Уільям Руфус Кінг

(Пасля перасылкі з Уільям Кінг, палітык)

Уільям Руфус Дывэйн Кінг (англ.: William Rufus DeVane King, 7 красавіка 1786 — 18 красавіка 1853) — амерыканскі палітык, член Дэмакратычнай партыі, віцэ-прэзідэнт ЗША ў 1853 годзе.

Уільям Руфус Кінг
англ.: William R. King
13-ы віцэ-прэзідэнт ЗША
4 сакавіка 1853 — 18 красавіка 1853
Папярэднік Мілард Філмар
Пераемнік Джон Кэбел Брэкінрыдж
часовы прэзідэнт Сената ЗША[d]
6 мая 1850 — 20 снежня 1852
Папярэднік David Rice Atchison[d]
Пераемнік David Rice Atchison[d]
пасол ЗША ў Францыі[d]
9 красавіка 1844 — 15 верасня 1846
Папярэднік Льюіс Кас
Пераемнік Рычард Раш
Сенатар ЗША
14 снежня 1819 — 4 сакавіка 1821
Сенатар ЗША
4 сакавіка 1821 — 4 сакавіка 1823
Сенатар ЗША
4 сакавіка 1823 — 4 сакавіка 1825
Сенатар ЗША
4 сакавіка 1825 — 4 сакавіка 1827
Сенатар ЗША
4 сакавіка 1827 — 4 сакавіка 1829
Сенатар ЗША
4 сакавіка 1829 — 4 сакавіка 1831
Сенатар ЗША
4 сакавіка 1831 — 4 сакавіка 1833
Сенатар ЗША
4 сакавіка 1833 — 4 сакавіка 1835
Сенатар ЗША
4 сакавіка 1835 — 4 сакавіка 1837
Сенатар ЗША
4 сакавіка 1837 — 4 сакавіка 1839
Сенатар ЗША
4 сакавіка 1839 — 4 сакавіка 1841
Сенатар ЗША
4 сакавіка 1841 — 4 сакавіка 1843
Сенатар ЗША
4 сакавіка 1843 — 15 красавіка 1844
Пераемнік Dixon Hall Lewis[d]
Сенатар ЗША
1 ліпеня 1848 — 4 сакавіка 1849
Папярэднік Arthur P. Bagby[d]
Сенатар ЗША
4 сакавіка 1849 — 4 сакавіка 1851
Сенатар ЗША
4 сакавіка 1851 — 20 снежня 1852
Пераемнік Benjamin Fitzpatrick[d]
член савета дырэктараў[d] (Смітсанаўскі інстытут)
4 сакавіка 1853 — 18 красавіка 1853
Нараджэнне 7 красавіка 1786(1786-04-07)[1][2][…]
Смерць 18 красавіка 1853(1853-04-18)[1][2][…] (67 гадоў)
Месца пахавання
Імя пры нараджэнні англ.: William Rufus de Vane King
Бацька William King[d][3]
Маці Margaret de Vane[d][3]
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, адвакат, дыпламат
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Кінг нарадзіўся ў 1786 годзе ў Семпсан-Кантры, Паўночная Караліна. У 1803 годзе ён скончыў Універсітэт Паўночнай Караліны ў Чапел-Хіл і ў 1806 заняўся адвакацкай практыкай у Клінтане. З 1807 па 1809 ён быў членам Палаты абшчын Паўночнай Караліны, а ў 1810 годзе служыў гарадскім юрысконсультам у Уілмінгтане. У перыяд з 1811 па 1816 Кінг тройчы абіраўся ў Палату прадстаўнікоў Кангрэса ЗША. Пасля гэтага ён адправіўся ў Еўропу, дзе служыў дыпламатам у Неапалі, а затым у Санкт-Пецярбургу. Вярнуўшыся ў 1818 годзе ў Злучаныя Штаты, ён стаў рабаўладальнікам на буйной баваўнянай плантацыі.

Кінг прыняў удзел у канферэнцыі па арганізацыі сістэмы ўлады штата Алабама. У 1819 годзе пасля адукацыі штата ён быў абраны сенатарам ад Алабамы, стаўшы прадстаўніком Дэмакратычна-рэспубліканскай партыі. Пазней ён пераабіраўся ў Сенат ў 1822, 1828, 1834 і 1841 гадах, а ў Кангрэсе 24-га і 27-га скліканняў займаў пасаду выконваючага абавязкі старшыні Сената. У перыяд з 1844 па 1846 Кінг з’яўляўся паслом Злучаных Штатаў у Францыі.

У 1852 годзе ён быў абраны віцэ-прэзідэнтам, аднак з-за праблем са здароўем прысяга, якая адбылася ў сакавіку 1853 г., была праведзена на Кубе, дзе ён у гэты час праходзіў лячэнне. У красавіку Кінг вярнуўся на сваю плантацыю ў Алабаме, дзе неўзабаве памёр ад сухотаў. На пасадзе віцэ-прэзідэнта ён знаходзіўся ўсяго 45 дзён.

Зноскі

  1. а б William Rufus de Vane King // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б William Rufus Devane King // NCpedia Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Pas L. v. Genealogics — 2003.

Спасылкі правіць

  • Біяграфія на сайце Biographical Directory of the United States Congress (англ.)