Уільям Морыс
Уільям МОРЫС (William Morris; 24 сакавіка 1834, Уолтэмстоу — 3 кастрычніка 1896,Лондан) — англійскі мастак, пісьменнік, тэарэтык мастацтва, грамадскі дзеяч.
Уільям Морыс | |
---|---|
англ.: William Morris | |
![]() Партрэт Уільяма Морыса пэндзля Джорджа Фрэдэрыка Уотса, 1870. | |
Дата нараджэння | 24 сакавіка 1834[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 кастрычніка 1896[1][2][…] (62 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства |
![]() |
Жонка | Jane Morris[d] |
Дзеці | Jenny Morris[d] і May Morris[d] |
Род дзейнасці | тыпограф, архітэктар, паэт, перакладчык, графічны дызайнер, тэкстыльны дызайнер, пісьменнік, мастак, industrial designer, пісьменнік навуковай фантастыкі, дзеяч выяўленчага мастацтва, аўтар-выканаўца, Taschenspieler, эсперантыст, палітык, ілюстратар, дызайнер, абаронца навакольнага асяроддзя, рысавальнік |
Жанр | дэкаратыўна-прыкладное мастацтва[d][7] |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | прэрафаэлітызм |
Партыя | |
Сайт | morrissociety.org |
![]() |
Вучыўся ў Оксфардскім універсітэце (1853—56). 3 1856 працаваў у архітэктурнай майстэрні Дж. Э. Стрыта ў Лондане. У 1857—62 займаўся жывапісам.
3 1860-х г. пад уплывам ідэй прэрафаэлітаў, І. Карлейля і Дж. Рэскіна выступаў з рамантычнай крытыкай буржуазнага ладу, машыннай вытворчасці проціпастаўляў народныя рамёствы, традыцыі ручной працы і індывідуальную мастацкую творчасць, у якіх бачыў сродак эстэтычнага выхавання і пераўвасаблення грамадства. У 1861—62 заснаваў (з П. Маршалам і Ч. Фолкнерам) мастацка-прамысловую кампанію (саматужныя майстэрні дэкаратыўнай размалёўкі, мэблі, тканін, металічных вырабаў, вітражоў, шпалер, вышывак і інш.), у 1890—91 — Келмскоцкае выдавецтва. Вырабы яго майстэрняў, афармленне інтэр'ераў і кніг вызначаліся рысамі дэкаратыўных стылізацый у духу сярэдневяковага мастацтва. Творчасць У. Морыса папярэднічала ўзнікненню стылю мадэрн і заклала асновы мастацкага канструявання.
Імкненне да сярэдневяковых матываў і рамантычнай стылізацыі вобразаў уласціва і для яго літаратурнай творчасці: паэмы «Абарона Гінеўры» (1858), «Зямны рай» (ч. 1—3, 1868—70), аповесці «Сон пра Джона Бола» (1888). Аўтар сацыяльна-ўтапічнага рамана «Звесткі ніадкуль, або Эпоха шчасця» (1891).
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118584251 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
- ↑ 2,0 2,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ 3,0 3,1 William Morris
- ↑ 4,0 4,1 Моррис Уильям // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Oxford Dictionary of National Biography / C. Matthew — Oxford: OUP, 2004. Праверана 15 красавіка 2021.
- ↑ 6,0 6,1 https://en.isabart.org/person/32400
- ↑ https://rkd.nl/explore/artists/57860
- ↑ 8,0 8,1 Oxford Dictionary of National Biography / C. Matthew — Oxford: OUP, 2004.
ЛітаратураПравіць
- Морыс // БЭ ў 18 т. Т. 10. Мн., 2000.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Уільям Морыс
- Вітражы (англ.)