Уільям Кавендыш-Бентынк
Уільям Кавендыш-Бентынк (лац.: William Henry Cavendish-Bentinck; 14 красавіка 1738, Нотынгемшыр, Англія — 30 кастрычніка 1809, Бакінгемшыр, Англія) — 15-ы, 20-ы прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі. Належаў да партыі Вігаў.
Бентынк пачынаў кар’еру як член верхняй палаты, падчас вайны з амерыканскімі калоніямі пастаянна знаходзіўся ў шэрагах апазіцыі. У 1783 годзе ён быў прызначаны першым лордам казначэйства, але ў тым жа годзе прымушаны быў саступіць месца міністэрству Піта і знаходзіўся ў апазіцыі да 1792 года, калі пачаў барацьбу супраць Французскай рэвалюцыі, а разам з тым падтрымліваў і ўрад. У 1794 годзе ён заняў месца статс-сакратара ўнутраных спраў і ў 1807 годзе быў яшчэ раз прызначаны першым лордам казначэйства і галавой міністэрства.
Зноскі
- ↑ а б Lundy D. R. William Henry Cavendish-Bentinck, 3rd Duke of Portland // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б William Henry Cavendish Bentinck, 3rd duke of Portland // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Bibliothèque nationale de France William Henry Cavendish Bentinck Portland // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
- ↑ William Cavendish-Bentinck // GeneaStar
- ↑ Burke J., Burke B. A General and Heraldic Dictionary of the Peerage and Baronetage of the United Kingdom — 1826.
- ↑ Oxford Dictionary of National Biography / C. Matthew — Oxford: OUP, 2004.
- ↑ а б в г д е ё Kindred Britain
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ а б в Lundy D. R. The Peerage
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Уільям Кавендыш-Бентынк