Уэйн Руні

англійскі футбаліст і трэнер

Уэйн Марк Руні (англ.: Wayne Mark Rooney; нар. 24 кастрычніка 1985, Ліверпул, Англія) — англійскі футбаліст (нападнік) і трэнер. Ігрок нацыянальнай зборнай Англіі (2003—2018). У цяперашні час працуе галоўным трэнерам клуба «Бірмінгем Сіці».

Футбол
Уэйн Руні
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Уэйн Марк Руні
Нарадзіўся 24 кастрычніка 1985(1985-10-24) (38 гадоў)
Грамадзянства  Англія
Рост 176 см
Вага 83 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Англія Бірмінгем Сіці
Пасада галоўны трэнер
Маладзёжныя клубы
Англія Коплхаўс Бойз
1996—2002 Англія Эвертан
Клубная кар’ера[* 1]
2002—2004 Англія Эвертан 67 (15)
2004—2017 Англія Манчэстэр Юнайтэд 393 (183)
2017—2018 Англія Эвертан 31 (10)
2018—2019 Злучаныя Штаты Амерыкі Дзі Сі Юнайтэд 48 (23)
2020—2021 Англія Дэрбі Каўнці 30 (6)
Нацыянальная зборная[* 2]
2000—2001 Англія Англія (да 15) 4 (2)
2001—2002 Англія Англія (да 17) 12 (7)
2002 Англія Англія (да 19) 1 (0)
2003—2018 Англія Англія 120 (53)
Трэнерская кар’ера
2020—2022 Англія Дэрбі Каўнці
2022—2023 Злучаныя Штаты Амерыкі Дзі Сі Юнайтэд
2023— Англія Бірмінгем Сіці
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 15 кастрычніка 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 17 лістапада 2018
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Раннія гады правіць

Уэйн вырас у Крокстэце, у адным з раёнаў Ліверпула, у сям’і пралетарыяў. З 1997 па 2002 гады навучаўся ў Дэласальскім гуманітарным каледжы, дзе пазней таксама навучаліся два яго малодшыя браты Грэм і Джон. З дзяцінства Руні быў заўзятарам клуба «Эвертан», а яго кумірам быў шатландскі нападнік Данкан Фергюсан.

Клубная кар’ера правіць

У малодшым школьным узросце Уэйн гуляў за клубы «Ліверпул Скулбойз» і «Дынама Браўнінгз». На сваё адзінаццацігоддзе перайшоў у футбольную акадэмію «Эвертана». Усеагульная вядомасць прыйшла да Руні 19 кастрычніка 2002 года, калі ён ва ўзросце 16 гадоў і 360 дзён забіў гол у браму дзейнага чэмпіёна «Арсенала», стаўшы на той момант самым маладым галеадорам Англіі. З 2004 года на працягу доўгага часу выступаў за клуб «Манчэстэр Юнайтэд», дзе пазней стаў капітанам, а таксама найлепшым бамбардзірам клуба ў гісторыі.

У ліпені 2017 года вярнуўся ў «Эвертан», падпісаўшы двухгадовы кантракт[1]. У чэрвені 2018 года перайшоў у амерыканскі клуб «Дзі Сі Юнайтэд»[2].

У студзені 2020 года вярнуўся ў Англію, афіцыйна стаўшы іграком «Дэрбі Каўнці», дзе таксама ўвайшоў у трэнерскі штаб[3]. У лістападзе 2020 года пасля звальнення Філіпа Каку ўвайшоў у часовы трэнерскі штаб клуба, а ў студзені 2021 года афіцыйна завяршыў гульнявую кар’еру і ўзначаліў каманду[4].

Міжнародная кар’ера правіць

Выступаў за юнацкія зборныя Англіі, а 12 лютага 2003 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай у таварыскім матчы супраць Аўстраліі. Прымаў удзел у чэмпіянатах Еўропы 2004, 2012 і 2016, чэмпіянатах свету 2006, 2010 і 2014. У жніўні 2014 года быў прызначаны капітанам зборнай пасля таго, як Стывен Джэрард завяршыў міжнародную кар’еру. Пасля лістапада 2016 года не гуляў за нацыянальную каманду, і ў жніўні 2017 года вырашыў завяршыць кар’еру ў зборнай. 15 лістапада 2018 года правёў развітальны матч за зборную Англіі, выйшаўшы на замену ў другім тайме ў таварыскім матчы супраць ЗША.

Трэнерская кар’ера правіць

Пасля завяршэння кар’еры ў студзені 2021 года стаў галоўным трэнерам «Дэрбі Каўнці». Пакінуў каманду ў чэрвені 2022 года пасля таго, як яна страціла месца ў Чэмпіёншыпе.

У ліпені 2022 года ўзначаліў амерыканскі «Дзі Сі Юнайтэд»[5]. У кастрычніку 2023 года па пагадненні бакоў пакінуў клуб і неўзабаве стаў галоўным трэнерам «Бірмінгем Сіці».

Дасягненні правіць

Крыніцы правіць

  1. «Эвертон» объявил о возвращении Руни (руск.). by.tribuna.com.
  2. «Ди Си Юнайтед» объявил о переходе Руни. Он провел в АПЛ 16 лет (руск.). by.tribuna.com.
  3. Руни официально стал игроком "Дерби Каунти" (руск.). football.by (2 студзеня 2020). Праверана 15 кастрычніка 2023.
  4. Руни - новый главный тренер "Дерби Каунти" (руск.). football.by (15 студзеня 2021). Праверана 15 кастрычніка 2023.
  5. Уэйн Руни назначен главным тренером "Ди Си Юнайтед" (руск.). football.by (12 ліпеня 2022). Праверана 15 кастрычніка 2023.

Спасылкі правіць