаніўся з украінкай Марыяй з горада Падгайцы (Галічына, цяпер Цярнопальская вобласць, Украіна). Цярэнцій Грэцкі займаўся фермерствам, падчас Другой сусветнай вайны служыў у канадскай арміі. Па ўспамінах Уэйна, ён быў вельмі блізкі з дзедам, у дзяцінстве штогод прыязджаў летам да яго на ферму; дзед гаварыў па-беларуску, а мовай, на якой размаўлялі ў сям’і, была ўкраінская. Ні дзед, ні бацька Уэйна, Уолтэр Грэцкі, адносінаў да прафесійнага спорту не мелі. Але калі Уэйн пачаў гуляць у хакей, дзед і бацька падтрымлівалі яго ў гэтым імкненні, і Цярэнцій Грэцкі прыходзіў з жонкай на трэніроўкі ўнука[3].

У 60-х гадах Канада перажывала хакейны бум. У той час у НХЛ гуляла толькі шэсць каманд, сярэдні гулец зарабляў каля 20 000 $ у год. З самага дзяцінства Грэцкі часта гуляў за хлопцаў, якія былі старэйшыя за яго на некалькі гадоў. У пяць гадоў Грэцкі выступаў за дзіцячую каманду Брэнтфарда. У 6 гадоў Грэцкі гуляў ужо з 10-летнімі хлапчукамі. Калі Уэйну Грэцкі было 10 гадоў, ён выступаў у дзіцячай лізе і за сезон здолеў закінуць 378 шайбаў і зрабіць 139 перадач у 68 гульнях. Гэтыя лічбы сталі абсалютным рэкордам[4] для хлопчыкаў яго ўзросту. Аб маладым хакеісце пісалі ў многіх канадскіх газетах, пастаянна параўноўваючы Уэйна з Гордзі Хоу.

У 14-гадовым узросце Грэцкі гуляў супраць 20-гадовых. Добра згуляўшы на міжнародным турніры ў Квебеку, ён ледзь не стаў ахвярай захопленага натоўпу заўзятараў, якія жадалі ўзяць у яго аўтограф. У 1975 Грэцкі сышоў з Брэнтфарда для прафесійнага працягу кар’еры.

Сезон 1977/78 ён правёў за юніёрскую каманду «Грэйхаўндс» з Хакейнай лігі Антарыа і забіў 70 галоў. Пад арыгінальным нумарам «99» — нумар, які ў хакеі зараз заўсёды будзе асацыявацца з яго імем, — Грэцкі ўпершыню выйшаў на лёд, якраз гуляючы за гэтую каманду. Ён хацеў быць падобны на свайго куміра Гордзі Хоу, які гуляў пад нумарам «9». Але дзявятка была ўжо занятая, і Уэйн, спачатку пагуляўшы некалькі тыдняў пад нумарам «19», выбраў, па парадзе генеральнага мэнэджара «Грэйхаўндс» Мюрэя Макферсана, нумар «99».

Згуляўшы на юніёрскім чэмпіянаце свету ў Манрэалі ў 1978 у 16 гадоў, ён стаў самым маладым[5] удзельнікам турніру. Скончыўшы чэмпіянат на першым месцы ў спісе лепшых бамбардзіраў, Грэцкі быў абраны ў каманду ўсіх зорак і прызнаны лепшым нападаючым першынства.

 
Нумар Уэйна Грэцкі 99.

У 1978 Грэцкі апынуўся ў Сусветнай хакейнай асацыяцыі, дзе ніякіх абмежаванняў для падпісання кантрактаў з юніёрамі не было. У НХЛ жа на лёд можна было трапіць толькі пасля 18 гадоў. Амерыканскі клуб «Індыянапаліс Рэйсерс  (англ.)» заключыў з 17-гадовым Грэцкі дагавор на суму каля 100 000 $. У маі 1978 Грэцкі дэбютаваў у вялікім хакеі, і ўжо ў тым жа месяцы «Індыянапаліс» абмяняў Грэцкі ў «Эдмантан Ойлерз» — клуб, які дзякуючы Уэйну і яго партнёрам стаў адной з лепшых каманд паўночнаамерыканскага хакея. У першым сезоне Грэцкі забіў 46 галоў і набраў 110 ачкоў. Крыху пазней яго прызналі лепшым навічком CХА.

Кар’ера ў НХЛ правіць

«Эдмантан» правіць

У 1979, пасля дамовы аб зліцці з Сусветнай хакейнай асацыяцыяй, НХЛ папоўнілася чатырма клубамі СХА — «Эдмантан Ойлерз», «Квебек Нордыкс  (фр.)», «Вініпег Джэтс  (англ.)» і «Нью-Інглэнд Уэйлерс» (пасля — «Хартфард Уэйлерс  (англ.)»). Пачынаючы з першага сезона ў НХЛ Грэцкі стаў біць адзін рэкорд выніковасці за адным. Нямала гэтаму спрыяла гульня з такімі форвардамі, як Глен Андэрсан  (англ.), Яры Куры  (англ.), Марк Месье  (англ.), а таксама з абаронцам Полам Кофі  (англ.).

10 кастрычніка таго ж года, у матчы супраць «Чыкага Блэкхокс», Уэйн Грэцкі дэбютаваў у НХЛ і набраў сваё 1-е ачко за галявую перадачу на Кевіна Лоу. 14 кастрычніка Грэцкі забіў свой першы гол у НХЛ, у вароты галкіпера «Ванкувер Кэнакс» Глена Хэнлана. Па выніках сезона Уэйн Грэцкі выйграў свой першы з дзевяці тытулаў (восем з іх — запар) самага каштоўнага хакеіста НХЛ і атрымаў «Харт Трофі  (англ.)». Да таго ж, забіўшы 51 гол, Грэцкі стаў самым юным[6] снайперам-«пяцідзясятнікам» у гісторыі Лігі: на той момант Уэйну споўнілася ўсяго 19 гадоў і 2 месяцы.

На другі год знаходжання ў НХЛ Грэцкі выйграў тытул лепшага бамбардзіра Лігі, атрымаў «Арт Рос Трофі  (англ.)» і ўсталяваў новы рэкорд НХЛ па колькасці перадач (109) і ачкоў (164), набраных за сезон. 18 лютага 1981 Уэйн закінуў у вароты «Сэнт-Луіса» за адзін перыяд 4 шайбы, паўтарыўшы рэкорд Лігі па колькасці галоў, забітых за гэты прамежак часу. 30 снежня 1981 ў матчы супраць «Філадэльфіі» Грэцкі забіў свой 50-ы гол у сезоне: на гэта яму спатрэбілася ўсяго 39 гульняў. Да гэтага падобнай хуткастрэльнасцю вызначаліся толькі[6] Марыс Рышар  (руск.) і Майк Басі  (англ.): 50 галоў за 50 матчаў чэмпіянату.

«Ойлерз» з Грэцкі на працягу 6 гадоў запар набіралі больш за 100 ачкоў у рэгулярным сезоне і 4 разы — у 1984, 1985, 1987 і 1988 гадах — выйгравалі Кубак Стэнлі. «Ахвярамі» Эдмантана ў фіналах станавіліся «Нью-Ёрк Айлендэрс», двойчы «Філадэльфія Флаерз» і адзін раз «Бостан Бруінз». Пасля першага, у 1984, Грэцкі ўдастоіўся тытула «Вялікі».

9 жніўня 1988 Уэйн Грэцкі нечакана стаў цэнтральнай фігурай у адной з самых буйных здзелак у гісторыі НХЛ: уладальнік «Эдмантана» Пітэр Поклінгтан вырашыў абмяняць яго ў «Лос-Анджэлес Кінгз», адну з найслабейшых каманд лігі. У якасці кампенсацыі «Ойлерз» атрымалі Джымі Карсана  (англ.), Марціна Жэліну  (руск.), права выбару ў першым раўндзе на драфтах 1989, 1991 і 1993 гадоў і 15 мільёнаў даляраў.

«Лос-Анджэлес» правіць

Уэйн не хаваў слёз, калі казаў журналістам пра свой пераход: ён доўга не мог паверыць, што з ім так паступілі. Да 1988 на хакейных матчах мясцовы палац спорту «Форум» запаўняўся максімум на траціну. Страты дасягалі 5 млн $ у год.[7] Але з’яўленне Грэцкі павысіла цікавасць каліфарнійцаў да хакея, у выніку чаго дастаць квіток у «Форум» на «Лос-Анджэлес Кінгз», адзінага прадстаўніка рэгіёну ў НХЛ, стала гэтак жа вялікай праблемай,[8] як і на гульні «Лос-Анджэлес Лэйкерс». Грэцкі павысілі зарплату да $2 млн.

Перайшоўшы ў новы клуб, Уэйн працягваў біць як уласныя рэкорды, так і рэкорды свайго новага клуба і НХЛ. 6 кастрычніка 1988 Уэйн Грэцкі дэбютаваў у Лос-Анджэлесе, першым жа кідком па чужых варотах ён зарабіў чарговы выніковы бал. У 1989 у Грэцкі ў дзявяты раз за кар’еру выйграў «Харт Трофі»: Уэйн стаў першым гульцом у гісторыі «Кінгз», які меў гонар атрымаць гэтую ўзнагароду.

15 кастрычніка 1989 Грэцкі ў матчы супраць сваёй былой каманды — «Эдмантан Ойлерз» — набраў чарговыя дзейсныя балы і пабіў вынік лепшага бамбардзіра Лігі Гордзі Хоу — 1850 ачкоў за кар’еру. Сваё 1850-я ачко Уэйн Грэцкі набраў ужо праз 4 хвіліны 32 секунды пасля пачатку гульні пасам на абаронца Тома Лэйдлоу, які вывеў каманду наперад. Да канца трэцяга перыяду лік быў 4-3 на карысць «Ойлерз», і за 1 хвіліну 46 секунд да канца трэнер «Кінгз» Том Уэбстер ўзяў таймаўт. Грэцкі знаходзіўся на лёдзе да гэтага моманту 3 хвіліны бесперапынна, і быў выматаны, але тым не менш папрасіў трэнера пакінуць яго на пляцоўцы. За хвіліну і секунду да канца, пад скандаванне гледачоў «Грэцкі! Грэцкі!», «Кінгз» выйгралі ўкіданне і ўшасцёх пачалі апошні штурм варот суперніка. І ўжо праз 8 секунд, за 53 секунды да заканчэння трэцяга перыяду, дакладным кідком з «пятачка», Грэцкі зраўняў лік у матчы, набраўшы сваё 1851-е ачко, і стаў абсалютна лепшым бамбардзірам у гісторыі НХЛ. Гульня была перапыненая, і пачалося святкаванне рэкорда. Пасля аднаўлення гульні, яна перайшла ў авертайм, дзе Грэцкі забіў пераможны гол.

Перайшоўшы ў «Лос-Анджэлес Кінгз», Грэцкі дапамог камандзе палепшыць яе паказчыкі. У сезоне 1990/91 «Кінгз» набралі 102 ачкі ў рэгулярным сезоне, заняўшы першае месца ў дывізіёне Сміт. 40 ачкоў Грэцкі ў плэй-оф-93 дазволілі «Каралям» упершыню ў гісторыі клуба прабіцца ў фінал розыгрышу Кубка Стэнлі, дзе яны саступілі па выніках пяці матчаў «Манрэалю».

«Сент-Луіс» правіць

Пасля поспеху 1993 года «Кінгз», нечакана для ўсіх, ператварыліся ў аўтсайдэра лігі і не маглі прабіцца ў плэй-оф да 1998 года. Грэцкі папрасіў абмену ў больш моцную каманду і быў адпраўлены ў «Сент-Луіс Блюз» 27 лютага 1996-га.

У тым жа сезоне ён стаў лепшым бамбардзірам «Сент-Луіса», набраўшы 102 ачкі, і ў 15-ы раз за сваю кар’еру ён дасягнуў адзнакі «100 ачкоў за чэмпіянат». У плэй-оф каманда выбыла ў паўфінале канферэнцыі, прайграўшы там «Дэтройту». Адразу пасля завяршэння сезону Грэцкі з-за канфлікту з кіраўніцтвам «Блюз» пакінуў клуб і падпісаў кантракт з «Нью-Ёрк Рэйнджэрс».

«Нью-Ёрк Рэйнджэрс» правіць

 
У «Нью-Ёрк Рэйнджэрс».

21 ліпеня 1996 года «Нью-Ёрк Рэйнджэрс» заключылі кантракт з вольным агентам Уэйнам Грэцкі. Упершыню з часоў легендарнага «Эдмантан» у адной камандзе зноў гулялі Марк Месье  (англ.) і Грэцкі.

Уэйн, ужо завяршаючы кар’еру, біў ўсё новыя і новыя рэкорды. 1 снежня 1996 года ў гульні супраць «Манрэаля» Грэцкі дасягнуў адзнакі ў 3000 ачкоў за кар’еру (сумарная статыстыка ў рэгулярным чэмпіянаце і плей-оф). 3 красавіка 1997, у матчы супраць «Бостана», ён набраў сваё 2700-е ачко ў рэгулярным чэмпіянаце.

26 кастрычніка 1997 Грэцкі зрабіў сваю 1851-ю дзейсную перадачу ў рэгулярным чэмпіянаце. Да таго за ўсю гісторыю НХЛ ні адзін гулец не набіраў такой колькасці не тое, каб галявых пасаў, але ачкоў наогул (найвышэйшы на той момант вынік меў Гордзі Хоу — 1850 ачкоў, пасля яго перасягнуў Марк Месье — 1887 ачкоў). 7 сакавіка 1998 ў матчы супраць «Нью-Джэрсі» пры гульні ў большасці Грэцкі забіў свой 1000-ы гол за кар’еру ў рэгулярным чэмпіянаце і плей-оф.

У пачатку 1998 года Уэйн Грэцкі удастоіўся тытула «Найвялікшы гулец у гісторыі хакея» на думку аўтарытэтнага выдання «The Hockey News».[9] Па ходзе сваёй кар’еры Уэйн Грэцкі 9 разоў за 10 сезонаў атрымліваў прыз самага каштоўнага гульца НХЛ («Харт Трофі  (англ.)»). Гордзі Хоу за тыя ж 10 гадоў атрымліваў тытул MVP 6 разоў. 29 сакавіка 1999 Грэцкі забіў 1072-й гол у сваёй кар’еры і дасягнуў яшчэ аднаго найвышэйшага выніку ў гісторыі хакея, абагнаўшы куміра свайго дзяцінства Гордзі Хоу, які за час выступлення ў НХЛ і СХА ў суме забіў 1071 гол.

Міжнародная кар’ера правіць

У складзе зборнай Канады Грэцкі ўдзельнічаў у моладзевым (1978) і дарослым (1982) чэмпіянатах свету, абодва разы стаў бронзавым прызёрам, а таксама самым рэзультатыўным іграком турніру па сістэме «гол+пас» (адпаведна, 8+9 і 6+8), увайшоў у сімвалічную зборную і таго, і іншага чэмпіянату. Удзельнічаў у розыгрышы Кубка Канады (ўладальнік Кубка 1984, 1987 і 1991, фіналіст розыгрышу 1981), забіўшы ў 31 матчы 17 шайбаў і зрабіўшы 40 перадач. У кожным з гэтых турніраў Грэцкі набраў больш за ўсіх ачкоў.

 
Помнік Грэцкі перад Reksal BC Place у Эдмантане, якому Уэйн прынёс чатыры перамогі Кубка Стэнлі.

У 1998 Грэцкі ажыццявіў сваю даўнюю мару, выступіўшы на Алімпійскіх гульнях у Нагана. «Гэты турнір — нешта асаблівае. Грошы тут не маюць ніякага значэння — камандны дух, падпарадкаванне ўсіх адной мэце значна важней мільёнаў даляраў», — казаў Грэцкі пра Алімпіяду. Але дэбют выйшаў няўдалым — яго каманда паехала дадому без медалёў. Тым не менш ён лічыць, што набыў значны вопыт, і гэта «асноўны этап» ў яго прафесійнай кар’еры.

На Алімпіядзе-2002 у Солт-Лэйк-Сіці Уэйн Грэцкі, які так і не падняўся на алімпійскі п’едэстал у ролі хакеіста, стаў чэмпіёнам на пасадзе генеральнага трэнера зборнай.

Статыстыка правіць

Год Сборная Турнір Месца   Гульні Галы ГП Ачкі Штр
1978 Канада (мол.) МЧС   6 8 9 17 2
1981 Канада КК   7 5 7 12 2
1982 Канада ЧС   10 6 8 14 0
1984 Канада КК   8 5 7 12 2
1987 Зборная НХЛ Рандэву-87 2 0 4 4 0
1987 Канада КК   9 3 18 21 2
1991 Канада КК   7 4 8 12 2
1996 Канада КС   8 3 4 7 2
1998 Канада АГ 4 6 0 4 4 2
Усяго 63 34 69 103 14

Па-за хакеям правіць

 
Рэстаран Уэйна Грэцкі ў цэнтры Таронта, быў адкрыты ў 1993

Грэцкі з’яўляўся ў некалькіх тэлевізійных шоу, апроч усяго іншага, быў суддзёй на шоў Dance Fever і акцёрам у серыяле Маладыя і дзёрзкія ў 1981 годзе.[10] У 1984 годзе ён адправіўся ў Савецкі Саюз, дзе прыняў удзел у тэлевізійным шоу аб савецкім хакеісце Уладзіславу Траццяку.[11] Усяго зняўся ў больш чым сарака фільмах і шоў.[12] Уэйн нямала спрыяў росту папулярнасці хакея ў «нехакейных» паўднёвых рэгіёнах ЗША, такіх, да прыкладу, як Каліфорнія. Вялікі аўтарытэт Грэцкі меў і ў міжнароднай спартыўнай супольнасці. У 2002 яму быў уручаны Алімпійскі ордэн — вышэйшая ўзнагарода МАК. Акрамя таго Грэцкі з’яўляецца кампаньёнам ордэна Канады (вышэйшая ступень вышэйшай грамадзянскай узнагароды гэтай краіны).

Сям’я правіць

На шоў «Dance Fever» ён сустрэўся з актрысай Джанет Джонс, якая пазней стала яго жонкай.[13] Улетку 1988 года яны справілі вяселле.[14] Трансляцыя вялася па канадскаму тэлебачанні. СМІ паведамлялі, што цырымонія абышлася ў больш як мільён даляраў.[15] У Ўэйна і Джанет 5 дзяцей: Паўліна (нарадзілася 19 снежня 1988), Тай (нарадзіўся 9 ліпеня 1990), Трэвар (нарадзіўся 14 верасня 1992), Трыстан (нарадзіўся 2 жніўня 2000) і Эма (малодшая). Падчас сезона 2005/2006 Тай жыў разам з бацькам у Арызоне, а іншыя дзеці разам з Джанет ў Каліфорніі. Унук Тэйтум Грэцкі Джонсан (нарадзіўся 19 студзеня 2015).

Статыстыка за кар’еру правіць

Унутраныя спаборніцтвы правіць

Рэгулярны сезон Плэй-оф
Сезон Каманда Ліга М Г П А Ш +/− М Г П А Ш +/−
1975/76 Воган Нэйшыналз OHA-B  (англ.) 28 27 33 60 7
1976/77 Сенека Нэйшыналз OHA-B 32 36 36 72 35 23 40 35 75
1976/77 Пітэрбора Пітс  (англ.) OHL  (англ.) 3 0 3 3 0
1977/78 Су-Сент. Мары Грэйхаундс  (англ.) OHL 63 70 112 182 14 13 6 20 26 0
1978/79 Індыянапаліс Рэйсерс  (англ.) СХА 8 3 3 6 0 −3
1978/79 Эдмантан Ойлерз СХА 72 43 61 104 19 +23 13 10 10 20 2 +6
1979/80 Эдмантан Ойлерз НХЛ 79 51 86 137 21 +15 3 2 1 3 0
1980/81 Эдмантан Ойлерз НХЛ 80 55 109 164 28 +41 9 7 14 21 4
1981/82 Эдмантан Ойлерз НХЛ 80 92 120 212 26 +81 5 5 7 12 8
1982/83 Эдмантан Ойлерз НХЛ 80 71 125 196 59 +60 16 12 26 38 4
1983/84 Эдмантан Ойлерз НХЛ 74 87 118 205 39 +76 19 13 22 35 12 +18
1984/85 Эдмантан Ойлерз НХЛ 80 73 135 208 52 +98 18 17 30 47 4 +28
1985/86 Эдмантан Ойлерз НХЛ 80 52 163 215 46 +71 10 8 11 19 2 ±0
1986/87 Эдмантан Ойлерз НХЛ 79 62 121 183 28 +70 21 5 29 34 6 +10
1987/88 Эдмантан Ойлерз НХЛ 64 40 109 149 24 +39 19 12 31 43 16 +9
1988/89 Лос-Анджэлес Кінгз НХЛ 78 54 114 168 26 +15 11 5 17 22 0 −4
1989/90 Лос-Анджэлес Кінгз НХЛ 73 40 102 142 42 +8 7 3 7 10 0 −4
1990/91 Лос-Анджэлес Кінгз НХЛ 78 41 122 163 16 +30 12 4 11 15 2 ±0
1991/92 Лос-Анджэлес Кінгз НХЛ 74 31 90 121 34 −12 6 2 5 7 2 −3
1992/93 Лос-Анджэлес Кінгз НХЛ 45 16 49 65 6 +6 24 15 25 40 4 +6
1993/94 Лос-Анджэлес Кінгз НХЛ 81 38 92 130 20 −25
1994/95 Лос-Анджэлес Кінгз НХЛ 48 11 37 48 6 −20
1995/96 Лос-Анджэлес Кінгз НХЛ 62 15 66 81 32 −7
1995/96 Сент-Луіс Блюз НХЛ 18 8 13 21 2 −6 13 2 14 16 0 +2
1996/97 Нью-Ёрк Рэйнджэрс НХЛ 82 25 72 97 28 +12 15 10 10 20 2 +5
1997/98 Нью-Ёрк Рэйнджэрс НХЛ 82 23 67 90 28 −11
1998/99 Нью-Ёрк Рэйнджэрс НХЛ 70 9 53 62 14 −23
OHA-B Усяго 60 63 69 132 42 23 40 35 75
СХА Усяго 80 46 64 110 19 +20 13 10 10 20 2 +6
НХЛ Усяго 1487 894 1963 2857 577 +518 208 122 260 382 66

Матчы ўсіх зорак НХЛ правіць

Год Каманда Месца правядзення М Г П А Ш
1980 Campbell Conference All-Stars Дэтройт  (англ.) 1 0 0 0 0
1981 Campbell Conference All-Stars Лос-Анджэлес  (англ.) 1 0 1 1 0
1982 Campbell Conference All-Stars Вашынгтон  (англ.) 1 1 0 1 0
1983 Campbell Conference All-Stars Нью-Ёрк  (англ.) 1 4 0 4 0
1984 Campbell Conference All-Stars Нью-Джэрсі  (англ.) 1 1 0 1 0
1985 Campbell Conference All-Stars Калгары  (англ.) 1 1 0 1 0
1986 Campbell Conference All-Stars Хартфард  (англ.) 1 1 0 1 0
1988 Campbell Conference All-Stars Сент Луіс  (англ.) 1 1 0 1 0
1989 Campbell Conference All-Stars Эдмантан  (англ.) 1 1 2 3 0
1990 Campbell Conference All-Stars Пітсбург  (англ.) 1 0 0 0 0
1991 Campbell Conference All-Stars Чыкага  (англ.) 1 1 0 1 0
1992 Campbell Conference All-Stars Філадэльфія  (англ.) 1 1 2 3 0
1993 Campbell Conference All-Stars Монрэаль  (фр.) 1 0 0 0 0
1994 Western Conference All-Stars Нью-Ёрк  (англ.) 1 0 2 2 0
1996 Western Conference All-Stars Бостан  (англ.) 1 0 0 0 0
1997 Western Conference All-Stars Сан-Хасэ  (англ.) 1 0 1 1 0
1998 North American All-Stars Ванкувер  (англ.) 1 0 2 2 0
1999 North American All-Stars Тампа  (англ.) 1 1 2 3 0
Усяго 18 13 12 25 0

Рэкорды НХЛ правіць

Уэйн Грэцкі меў асабіста або дзяліў з іншымі ігракамі 61 рэкорд НХЛ (да свайго сыходу з лёду 18 красавіка 1999), у тым ліку 40 рэкордаў рэгулярнага сезону, 15 рэкордаў плэй-оф і 6 рэкордаў матчаў ўсіх зорак НХЛ.[16]:

Рэгулярны сезон правіць
  • Найбольшая колькасць галоў: 894 у 1487 гульнях
  • Найбольшая колькасць галоў, уключаючы плэй-оф: 1016 ў 1487 матчах рэгулярнага чэмпіянату і 208 гульнях плэй-оф
  • Найбольшая колькасць галоў, за адзін сезон: 92 у сезон 1981-82, 80 гульняў у сезоне
  • Найбольшая колькасць галоў, за адзін сезон, уключаючы плэй-оф: 100 у сезоне 1983-84, 87 галоў у 74 матчах рэгулярнага чэмпіянату і 13 галоў у 19 гульнях плэй-оф
  • Найбольшая колькасць галоў, за першыя 50 гульняў сезону: 61 (сезон 1981/82 і 1983/84)
  • Найбольшая колькасць галоў, за адзін перыяд: 4 (1981)
  • Найбольшая колькасць перадач: 1963
  • Найбольшая колькасць перадач, уключаючы плэй-оф: 2223
  • Найбольшая колькасць перадач, за адзін сезон: 163 (сезон 1985/86)
  • Найбольшая колькасць перадач, за адзін сезон, уключаючы плэй-оф: 174 (сезон 1985-86; 163 перадачы ў рэгулярным сезоне (з 80 гульняў) і 11 перадач у 10 гульнях плэй-оф)
  • Найбольшая колькасць перадач, за адну гульню: 7 (роўны паказчык з Білі Тэйларам  (англ.)) 3 разы — 15 лют. 1980; 11 снеж. 1985; 14 лют. 1986
  • Найбольшая колькасць перадач, у гульні на выездзе: 7 (роўны паказчык з Білі Тэйларам) 11 снежня 1985
  • Найбольшая колькасць ачкоў: 2857 у 1485 гульнях (894 галы, 1963 перадачы)
  • Найбольшая колькасць ачкоў, уключаючы плэй-оф: 3239 у 1485 матчах рэгулярнага чэмпіянату і 208 гульнях плэй-оф (1016 галоў, 2223 перадачы)
  • Найбольшая колькасць ачкоў за адзін сезон: 215 у (сезон 1985/86; 52 галы, 163 перадачы)
  • Найбольшая колькасць ачкоў за адзін сезон, уключаючы плэй-оф: 255 (сезон 1984/85; 208 ачкоў у 80 матчах рэгулярнага чэмпіянату і 47 ачкоў у 18 гульнях плэй-оф)
  • Найбольшая колькасць перадач у авертаймах за кар’еру: 15
  • Найбольшая колькасць галоў цэнтральнага нападаючага за кар’еру: 894
  • Найбольшая колькасць галоў цэнтральнага нападаючага за адзін сезон: 92, (сезон 1981/82; 80 гульняў у сезоне)
  • Найбольшая колькасць перадач цэнтральнага нападаючага за кар’еру: 1963
  • Найбольшая колькасць перадач цэнтральнага нападаючага за адзін сезон: 163 (сезон 1985/86; 80 гульняў у сезоне)
  • Найбольшая колькасць ачкоў цэнтральнага нападаючага за кар’еру: 2857
  • Найбольшая колькасць ачкоў цэнтральнага нападаючага за адзін сезон: 215 (сезон 1985/86; 80 гульняў у сезоне)
  • Найбольшая колькасць перадач ў адной гульні ў іграка, які праводзіць свой першы сезон: 7 (15 лютага 1980)
  • Максімум галоў у сярэднім за гульню ў адным сезоне: 1,18 (сезон 1983/84; 87 галоў у 74 гульнях)
  • Максімум перадач у сярэднім за гульню за кар’еру (мінімум 300 гульняў): 1,321 (1963 перадачы ў 1487 гульнях)
  • Максімум перадач у сярэднім за гульню ў адным сезоне: 2,04 (сезон 1985/86; 163 перадачы ў 80 гульнях)
  • Максімум ачкоў у сярэднім за гульню ў адным сезоне (сярод ігракоў, якія дасягалі 50 і больш ачкоў): 2,77 (сезон 1983/84; 205 ачкоў у 74 гульнях)
  • Самая вялікая колькасць сезонаў, у якіх забіваў 40 і больш галоў: 12 (з 20 сезонаў)
  • Самая вялікая колькасць сезонаў запар, у якіх забіваў 40 і больш галоў: 12 (сезоны з 1979-80 па 1990-91)
  • Самая вялікая колькасць сезонаў, у якіх забіваў 50 і больш галоў: 9 (роўны паказчык з Майкам Босі  (англ.))
  • Самая вялікая колькасць сезонаў, у якіх забіваў 60 і больш галоў: 5 (роўны паказчык з Майкам Босі
  • Самая вялікая колькасць сезонаў запар, у якіх забіваў 70 і больш галоў: 4 (сезоны з 1981/82 па 1984/85)
  • Самая вялікая колькасць сезонаў, у якіх набіраў 100 і больш ачкоў: 15
  • Самая вялікая колькасць сезонаў запар, у якіх набіраў 100 і больш ачкоў: 13 (сезоны з 1979/80 па 1991/92)
  • Найбольшая колькасць гульняў за кар’еру, у якіх забіваў 3 і больш галоў: 50 (37 хет-трыкаў, 9 разоў 4 галы, 4 разы 5 галоў)
  • Найбольшая колькасць гульняў за сезон, у якіх забіваў 3 галы: 10 (двойчы — у 1981/82 і 1983/84)
  • Самая доўгая серыя гульняў запар, у якіх рабіў выніковыя перадачы: 23 гульні (сезон 1990/91; 48 перадач)
  • Самая доўгая серыя гульняў запар, у якіх набіраў ачкі: 51 гульня (сезон 1983/84; 5 кастрычніка 1983 — 28 студзеня 1984, 61 гол, 92 перадачы, 153 ачкі)
  • Самая доўгая серыя гульняў запар, у якіх набіраў ачкі, з пачатку сезона: 51 гульня (сезон 1983/84; 5 кастрычніка 1983 — 28 студзеня 1984, 61 гол, 92 перадачы, 153 ачкі)
Плэй-оф правіць
  • Найбольшая колькасць галоў, за кар’еру ў плэй-оф: 122
  • Найбольшая колькасць перадач, за кар’еру ў плэй-оф: 260
  • Найбольшая колькасць перадач, за адзін год плэй-оф: 31 у 1988 г. (19 гульняў)
  • Найбольшая колькасць перадач за адну серыю: 14 (роўны паказчык з Рыкам Мідлтанам  (англ.)) у 1985 годзе ў фінале канферэнцыі (6 гульняў супраць Чыкага)
  • Найбольшая колькасць перадач у фінальнай серыі: 10 у 1988 г. (4 гульні)
  • Найбольшая колькасць перадач, за адну гульню ў плэй-оф: 6 (роўны паказчык з Міка Лейнаненам  (англ.)) 9 красавіка 1987
  • Найбольшая колькасць перадач, за адзін перыяд у плэй-оф: 3 (5 разоў)
  • Найбольшая колькасць ачкоў, за кар’еру: 382 (122 галы і 260 перадач)
  • Найбольшая колькасць ачкоў, за адзін год плэй-оф: 47 ў 1985 (17 галоў і 30 перадач у 18 гульнях)
  • Найбольшая колькасць ачкоў у фінальнай серыі: 13 у 1988, 3 галы і 10 перадач
  • Найбольшая колькасць ачкоў, за адзін перыяд у плэй-оф: 4 (роўны паказчык з дзевяццю ігракамі)
  • Найбольшая колькасць галоў у меншасці, за адзін год плэй-оф: 3 (роўны паказчык з пяццю ігракамі) 1983
  • Найбольшая колькасць галоў у меншасці, за адну гульню ў плэй-оф: 2 (роўны паказчык з васьмю ігракамі) 6 красавіка 1983
  • Найбольшая колькасць пераможных галоў у плэй-оф, за кар’еру: 24
  • Найбольшая колькасць хет-трыкаў і больш за гульню: 10 (8 хет-трыкаў, 2 покеры)
Матч усіх зорак НХЛ правіць
  • Найбольшая колькасць галоў у матчах усіх зорак: 14 (18 матчаў)
  • Найбольшая колькасць галоў у адным матчы ўсіх зорак: 4 (аднолькавы паказчык з трыма ігракамі; 1983 Campbell Conference)
  • Найбольшая колькасць галоў у адным перыядзе матчу ўсіх зорак: 4, 1983 Campbell Conference, 3-ці перыяд
  • Найбольшая колькасць перадач у матчах усіх зорак за кар’еру: 12 (аднолькавы паказчык з чатырма ігракамі)
  • Найбольшая колькасць ачкоў у матчах усіх зорак за кар’еру: 25 (13 галоў у 18 матчах)
  • Найбольшая колькасць ачкоў у адным перыядзе матчу ўсіх зорак: 4 (роўны паказчык з Адамам Оутсам  (руск.) і Майкам Гартнерам  (руск.)), 1983 Campbell Conference, 3-ці перыяд (4 галы)

Трэнерская кар’ера правіць

Рэгулярны сезон Плэй-оф
Сезон Каманда Ліга М В П ПОТ А П-% М В П Рэзультат
2005/06 Фенікс Каёціс  (бел. (тар.)) НХЛ 82 38 39 5 81 0,494 непападанне ў плэй-оф
2006/07 Фенікс Каёціс НХЛ 82 31 46 5 67 0,409 непападанне ў плэй-оф
2007/08 Фенікс Каёціс НХЛ 82 38 37 7 83 0,506 непападанне ў плэй-оф
2008/09 Фенікс Каёціс НХЛ 82 36 39 7 79 0,482 непападанне ў плэй-оф
Усяго 328 143 161 24 310 0,472 0 выступаў

(Легенда: М = Усяго гульняў; В = выйгрыш; П = паражэнне; Н = нічыя; ПОТ = паражэнне пасля овертайму ці серыі булітаў; А = набраныя ачкі; П-% = Працэнт перамог)

Зноскі

  1. Wayne Gretzky // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Wayne (»The Great«) Gretzky // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Звезда мирового хоккея Уэйн Гретцки: «Я с детства слышал белорусский язык»(недаступная спасылка)
  4. NHL.com — Wayne Gretzky: Greatness Ascendant
  5. NHL.com — The crucible, снежань 2002
  6. а б NHL.com — 99 Reasons Why Wayne Gretzky is «The Great One»
  7. People’s History Уэйн Грэцкі
  8. CBC.ca Wayne Gretzky
  9. Falla, Jack (2000). "Wayne Gretzky: Greatness Ascendant". In Dan Diamond (рэд.). Total Hockey: The Official Encyclopedia of the National Hockey League [англійская]. Total Sports. ISBN 978-1-892129-85-7. Праверана 2010-09-09. {{cite book}}: Невядомы параметр |chapterurl= ігнараваны (прапануецца |chapter-url=) (даведка)
  10. Redmond 1993, p. 93. sfn error: шмат якараў (3×): CITEREFRedmond1993 (даведка)
  11. Redmond 1993, p. 94. sfn error: шмат якараў (3×): CITEREFRedmond1993 (даведка)
  12. Wayne Gretzky (англ.). IMdB. Праверана 1 мая 2008.
  13. Gretzky & Reilly 1990, p. 140.
  14. Jones, Terry (1999-04-18). "The Royal Wedding". Edmonton Sun [англійская]. Праверана 2008-04-14.
  15. McRae, Earl (2006-02-10). "The many faces of Miss Jones". The Ottawa Sun [англійская].
  16. Dan Diamond (Hrsg.): National Hockey League Official Guide & Record Book 2000, Total Sports Canada, S. 16-17

Літаратура правіць

Спасылкі правіць